Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


17 I было Абраму дзевяцьдзясят год, і зьявіўся СПАДАР Абраму і сказаў яму: „Я Эль-Шадай (Бог Усемагучы); хадзі перад відам Маім і будзь беззаганны; 2 I дам змову Сваю меж Сабою й табою, і размножу цябе вельмі а вельмі". 3 I паў Абрам ніцма на від свой, і гутарыў Бог ізь ім, кажучы: 4 „Я - во змова Мая з табою: і ты будзеш айцом множасьці народаў. 5 I наперад ня будзе звацца імя твае Абрам; але будзе табе імя: Абрагам; бо айцом шмат народаў учыню цябе; 6 I распладжу ж цябе вельмі, вельмі, і пашыру цябе ў народы, і каралі зь цябе выйдуць; 7 I ўстанаўлю змову Сваю меж Імною й табою і меж насеньням тваім просьле цябе ў родах ягоных, на змову вечную, каб быць табе Богам і насеньню твайму просьле цябе; 8 I дам табе і насеньню твайму просьле цябе зямлю падарожжаваньня твайго, усю зямлю Канаанскую, у дзяржаньне вечнае; і буду ім Богам".

9 I сказаў Бог Абрагаму: „I ты змову маю дзяржы, ты й насеньне твае просьле цябе ў родах сваіх. 10 Гэта ёсьць змова Мая, каторую вы будзеце дзяржаць памеж Імною і памеж вамі і памеж насеньням тваім просьле цябе: няхай будзе абрэзаны ў вас кажны мужчына. 11 I абрэжча канцавую скурку плоці вашае, і будзе знакам змовы памеж Імною й вамі. 12 I асьмёх дзён няхай будзе абрэзаны кажны мужчына ў родах вашых, народжаны ў дамове і куплены за срэбра ў вусякага чужаземца, каторы не з насеньня твайго. 13 Канечне няхай будзе абрэзаны народжаны ў дамове тваёй і куплены за срэбра твае, і будзе змова Мая на целе вашым на змову вечную. 14 А неабрэзаны мужчына, каторы не абрэжа канцавое скуркі плоці свае, і будзе выгублена душа тая з народу свайго; бо ён змову Маю ўзрушыў".

15 I сказаў Бог Абрагаму: „Сорай, жонку сваю, не заві імя яе Сорай; але Сорра імя ейнае. 16 Я дабраслаўлю яе і таксама дам ад яе табе сына; і дабраслаўлю яе, і будзе ў народы, і каралёве людаў зь яе будуць". 17 I паў Абрагам на від свой, і сьміяўся, і сказаў у сэрцу сваім: „Нягож стагодняму народзіцца, і Сорра дзевяцьдзясятгодняя нягож народзе?" 18 I сказаў Абрагам Богу: „О, хоць бы Ізмайла быў жыў перад відам Тваім". 19 I сказаў Бог: „А вось, Сорра, жонка твая, народзе табе сына, і ты назавеш імя яго: Ісак; і ўстанаўлю змову Сваю зь ім на змову вечную, насеньню ягонаму просьле яго. 20 I праз Ізмайлу Я пачуў цябе, і вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і размножу вельмі а вельмі; двананцацёх князёў народзе; і Я ўчыню яго народам вялікім. 21 Але змову Сваю ўстанаўлю з Ісаком, каторага народзе табе Сорра гэтай самай парою на налецьце". 22 I скончыў мовіць ізь ім, і ўзьняўся Бог над Абрагамам.

23 I ўзяў Абрагам Ізмайлу, сына свайго, і ўсіх народжаных у дамове сваёй, і ўсіх купленых за срэбра свае, кажнага мужчыну зь людзёў дамовы Абрагамавае; і абрэзаў цела скуркі іх таго самага дня, як гутарыў зь ім Бог. 24 Абрагаму было дзевяцьдзясят дзевяць год, як была абрэзана скурка плоці ягонае. 25 А Ізмайлу, сыну ягонаму, было трынанцаць год, як была абрэзана канцавая скурка плоці ягонае. 26 Таго самага дня былі абрэзаны Абрагам а Ізмайла, сын ягоны; 27 I ўсі людзі дамовы ягонае, народжаныя ў дамове й купленыя за срэбра ў чужаземцаў былі абрэзаны зь ім.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст