01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
10 I во роды сыноў Ноевых: Сэма, Хама а Яфэта. I нарадзіліся ў іх дзеці просьле патопы.
2 Сынове Яфэтавы: Ґомер а Маґоґ а Мадай а Яван а Фувал а Мешэх а Фірас. 3 I сыны Ґомеравы: Аскеназ а Рыфат а Фоґарма. 4 I сыны Явановы: Еліса а Фарыс, Кітым а Доданім. 5 Ад гэтых апрычыліся абтокі народаў у землях іхных, кажны подле мовы свае і подле плямёнах сваіх, у народах сваіх.
6 I сыны Хамавы: Куш а Міцраім а Фут а Канаан. 7 I сынове Кушавы: Сэва а Гавіла а Саўга а Рама а Саўтэха. I сыны Рамавы: Шэва а Дэдан. 8 I Куш нарадзіў Німрода: гэты пачаў быць дужасілам на зямлі. 9 Ён быў дужы паляўнічы перад відам СПАДАРОВЫМ; затым кажуць: „Дужы паляўнічы, як Німрод перад відам СПАДАРОВЫМ". 10 I быў пачатак гаспадарства ягонага: Бабілён а Эрэх а Аккад а Халне, у зямлі Шынар. 11 З тае зямлі вышаў Асур, і збудаваў Ніневу, і места Рэговоф, Калаг, 12 I Рэсэн памеж Ніневы й Калагі; гэта тое места вялікае. 13 I Міцраім нарадзіў Лудымы а Анамімы а Легавімы а Нафтугімы 14 А Патрусымы а Каслугімы, адкуль вышлі Пілішчане, а Кафторымы.
15 I Канаан нарадзіў Сыдона, першароднага свайго, а Гэта 16 А Евусэя а Аморэя а Ґерґесэя 17 А Гівея а Арка а Сыня 18 А Арвада а Цэмара а Гамафа. А потым пашырыліся плямёны Канаанавы. 19 І была граніца Канаана ад Сыдону, ідучы на Ґерар, аж да Ґазы, ідучы на Содому, Ґомору, Адму а Цэвуім аж да Ляшы. 20 Гэта сынове Хамавы, подле плямёнаў сваіх, подле моваў сваіх, па краёх сваіх і на родах сваіх.
21 I Сэм - у яго таксама нарадзіліся дзеці, ён быў ацец усіх сыноў Гэверавых і старшы брат Яфэтаў. 22 Сынове Сэмавы: Елам а Асур а Арпаксад а Луд а Арам. 23 А сыны Арамовы: Уц а Гул а Ґефера а Маш. 24 I Арпаксад нарадзіў Шалага, Шалаг нарадзіў Эвера. 25 У Эвера нарадзіліся два сыны; імя аднаго Фалек, бо за дзён ягоных зямля была падзелена, і імя брата Ягонага Ёктан. 26 I Ёктан нарадзіў Алмодана а Шалефа а Хацармавефа а Ераха 27 А Гадорама а Узала а Дыклу 28 А Овала а Авімеля а Шэву 29 А Офіра а Гавілу а Ёвава; усі гэта сынове Ёктановы. 30 I былі сялібы іхныя ад Мешы, ідучы на Сэфар, гару ўсходнюю. 31 Гэта сынове Сэмавы, подле плямёнаў сваіх, подле моваў сваіх, па краёх сваіх, у народах сваіх.
32 Гэта плямёны сыноў Ноевых, подле радзімаў сваіх, і ў народах сваіх. Ад іх пашырыліся народы па зямлі па патопе.
|