Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


11 I была ўся тая зямля аднае мовы і адных словаў. 2 I было, як яны падарожжавалі з усходу, яны знайшлі раўніну ў зямлі Шэнар і асяліліся там. 3 I сказалі адзін аднаму: „Дайце наробім цэглы і чыста выпалім". I мелі цэглу замест каменьня, а земляную смалу замест вапны. 4 I сказалі яны: „Дайце выбудуйма сабе места а вежу, а верх ягоны ў нябёсах; і ўчыніма сабе імя, каб не расьцярушыцца па віду ўсяе зямлі". 5 I зышоў СПАДАР паглядзець гэнага места а вежы, што будавалі сынове людзкія. 6 I сказаў СПАДАР: „Вось, адзін люд і адна ў вусіх мова; і вось што пачалі яны рабіць, і ня ўзьдзержацца яны ад усёга, што маняцца рабіць. 7 Дайце зыйдзіма й памяшайма там мову іхную так, каб адзін не разумеў мовы другога". 8 I расьцярушыў іх СПАДАР адтуль па відзе ўсяе зямлі, і яны перасталі будаваць тое места. 9 За тым названа імя ягонае Бабілён, бо там памяшаў СПАДАР мову ўсяе зямлі, і стуль расьцярушыў іх СПАДАР па ўсім відзе зямлі.

10 Вось роды Сэмавы: Сэму было сто год, і нарадзіў Арпаксада за два гады па патопе. 11 I жыў Сэм, па нараджэньню Арпаксада, пяцьсот год, і радзіў сыноў і дачкі.

12 I Арпаксад жьіў трыццаць пяць год, і нарадзіў Шалага. 13 I жыў Арпаксад, па нараджэньню Шалага, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.

14 I Шалаг жыў трыццаць год, і нарадзіў Эвера. 15 I жыў Шалаг, па нараджэньню Эвера, чатырыста тры гады, і радзіў сыноў і дачкі.

16 I жыў Эвер трыццаць чатыры гады і нарадзіў Фалека. 17 I жыў Эвер, па нараджэньню Фалека, чатырыста трыццаць год і радзіў сыноў і дачкі.

18 I жыў Фалек трыццаць год, і нарадзіў Рэу. 19 I жыў Фалек, па нараджэньню Рэу, дзьвесьце дзевяць год, і радзіў сыноў і дачкі.

20 I жыў Рэу трыццаць два гады, і нарадзіў Сэруґа. 21 I жыў Рэу, па нараджэньню Сэруґа, дзьвесьце сем год, і радзіў сыноў і дачкі.

22 I жыў Сэруґ трыццаць год, і нарадзіў Нагора. 23 I жыў Сэруґ, па нараджэньню Нагора, дзьвесьце год, і нарадзіў сыноў і дачкі.

24 I жыў Нагор дваццаць дзевяць год, і нарадзіў Фару. 25 I жыў Нагор, па нараджэньню Фары, сто дзевятнанцаць год, і радзіў сыноў і дачкі.

26 I жыў Фара семдзясят год, і нарадзіў Абрама, Нагора а Гарана.

27 I гэта роды Фаравы: Фара нарадзіў Абрама, Нагора а Гарана. І Гаран нарадзіў Лота. 28 I памер Гаран пры відзе Фары, айца свайго, у зямлі нараджэньня свайго, у Уру Хальдэйскім. 29 I паняў Абрам а Нагор сабе жонкі: імя жонкі Абрамовае Сорай; імя жонкі Нагоравае Мілка, дачка Гаранова, айца Мілчынага а айца Ісчынага. 30 А Сорай была няплодная, ня было ў яе дзецяняці.

31 І ўзяў Фара Абрама, сына свайго, і Лота, сына Гарановага, унука свайго, і Сорай нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і вышлі яны зь імі з Ура Хальдэйскага, каб ісьці да зямлі Канаанскае; і даншлі да Гарану, і аселі там. 32 I было дзён жыцьця Фары дзьвесьце пяць год, і памер Фара ў Гаране.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст