01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
21 І СПАДАР даведаўся да Сорры, як сказаў; і ўчыніў СПАДАР Сорры, як казаў. 2 I зачала а нарадзіла Сорра Абрагаму сына ў старасьці яго, у часе, праз каторы казаў яму Бог. 3 I назваў Абрагам сына свайго, што нарадзіўся яму, каторага нарадзіла яму Сорра: Ісак. 4 I абрэзаў Абрагам Ісака, сына свайго, на восьмы дзень, як расказаў яму Бог. 5 Абрагаму было сто год, як нарадзіўся ў яго Ісак, сын ягоны.
6 I сказала Сорра: „Сьмех учыніў імне Бог; хто не пачуе, засьмяецца зь мяне". 7 I сказала: „Хто сказаў бы Абрагаму: ,Будзе саіць дзеці Сорра', бо я нарадзіла сына ў старасьці яго".
8 I вырасла дзяцё, і адвучана, і ўчыніў Абрагам вялікую чэсьць таго дня, як Ісак быў адвучаны.
9 I абачыла Сорра сына Гаґары Ягіпцянкі, каторага яна нарадзіла Абрагаму, што ён насьміхаецца, 10 I сказала Абрагаму: „Выжані гэтую служэбку а сына ейнага, бо не спадзець сыну нявольніцы гэтае із сынам маім, з Ісаком". 11 I было гэта нягодным у ваччу Абрагамавым дзеля сына ягонага.
12 I Бог сказаў Абрагаму: „Няхай ня будзе гэта нягодным у ваччу тваім дзеля хлопчыка і дзеля служэбкі свае; усе, што скажа табе Сорра, слухай голасу ейнага; бо ў Ісаку будзе названа табе насеньне. 13 Таксама й сына нявольніцы народам учыню, бо ён твае насеньне.
14 Абрагам устаў нараніцы, і ўзяў хлеба а мех вады, і даў Гаґары, і палажыў ёй на плечы, і дзецянё, і выслаў яе.
Яна пайшла і заблудзіла ў пустыні Бэер Шаве. 15 I скончылася вада ў мяху, і яна заставіла дзецянё пад адным із кустоў. 16 I пайшла, і села насупроці так далёка, як із луку дастрэліць; бо яна сказала: „Хай не гляджу на сьмерць дзецяняці". I села насупроці, і ўзьняла голас свой, і плакала. 17 I пачуў Бог голас хлопчыкаў; і гукнуў ангіл Божы да Гаґары зь нябёсаў, і сказаў ёй: „Што з табою, Гаґар? ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка стуль, ідзе ён ё. 18 Устань, падыймі хлопчыка і дзяржы моцна рукою сваёю яго, бо ў народ вялікі ўчыню яго". 19 I адчыніў Бог вочы ейныя, і яна абачыла студню з вадою, і пайшла, і напоўніла мех вады, і дала піць дзецяняці.
20 I быў Бог із хлопчыкам; і ён вырас, і жыў на пустыні, і быў стралец із луку. 21 Ён жыў на пустыні Фаран; і ўзяла яму маці жонку ізь зямлі Ягіпецкае.
22 I было таго часу, і сказаў Авімелех а Фіхол, вайводца ягоны, Абрагаму, кажучы: „Бог із табою ў вусім, што ты робіш; 23 I цяпер прысягні імне Богам тут, што ты ня будзеш маніць імне ані пагону майму, ані ўнуку майму; і як я ласку чыніў табе, так будзеш рабіць з імною і ізь зямлёю, што ты падарожжуеш у ёй". 24 I сказаў Абрагам: „Прысягаю".
25 I ўпікаў Абрагам Авімелеху ўзглядам студні вады, каторую заглабалі слугі Авімелехавы. 26 I сказаў Авімелех: „Ня ведаў я, хто ўчыніў гэта, таксама ты не сказаў імне; таксама я ня чуў, апрача сядняшняга дня". 27 I ўзяў Абрагам драбнога й буйнога статку, і даў Авімелеху, і ўчынілі яны абодва змову. 28 I пастанавіў Абрагам сем тых ягнят із драбнога статку асобна. 29 I сказаў Авімелех Абрагаму: „А што гэта за сем авец гэтых, каторыя ты пастанавіў асобна?" 30 I сказаў: „Бо сем гэтых ягнят возьмеш ад рукі мае, каб яны былі імне сьветчаньням, што я выкапаў гэтую студню". 31 Затым і назваў гэтае месца: Бэер Шава (Студня Прысягі), бо там яны абодва прысягалі. 32 I ўчынілі змову ў Бэер Шаве. I ўстаў Авімелех а Фіхол, вайводца ягоны, і зьвярнуліся да зямлі Пілісцкае.
33 I засадзіў гай ля Бэер Шавы, і гукаў там у імя СПАДАРА, Бога вечнага.
34 I падарожжаваў Абрагам у зямлі Пілісцкай дзён шмат.
|