Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


20 I крануўся стуль Абрагам да зямлі паўднявое, і асяліўся памеж Кадэсу й Суру, і падарожжаваў у Ґерары. 2 I сказаў Абрагам праз Сорру, жонку сваю: „Яна сястра мая". I паслаў Авімелех, кароль Ґерарскі, і ўзяў Сорру. 3 I прышоў Бог да Авімелеха ў сьне ночы, і сказаў яму: „Вось, ты памерлы за жонку, каторую ты ўзяў, бо яна мужняя замужка". 4 Авімелех жа не дабліжыўся да яе, і сказаў: „Спадару! нягож народ нават справядлівы ты заб'еш? 5 Ці ня ён сказаў імне: ,Яна сястра мая.' I яна, таксама яна сказала: ,Ён брат мой'. У прасьціні сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта". 6 I сказаў яму Бог у сьне: „I Я ведаю, што ў прасьціні сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і ўдзяржаў таксама Я цябе ад ізграшэньня перад Імною; затым Я ня даў табе дакрануцца да яе. 7 I цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён прарока, і памоліцца за цябе, і ты будзеш жыў; а калі ня зьвернеш, дык ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе твае".

8 I ўстаў Авімелех нараніцы, і пагукаў усіх слугаў сваіх, і гукаў усі словы гэтыя ў вушы іхныя; і зьлякаліся гэтыя людзі вельмі.

9 I паклікаў Авімелех Абрагама, і сказаў яму: „Што ты з намі ўчыніў? Чым ізграшыў я супроці цябе, што ты быў навёўшы на мяне і на гаспадарства мае грэх вялікі? Учынкі, якія ня чыняць, ты ўчыніў імне". 10 I сказаў Авімелех Абрагаму: „Што ж ты меў наўвеце, як чыніў гэты ўчынак?" 11 I сказаў Абрагам: „Во я сказаў: ,Пэўне, няма страху Божага на месцу гэтым, і заб'юць мяне за жонку маю'. 12 Дый запраўды яна сястра імне: яна дачка айца майго, толькі не дачка маці мае; і стала, маёй жонкаю. 13 I было, як павёў Бог мяне з дому айца майго, то я сказаў ёй: ,Во, ласка твая, каторую ты можаш зрабіць імне: на кажным месцу, куды мы прыдзем, кажы празь мяне: ,ён брат мой'". 14 I ўзяў Авімелех драбнога й буйнога статку, і слугаў і нявольніцы, і даў Абрагаму, і зьвярнуў яму Сорру, жонку ягоную. 15 I сказаў Авімелех: „Вось, зямля мая перад табою; ідзе добра ў ваччу тваім - жыві". 16 I Сорры сказаў: „Во, я даў тысяча срэбнікаў брату твайму; во гэта табе запінашка на вочы перад усімі, каторыя з табою; і перад усімі ты апраўлена".

17 I памаліўся Абрагам Богу, і ўздаравіў Бог Авімелеха, і жонку ягоную і служэбкі ягоныя, і яны радзілі; 18 Бо шчытна быў зачыніўшы СПАДАР да часу кажную дзетніцу жаноцкую ў дамове Авімелехавай за Сорру, жонку Абрагамову.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст