Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала


 

 

Першы суборны ліст сьвятога Пётры апостала

0102030405


5 Старшых, што сярод вас, захочую я сустаршы а сьветка цярпеньняў Хрыстовых а ўчасьнік у славе, што мае зьявіцца: 2 Пасіце чараду Божую, што памеж вас, ня з прынукі, але самахоць, пабожаму, ня дзеля брудзянае карысьці, але рупатліва, 3 Не пануючы над спадкам, але будучы зразаю чарадзе, - 4 I як Галоўны пастыр зьявіцца, вы адзержыце нявянучы вянок славы.

5 Таксама малодшыя будзьце падданыя старшым, і ўсі карыціся адзін аднаму, бо Бог працівіцца велягурыстым, але пакорным даець ласку.

6 Дык скарыцеся пад моцную руку Божую, каб узьняцца ўгару; 7 Усі клопаты свае здайце Яму, бо Ён апякуецца вамі.

8 Будзьце цьвярозыя, чукавыя. Праціўнік вашы дзявал, як равучы леў, абходзе, шукаючы каго пажэрці; 9 Яму праціўцеся непахісной вераю, ведаючы, што такіх самых цярпеньняў дазнаюць браты вашыя ў сьвеце.

10 Бог жа ўсялякае ласкі, Каторы пагукаў вас Сам да вечнае славы Свае ў Хрысту Ісусу, калі крыху пацерпіце, учыне вас дасканальнымі, цьвярдымі, моцнымі, непахіснымі. 11 Яму слава а моц на векі вякоў. Амін.

12 Сіланом, верны братам, як думаю, напісаў я вам коратка, захочуючы й сьветчачы, што гэта праўдзівая ласка Божая, у каторай вы стаіце.

13 Здаровае вас абраная з вамі царква, што ў Бабілёне, і Марка, сын мой.

14 Здаровайце адны адных цалаваньням любосьці.

Супакой з вамі ўсімі, каторыя ў Хрысту.

Папярэдняя старонка | Старонка 5 з 5
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст