Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


16 А Сорай, жонка Абрамова, не радзіла яму. I ў яе была нявольніца, Ягіпцянка, а імя ейнае Гаґар. 2 I сказала Сорай Абраму: „Вось жа, замкнуў імне СПАДАР, каб імне не радзіць; уйдзі ж да нявольніцы мае: можа я збудую ад яе". I паслухаў Абрам голасу Сораінага. 3 I ўзяла Сорай, жонка Абрамава, Гаґар Ягіпцянку, нявольніцу сваю, пад канец дзесяцёх год быцьця Абрамавага ў зямлі Канаанскай, і дала яе Абраму, мужу свайму, за жонку. 4 Ён увыйшоў да Гаґары, і яна зачала. Абачыўшы, што зачала, і ўлегцы замела спадарыню сваю ў ваччу сваім. 5 I сказала Сорай Абраму: „Крыўда мая ад цябе; я аддала нявольніцу сваю ў улоньне твае; а яна, абачыўшы, што зачала, і ўлегцы замела мяне ў ваччу сваім; няхай судзе СПАДАР меж імною і меж табою". 6 I сказаў Абрам Сорай: „Вось, нявольніца твая ў руццэ тваёй: рабі зь ёю, што добра ў ваччу тваім." І ўціскала яе Сорай, і яна ўцякла ад віду ейнага.

7 I знайшоў яе Ангіл СПАДАРОЎ ля жарала вады на пустыні, ля тога жарала на дарозе да Сур. 8 I сказаў: „Гаґар, нявольніца Сораіна! скуль ты прышла й куды йдзеш?" Яна адказала: „Ад віду Сораінага, спадарыні свае, я ўцякаю". 9 I сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: „Зьвярніся да спадарыні свае і паддайся пад яе руку". 10 I сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: „Памнажаючы памнажу насеньне твае, аж нельга будзе й зьлічыць яго з прычыны множасьці". 11 I сказаў ёй Ангіл СПАДАРОЎ: „Вось, ты цяжарная, і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмайла, бо пачуў СПАДАР уціск твой. 12 I ён будзе дзікі чалавек; рука ягоная на ўсіх, і рука ўсіх на ім; перад відам усіх братоў сваіх жыць будзе ён". 13 I назвала імя СПАДАРА, Каторы гукаў да яе: Ты Эль-Роі (Ты Бог бачачы мяне). Бо сказала яна: „Ці ня тут я глядзела за бачачым мяне". 14 За тым завецца гэна жарало: Беэр-Лахай-Роі. Вось яно меж Кадэсу й Барэду.15 I нарадзіла Гаґар Абраму сына; і назваў Абрам імя сына свайго, каторага нарадзіла Гаґар: Ізмайла. 16 I Абраму было асьмідзясят шэсьць год, як Гаґар нарадзіла Ізмайлу Абраму.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст