Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


14 I сталася за дзён Амрафела, караля Шэнарскага, Арыёха, караля Еласарскага, Кедорлаомера, караля Еламскага, і Фідала, караля Ґоімскага, 2 Учынілі вайну з Бэраю, каралём Содомскім, Біршаю, каралём Ґоморскім, Шынавам, каралём Адмы, Шэмеверам, каралём Сэвойскім, і з каралём Беламскім, значыцца Зоарскім. 3 Усі яны злучыліся ў даліне Сыдым - яна ж Мора Салонае. 4 Двананцаць год яны служылі Кедорлаомеру, а трынанцатага году спрацівіліся. 5 У чатырнанцатым годзе прышоў Кедорлаомер а каралі, каторыя зь ім, і пабілі Рэфаімаў ув Аштэроф Карнаіме, і Зузымаў у Гаме, і Емімаў у Шаве-Ірафаіме, 6 I Горэеў на гары іхнай Сэіру, аж да Эл-парана, каторы на пустыні. 7 I зьвярнуліся, і прышлі да жарала Мішпат, каторы ёсьць Кадэс, і пабілі ўсе поле Амаліка, і таксама Аморэя, што жывець у Хаццон-Амары. 8 I вышаў кароль Содомскі, кароль Ґоморскі, кароль Адмы, кароль Сэвоімскі і кароль Беламскі, значыцца Заорскі, і зладзіліся да вайны зь імі ў даліне Сыддым, 9 Зь Кедорлаомерам, каралём Еламскім, і Фідалом, каралём Ґоімскім, і Амрафелам, каралём Шэнарскім, і Арыёхам, каралём Еласарскім; чатырох каралёў супроці пяцёх. 10 У даліне ж Сыддым былі ямы, ямы смаляныя. І, пусьціўшыся ўцекі, кароль Содомскі а Ґоморскі ўваліліся ў іх, а засталыя ўцяклі на гару.

11 I забралі ўсю маемасьць Содомы а Ґоморы, і ўсю еміну іхную, і адышлі. 12 I забралі Лота, братаніча Абрамовага, і маемасьць ягоную, і пайшлі, а ён жыў у Содоме.

13 I прышоў уцеклы, і наказаў Абраму Гэбрэю, а ён жыў у дуброве Мамрэ, Аморэяніна, брата Эшколы а брата Анера, каторыя былі хаўрусьнікі Абрамовы. 14 I Абрам, пачуўшы, што ўзяты ў палон брат ягоны, узброіў гадунцоў сваіх, народжаных у дамове ягонай, трыста асьмінанцацёх, і пагнаўся аж да Дана; 15 I падзяліўшыся супроці іх ночы, сам і слуті ягоныя, і пабіў іх, і гнаў іх аж да Говы, каторая налева ад Дамашку. 16 I зьвярнуў усю маемасьць, і Лота, брата свайго, і маемасьць ягоную зьвярнуў, таксама й жанкі, і люд.

17 I вышаў кароль Содомскі яму на пярэймы, як ён зьвярнуўся просьле пабіцьця Кедорлаомера а каралёў, што былі зь ім, у даліну Шаве - яна даліна каралёва.18 I Мельхісэдэк, кароль Салімскі, вынес хлеб а віно. I ён сьвятар у Бога Навышшага. 19 I дабраславіў яго, і сказаў: „Дабраславёны Абрам ад Бога Навышшага, Валадара неба й зямлі; 20 I дабраславёны Бог Навышшы, Каторы перадаў непрыяцеляў тваіх у рукі твае". I даў яму дзясяціну з усёга.

21 I сказаў кароль Содомскі Абраму: „Дай імне душы, а маемасьць вазьмі сабе". 22 I сказаў Абрам каралю: „Я падыймаў руку сваю да СПАДАРА Магучага, Навышшага, Валадара неба й зямлі, 23 што ад ніткі аж да рэменчыка з вобую не вазьму з усёга твайго, і каб ты не сказаў: ,Я забагаціў Абрама',

24 „Апрача тога толькі, што зьелі маладзёны, і дзелі людзёў, што хадзілі з імною, Анера, Эшколы а Мамра; гэтыя возьмуць дзель сваю".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст