Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


13 I падняўся Абрам ізь Ягіпту, ён а жонка ягоная, і ўсе, што ў яго, і Лот ізь ім, на паўдня.

2 I быў Абрам вельмі багаты статкам а срэбрам а золатам. 3 I пайшоў у свае падарожжы ад паўдня і аж да Бэт-Элю, да гэнага месца, ідзе быў будан ягоны спачатку меж Бэт-Элю й Гаю, 4 Да месца гэнага аброчніка, каторы ён зрабіў там уперад; і гукаў там Абрам у імя СПАДАРОВА.

5 I ў Лота, што хадзіў із Абрамам, было драбнога й буйнога статку, і буданы. 6 I не магла зямля насіць іх, каб жыць разам, бо мае масьць іхная была вялікая, і не маглі яны жыць разам. 7 I была сварка меж пастухоў статку Абрамовага і пастухоў статку Лотовага; і Канаан і Ферэзэй жыў тады ў зямлі.

8 Затым сказаў Абрам Лоту: „Хай ня будзе сваркі памеж імною й табою, і памеж пастухоў маіх і пастухоў тваіх, бо мы людзі-браты. 9 Ці ня ўся зямля перад табою? Адлучыся ж ад мяне: калі ты налева, дык я направа; а калі ты направа, дык я налева". 10 I ўзьняў Лот вочы свае, і абачыў усю аколіцу Ёрданскую, каторая ўся наваднялася перад тым, як СПАДАР выгубіў Содому а Ґомору; яна была, як сад Божы, як зямля Ягіпецкая, ідучы на Зоар. 11 I абраў сабе Лот усю гэтую аколіцу Ёрданскую; і крануўся Лот ад усходу. I разлучыліся яны адзін ад аднаго: 12 Абрам жыў у зямлі Канаанскай, а Лот асяліўся ў местах гэнае аколіцы, і расьпяў буданы аж да Садомы. 13 А жыхары Содомы ліхія а грэшныя перад СПАДАРОМ вельмі.

14 I сказаў СПАДАР Абраму, просьле тога, як Лот адлучыўся ад яго: „Узьнімі ж вочы свае і глянь зь месца, ідзе ты, глянь на поўнач, і на паўдня, і на ўсход, і на захад. 15 Бо ўсю зямлю, каторую ты бачыш, табе дам Я і насеньню твайму аж на векі. 16 I ўчыню насеньне твае, як пыл земны; што калі хто можа палічыць пыл земны, дык і насеньне твае палічана будзе. 17 Устань, прайдзі гэтую зямлю ўдаўжкі і ўшыркі, бо Я табе дам яе.

18 I крануўся Абрам із буданом, і прышоў, і асяліўся ля дубровы Мамрэ, каторая ля Гэўрону; і збудаваў там аброчнік СПАДАРУ.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст