Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала


 

 

Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала

0102030405


4 Дык, як Хрыстос цярпеў за нас у целе, узбройцеся й вы тэю самаю думкаю; бо тый, што церпе ў целе, перастаець грашыць, 2 Каб засталы час у целе жыць ня подле жадлівасьцяў людзкіх, але подле волі Божае. 3 Бо досыць, што ў мінулым часе чынілі волю паган, ходзячы ў бязулстве, жадах, у ўпіваньню, гульбах, у гасьцінным п'янчаньню а забароненым балвахвалстве; 4 Затым яны дзівуюцца, блявузґаючы, затое, што вы не бяжыце зь імі ў тое самае багнішча папсаванасьці. 5 Яны здадуць лічбу Гатоваму судзіць жывых і мертвых. 6 Бо дзеля таго й мертвым была Дабравесьць абяшчана, каб суджаны былі подле людзёў узглядам цела, але жылі подле Бога духам.

7 Але канец усяго бліжыцца. Дык будзьце цьвярозыя й чукавыя да малітваў. 8 Наўперад жа майце гарачую міласьць мяжсобку, бо міласьць пакрывае множасьць грахоў. 9 Гасьціннымі будзьце адзін да аднаго без нараканьня. 10 Служыце адзін аднаму, кажны такім дарам, які адзяржаў, як добрыя вернікі рознае ласкі Божае. 11 Калі гукае хто - як вяшчун Божы; калі служа хто - подле сілы, якую Бог даець, каб у вусім уславіўся Бог перазь Ісуса Хрыста, Катораму слава й магутнасьць на векі вякоў. Амін.

12 Умілаваныя! агню дазнаньня, што лучаецца вам дзеля спробы, ня чурайцеся, як чагось дзіўнога, што прыгадзілася вам; 13 Але як вы маеце дзель у цярпеньнях Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў часе зьяўленьня славы Ягонае радавацца, захапляючыся. 14 Калі вам упікаюць у імя Хрыста - дабраславёныя, бо Дух славы й Дух Божы супачывае на вас.

15 Няхай ніхто з вас ня церпе запраўды, як забіўца, або злодзей, або ліхадзей, або як тый, што ўрываецца ў справы іншых людзёў; 16 А калі як хрысьцянін, няхай не сароміцца, але славе Бога за гэта. 17 Бо пара пачацца суду з дому Божага; калі ж уперад із нас, дык які канец тым, што ня слухаюць Дабравесьці Божае? 18 I калі справядлівы ледзь спасаецца, ідзе нязбожны а грэшнік зьявіцца?

19 Дык няхай і тыя, што церпяць з волі Божае, добра робячы, паручаць душы свае вернаму Стварыцелю.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст