Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


15 Просьле гэтых стацьцяў было слова СПАДАРОВА да Абрама ў відзені, кажучы: „Ня бойся, Абраме, Я шчыт твой; надгарода твая вельмі вялікая". 2 Абрам сказаў: „Валадару СПАДАРУ, што Ты дасі імне? I я хаджу бязьдзетны; і дамавер мой, гэты Дамашчанін Елезэр". 3 I сказаў Абрам: „Во, Ты ня даў імне насеньня, і во, гадунцу дому майго спадзець спадак па імне". 4 I во слова СПАДАРОВА да яго, кажучы: „Не спадзець твая маемасьць яму, але каторы выйдзе з нутра твайго, адзяржыць спадак твой". 5 I вывеў яго вонкі, і сказаў: „Глянь жа на нябёсы і палічы гвезды, калі ты можаш зьлічыць іх". I сказаў яму: „Так будзе твае насеньне". 6 I паверыў СПАДАРУ, і ЁН залічыў яму за справядлівасьць.

7 I сказаў яму: „Я СПАДАР, Каторы вывеў цябе з Ура Хальдэйскага, каб даць табе зямлю гэтую на спадак". 8 Ён сказаў: „Валадару СПАДАРУ! па чым імне пазнаць, што яна імне спадзець?" 9 I сказаў яму: „Вазьмі Імне цяліцу трыгоднюю, і казу трыгоднюю, і барана трыгодняга, турка а галубянё". 10 Ён узяў гэтыя, расьсек іх па сярэдзіне і палажыў кажную часьць супроці другое; а птушкі не расьсек. 11 I зьляцелі дзярлівыя птушкі на трупы, але Абрам адганяў іх.

12 I было, як сонца заходзіла, і глыбокі сон напаў на Абрама; і вось жах а цямнота вялікая напала на яго. 13 I сказаў Абраму: „Ведай напэўна, што прыходным будзе насеньне твае ў зямлі не сваёй, і зробяць слугамі іх, і будуць уціскаць іх чатырыста год. 14 I таксама тый народ, катораму яны будуць служыць, Я судзіць буду; і просьле гэтага яны выйдуць ізь вялікай маемасьцяй. 15 I ты прыдзеш да айцоў сваіх у супакою, будзеш пахаваны ў старасьці добрай. 16 I чацьвертае пакаленьне зьвернецца сюды, бо ня супоўнае бяспраўе Аморэя дагэтуль". 17 I было, як сонца зайшло, і цемрадзь была, і во, печны дым і поламя агню прайшлі памеж расьсечаных гэтых.

18 Таго ж дня ўчыніў СПАДАР змову з Абрамам, кажучы: „Насеньню твайму Я даў зямлю гэтую, ад ракі Ягіпецкае аж да вялікае ракі, ракі Еўфрату: 19 Кіняніна а Кенезэя а Кадмонея 20 А Гэціча а Ферэзэя а Рэфаіма 21 А Аморэя а Канааняніна а Ґерґесэя а Евусэя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст