Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


22 I было просьле стацьцяў гэтых; і Бог спрабаваў Абрагама, і сказаў яму: „Абрагаме!" I ён сказаў: „Во я!" 2 I сказаў: „Вазьмі ж сына свайго, адзінага свайго, каторага ты любіш, Ісака; і пайдзі сабе да зямлі Мора, і там узьнясі яго на ўсепаленьне на аднэй з гораў, праз каторую Я скажу табе". 3 Абрагам устаў рана нараніцы, асядлаў асла свайго, узяў двух дзяцюкоў сваіх із сабою а Ісака, сына свайго; і насек дроў на ўсепаленьне, і ўстаў і пайшоў да месца, праз каторае сказаў яму Бог. 4 I было трэйцяга дня, што ўзьняў Абрагам вочы свае і абачыў тое месца здалеку. 5 I сказаў Абрагам дзяцюком сваім: „Застаньцеся вы тут із аслом; а я а хлапец пойдзем аж туды, і паклонімся, і зьвернемся да вас".

6 I ўзяў Абрагам дровы на ўсепаленьне, і ўзлажыў на Ісака, сына свайго; і ўзяў у рукі цяпло а вялікі нож, і пайшлі абодва разам. 7 I сказаў Ісак Абрагаму, айцу свайму: „Войча мой!" Ён адказаў: „Во я, сыну мой". Ён сказаў: „Во цяпло а дровы, ідзе ж ягнё на ўсепаленьне?" 8 I сказаў Абрагам: „Бог парупіцца Сабе празь ягнё на ўсепаленьне, сыну мой". I йшлі абодва разам.

9 I прышлі на месца, праз каторае казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам той аброчнік, разлажыў дрыва, і зьвязаў сына свайго Ісака, і палажыў яго на аброчнік, зьверху на дрыва. 10 I выцягнуў Абрагам руку сваю, і ўзяў вялікі нож, каб зарэзаць сына свайго. 11 I гукнуў да яго Ангіл СПАДАРОЎ зь нябёсаў, і сказаў: „Абрагаме! Абрагаме!" I сказаў: „Во я!" 12 I сказаў: „Не выцягай рукі свае на хлопчыка і не рабі яму нічога; бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не ўдзяржаў сына свайго ад Мяне.

13 I ўзьняў Абрагам вочы свае, і абачыў: і во баран адзаду засіліўся ў гушчару рагамі сваімі. I пайшоў Абрагам, і ўзяў барана, і ўзьнёс яго на ўсепаленьне замест сына свайго. 14 I назваў Абрагам імя месца гэнага: Егова-Ірэ (СПАДАР парупіцца). Затым і цяперака кажацца: на гары Еговы агледзецца.

15 I гукнуў Ангіл СПАДАРОЎ Абрагаму другім наваратам ізь нябёсаў, 16 I сказаў: „Сабою прысягаю, асьвятчае СПАДАР, што як ты гэта зрабіў, і не ўдзяржаў сына свайго, адзінага свайго, 17 То дабра славячы дабраслаўлю цябе, і множачы памножу насеньне твае, як гвезды нябёсныя і як пясок на беразе таго мора; і спадуць насеньню твайму брамы варагоў ягоных; 18 I дабраславёныя будуць у насеньню тваім усі народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго".

19 I зьвярнуўся Абрагам да дзяцюкоў сваіх, і ўсталі, і пайшлі разам да Бэер Шавы; I жыў Абрагам у Бэер Шаве.

20 I было просьле гэтых стацьцяў: Абрагаму наказалі, сказаўшы: „Во, нарадзіла Мілка, нават яна, дзеці Нагору, брату твайму: 21 Уца, першака ягонага, а Буза, брата яго, а Кемуеля, айца Арамовага. 22 А Кесэда а Хазо а Пілдаша а Ідлафа а Вафуеля. 23 Ад Вафуеля нарадзілася Рэвека. Асьмёх гэтых нарадзіла Мілка Нагору, брату Абрагамаваму. 24 I мамошка ягоная, а імя ейная Рэума, і нарадзіла таксама яна Тэвага а Ґагама а Тагаша аМааху


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст