01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
12 I сказаў СПАДАР Абраму: „Ідзі сабе ізь зямлі свае, ад радні свае і з дому айца свайго да зямлі, каторую я пакажу табе. 2 I Я ўчыню цябе народам вялікім, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя твае, і будзеш ты дабраславенства. 3 I дабраслаўлю дабраславячых цябе, а ўлегцымаючых цябе пракліну; і будуць дабраславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі".
4 I пайшоў Абрам, як казаў яму СПАДАР, і зь ім пайшоў Лот. 5 I Абраму было семдзясят пяць год, як вышаў з Гарану. I ўзяў Абрам Сорай, жонку сваю, і Лота, братаніча свайго, усю маемасьць, каторую яны прыдбалі, і ўсякую душу, каторую яны прыдбалі ў Гаране; і вышлі ісьці да зямлі Канаанскае; і прышлі да зямлі Канаанскае. 6 I прайшоў Абрам па зямлі аж да месца Сыхема, аж да дубровы Морэ. I Канааняне тады ў зямлі.
7 I зьявіўся СПАДАР Абраму, і сказаў яму: „Насеньню твайму аддам Я зямлю гэту". I збудаваў там аброчнік СПАДАРУ, КАТОРЫ зьявіўся яму.
8 I падаўся ён стуль да гары, наўсход ад Бэт-Элю; і расьпяў будан свой так, што ад яго Бэт-Эль быў на захад, а Гай на ўсход; і збудаваў там аброчнік СПАДАРУ, і па гукаў у імя СПАДАРОВА. 9 I па даўся Абрам далей і йшоў, кіруючыся на паўдня.
10 I была галадоў у зямлі. I зышоў Абрам да Ягіпту, пажыць там, бо вялікая галадоў у зямлі. 11 I было, як ён бліжыўся, каб прысьці да Ягіпту, і сказаў Сорай, жонцы сваёй: „Вось жа, я ведаю, што ты жонка пазорная. 12 I станецца, як Ягіпцяне пабачаць цябе, і скажуць: ,Гэга жонка ягоная', і заб'юць мяне, а табе дадуць жыць. 13 Скажы, калі ласка, што ты імне сястра, каб імне добра было дзеля цябе, і каб жыва была душа мая перазь цябе". 14 I сталася, як увыйшоў Абрам у Ягіпет, і пабачылі Ягіпцяне жонку, што яна вельмі пазорная; 15 Абачылі яе й княжаты Фараонавы, і пахвалілі яе Фараону, і ўзята была тая жонка да дому Фараонавага. 16 I Абраму было добра дзеля яе; і быў у яго драбны й буйны статак, і аслы, і слугі, і нявольніцы, і асьліцы і вярблюды.
17 I выцяў СПАДАР Фараона вялікімі вытнямі, і дом ягоны, за Сорай, жонку Абрамову. 18 I гукнуў Фараон Абрама, і сказаў: „Што гэта ты імне зрабіў? чаму не сказаў імне, што яна жонка твая. 19 Чаму ты сказаў: ,Сястра мая яна'? I я ўзяў яе сабе за жонку. I цяпер во жонка твая: вазьмі яе й пайдзі". 20 I загадаў празь яго Фараон людзём, і выслалі яго, і жонку ягоную, і ўсе, што ў яго было.
|