01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
19 I прышлі тыя два ангілы да Садомы ўвечары, а Лот сядзеў у браме Содомы. I абачыў Лот, і ўстаў ім наўпярэймы, і пакланіўся чалом да зямлі. 2 I сказаў: „Вось жа, калі ласка, спадары мае! зьвярніце ж да дому слугі свайго, і пераначуйце, і ўмыйце ногі свае, а на раніцы ўстанеце й пойдзеце ў дарогу сваю". I яны адказалі: „Не, але на вуліцы мы пераначуем". 3 I ён іх надта прынукаў; і яны завярнуліся да яго, і прышлі да гасподы ягонае, і ён зрабіў ім пачостку, і праснакі сьпёк, і яны елі. 4 Перш чымся ляглі яны, і людзі месцкія, людзі садомскія, ад хлапца аж да старога, увесь люд із кажнага канца, абступілі дом. 5 I пагукалі Лота, і сказалі яму: „Ідзе тыя людзі, што прышлі да цябе гэтае ночы? Вывядзі іх да нас; і мы пазнаем іх". 6 I вышаў да іх Лот да ўходу, і дзьверы запер за сабою. 7 I сказаў ім: „Браты мае, калі ласка, ня чыніце ліха. 8 Вось жа, у мяне дзьве дачкі, каторыя не пазналі мужа, валей я вывяду іх да вас, і рабіце зь імі, як зьлюб у вачох вашых, адно людзём гэтым не рабіце нічога, бо яны прышлі пад сьцень столі мае". 9 I яны сказалі: „Хадзі далей!" I казалі: „Во, гэты адзін прышоў падарожжаваць, і важа судзіць! Цяпер мы горш зробім із табою, чым ся зь імі". I прыставалі вельмі да чалавека гэтага, да Лота, і бліжыліся, каб выламіць дзьверы. 10 Тады мужы тыя выцягнулі рукі свае, і ўвялі Лота да сябе ў дом, і дзьверы заперлі; 11 А мужоў тых, што былі ля ўходу дому, пазаражалі нявіснасьцю, ад малога аж да большага, і стамаваліся яны знайсьці ўход.
12 I сказалі тыя мужы Лоту: „Яшчэ хто ў цябе ё тут? Зяць а сынове твае а дачкі твае а ўсі, хто ў цябе ў месьце, вывядзі з гэтага месца; 13 Бо губім мы гэтае месца, бо павялічыўся крык іхны перад відам СПАДАРА, і паслаў нас СПАДАР выгубіць яго". 14 I вышаў Лот, і гутарыў ізь зяцьмі сваімі, каторыя былі ўзяўшы дачкі ягоныя, і сказаў: „Устаньце, выйдзіце з гэтага месца, бо СПАДАР выгубе гэтае места". I быў ён быццам сьміяўся ў вачох зяцёў сваіх.
15 I як узышла зара, і барзьдзілі ангілы Лота, кажучы: „Устань, вазьмі жонку сваю а дзьве дачкі свае, каторыя ёсьць, каб ты не прылучыўся да бяспраўя гэтага места". 16 I ён агіляўся, і ўзялі моцна тыя мужы за руку яго, і за руку жонку ягоную, і за руку дачкі ягоныя - із спагады СПАДАРА да яго - і вывялі яго, і пастанавілі яго вонках места. 17 I было, як вывялі іх вонкі, сказаў: „Уцякай дзеля душы свае: не азірайся назад і ня прыстоюй, з усяе аколіцы гары ўцякай, каб ты не прылучыўся". 18 I Лот сказаў: „Вось, ня так жа, Спадары мае! 19 Вось жа, слуга Твой знайшоў ласку ў ваччу Тваім, і ўзьвялічыў міласэрдзе Твае, каторае Ты ўчыніў з імною, што заставіў жывой душу маю; але я ня буду магчы ўцячы на гару, каб мяне не дагнала тая бяда, і мне не памерці. 20 Вось жа, тут гэта места блізка на ўцекі туды, і яно малое, пабягу ж я туды, ціж не малое яно, і будзе жыць душа мая". 21 I сказаў яму: „Гля, Я ўсьціў від твой таксама і ў гэтым, каб ня вывярнуць места, праз каторае ты гукаеш. 22 Сьпяшайся, уцякай туды; бо я не магу нічога ўчыніць, пакуль ты ня дойдзеш туды". За тым і названа імя месца гэтага Цоар. 23 Сонца ўзышло над зямлёю, і Лот прышоў да Цоару.
24 I СПАДАР лінуў дажджом на Содому а Ґомору серку а агонь ад СПАДАРА зь нябёсаў, 25 I вывярнуў месты гэтыя, і ўсю аколіцу, і ўсіх жыхараў местаў гэтах, і расьліны зямлі.
26 I азірнулася жонка ягоная адзаду яго, і стала стаўпом солі.
27 I ўстаў Абрагам рана да месца, ідзе стаяў перад відам СПАДАРОВЫМ. 28 I глянуў далоў на Садому а Ґамору і на ўсю зямлю аколіцы, і бачыў, і во падыймаецца дым ізь зямлі, як дым із вапельні.
29 I было, як нішчыў Бог месты аколіцы, і ўспомнеў Бог праз Абрагама, і выслаў Лота з памеж вывярненьня, як вывярнуў месты, у каторых жыў Лот.
30 I падняўся Лот із Цоару, і жыў у гары, і абедзьве дачкі ягоныя зь ім, бо ён баяўся жыць у Цоару. I жыў у пячоры, ён і абедзьве дачкі ягоныя.
31 I сказала старшая малодшай: „Ацец наш стары, і чалавека няма на зямлі, уйсьці да нас подле звычаю ўсяе зямлі. 32 Хадзіма, упаім аайца нашага віном, і ляжам ізь ім, і прыдбаем ад айца нашага насеньне". 33 I ўпаілі айца свайго віном тае ночы; і ўвыйшла старшая, і ляжала з айцом; а ён ня ведаў, калі лягла й калі ўстала. 34 I сталася назаўтрае, і сказала старшая малодшай: „Вось, я ляжала ўчора ўвечары з айцом сваім; упаіма яго віном таксама гэтае ночы; і ты увыйдзі, ляжы зь ім, і захаваеш у жывых ад айца нашага насеньне". 35 І ўпаілі і гэгае ночы айца свайго віном; і ўстала малодшая і ляжала зь ім; а ён ня ведаў, калі лягла й калі ўстала. 36 I зацяжарылі абедзьве дачкі Лотавы ад айца свайго. 37 I нарадзіла старшая сына, і назвала імя ягонае: Моаў. Ён ацец Моава дагэтуль. 38 I малодшая, таксама яна, нарадзіла сына, і назвала імя ягонае: Бен-Аммі. Ён ацец сыноў Аммонавых дагэгэтуль.
|