01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
18 I зьявіўся яму СПАДАР у дуброве Мамрэ, а ён сядзеў ля ўходу да будана ў дзянны вад. 2 Ён узьняў вочы свае, і глянуў, і во, тры мужы стаяць перад ім. I абачыў, і пабег ад уходу да будана наўпярэймы ім, і пакланіўся да зямлі. 3 I сказаў: „Спадару! калі ж я знайшоў ласку ў ваччу Тваім, калі ласка, ня мінай слугі Свайго. 4 I возьмуць троху вады, і абмыюць ногі вашыя; і прыхініцеся пад гэтым дзервам. 5 А я вазьму лусту хлеба, і вы пасілкуеце сэрцы вашыя; потым пройдзеце; бо дзеля гэтага вы прайшлі міма слугі вашага". Яны сказалі: „Рабі так, як казаў". 6 I пабарзьдзіў Абрагам да будана, да Сорры, і сказаў: „Барзьдзей тры меркі мукі найлепшае рашчыні, і сьпячы сачнёў". 7 I да стады пабег Абрагам, і ўзяў цялё кунежнае а добрае, і даў малцу, і пабарзьдзіў прыгатаваць яго. 8 I ўзяў масла а малака, і цялё, якое прыгатаваў, і пастанавіў перад імі, і сам стаяў ля іх пад дзервам. I яны елі.
9 I сказалі яму: „Ідзе Сорра, жонка твая?" Ён адказаў: „Тут, у будане". 10 I сказаў: „Я напэўна зьвярнуся да цябе згодна з парою жыцьця, і во, сын у Сорры, жонкі твае". А Сорра слухала ля ўходу да будана, а гэта было адзаду яго. 11 Абрагам жа й Сорра былі старыя, увыйшлі ў гады; перастала быць у Сорры звычайнае жаноцкае. 12 I сьміялася Сорра ў нутру, кажучы: „Просьле тога, як я зьвяла, будзе імне любата? і спадар мой стары". 13 I сказаў СПАДАР Абрагаму: „Чаму сьміялася Сорра, сказаўшы: ,Нягож я запраўды нараджу - а я ж старая?' 14 Ці ё што цяжкое СПАДАРУ? У прызначаным часе Я зьвярнуся да цябе подле пары жыцьця, і ў Сорры сын". 15 I заперачыла Сорра, кажучы: „Я ня сьміялася," бо яна лякалася. Але Ён сказаў: „Не, ты сьміялася".
16 I ўсталі стуль тыя мужы, і глядзелі на від Содомы. Абрагам жа пайшоў ізь імі, каб прапусьціць іх.
17 I СПАДАР сказаў: „Ці схаваю Я ад Абрагама, што Я раблю? 18 I Абрагам запраўды стане народам вялікім а магутным, і будуць дабраславёныя ў ім усі народы зямлі; 19 Бо Я знаю яго, што раскажа ён дзяцём сваім і дамове сваёй просьле сябе, і будуць дзяржаць дарогу СПАДАРОВУ, чыніць справядлівасьць а суд, каб мог здойсьніць СПАДАР Абрагаму, што гукаў празь яго".
20 I сказаў СПАДАР: „Во крык Содомы а Ґоморы, бо вялікі ён, і грахі іхныя, бо вельмі яны цяжкія. 21 Зыйду ж а пагляджу, ці згодна з крыкам, каторы прыходзе да Мяне, учынілі яны супоўна, а калі ня так, дык буду ведаць".
22 I абярнуліся мужы адгэнуль, і пайшлі да Садомы. Абрагам жаяшчэ стаяў перад СПАДАРОМ.23 I дабліжыўся Абрагам, і сказаў: „Нягож Ты загубіш справядлівага зь нявернікам? 24 Можа ё пяцьдзясят справядлівых сярод места? Нягож Ты загубіш, і не даруеш месту дзеля пяцьдзясят справядлівых, што ўнутры ў яго? 25 Крый Божа, каб Ты ўчыніў такі ўчынак, каб Ты зрабіў сьмерць справядліваму зь нявернікам, і будзе як справядлівы так і няверны: Крый Божа! Ціж Судзьдзя ўсяе зямлі ня ўчыне суду?" 26 I СПАДАР сказаў: „Калі я знайду ў Содоме пяцьдзясят справядлівых унутры места, то Я дарую ўсяму месцу дзеля іх". 27 I адказаў Абрагам, і сказаў: „Вось жа я быў адважыўшыся гукаць Валадару, а я - пыл а попел. 28 Можа ня стане пяцёх да пяцьдзясят справядлівых, нягож Ты выгубіш дзеля пяцёх усё места?" Ён сказаў: „Ня выгублю, калі знайду там сараку пяцёх". 29 I далей яшчэ гукае да Яго, і сказаў: „Можа знойдзецца там сорак". Ён сказаў: „Ня ўчыню і дзеля сараку". 30 I сказаў: „Няхай ня гневаецца Валадар, і я буду гукаць: можа знойдзецца там трыццацёх". Ён сказаў: „Ня ўчыню, калі знайду там трыццацёх". 31 I сказаў: „Вось жа, я важыўся гукаць Валадару: можа знойдзецца там дваццацёх?" Ён сказаў: „Ня выгублю дзеля дваццацёх". 32 I сказаў: „Няхай жа ня гневаецца Валадар, і я буду гукаць яшчэ адно гэты раз: можа знойдзецца там дзесяцёх?" Ён сказаў: „Ня выгублю дзеля дзесяцёх". 33 I адышоў СПАДАР, скончыўшы гутарыць із Абрагамам, і Абрагам зьвярнуўся на свае месца.
|