01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
23 I было жыцьця Соррынага сто дваццаць сем год: гады жыцьця Соррынага. 2 I памерла Сорра ў Кіраф-Арбе, ён жа Гэўрон, у зямлі Канаанскай. I прышоў Абрагам із жалобаю па Сорры, і плакаць па ёй. 3 I ўстаў Абрагам ад віду памерлае свае, і гукаў сыном Гэтавым, кажучы: 4 „Падарожнік і асяленец я у вас; дайце імне на собскасьць магілу з вамі, і я пахаваю памерлую сваю ад віду свайго". 5 I адказалі сынове Гэтавы Абрагаму, кажучы яму: 6 „Паслухай нас, спадару мой! князь Божы ты сярод нас; у найвыбарнейшым із нашых пахавальных месцаў пахавай памерлую сваю; ніхто з нас пахавальнага месца свайго не забароне табе на пахаваньне памерлае твае". 7 Абрагам устаў і пакланіў ся народу зямлі - сыном Гэтавым; 8 I гутарыў зь імі, кажучы: „Калі гэтага зыча душа ваша, каб я пахаваў памерлую сваю ад віду свайго, то паслухайце мяне, прычыніцеся за мяне ў Ефрона, сына Цогаровага, 9 I дасьць ён імне пячору Махпелу, што ў яго, што на канцу поля ягонага, за поўнае срэбра аддасьць імне яе сярод вас, на собскасьць да пахаваньня". 10 Ефрон сядзеў сярод сыноў Гэтавых; і адказаў Ефрон Гэціч Абрагаму ўчуткі сыноў Гэтавых, перад усімі, каторыя ўходзілі ў брамы места ягонага, кажучы: 11 „Не, спадару, мой, паслухай мяне: поле я даў табе і пячору, каторая на ім, даў табе: перад ачмі сыноў народу свайго даў табе яе, пахавай памерлую сваю". 12 I пакланіўся Абрагам перад народам зямлі, 13 I гукаў Ефрону ўчуткі люду зямлі, кажучы: „Калі б ты толькі паслухаў мяне, я дам табе срэбла поля; вазьмі ў мяне, і я пахаваю памерлую сваю там". 14 І адказаў Ефрон Абрагаму, кажучы яму: 15 „Спадару мой! паслухай мяне: зямля чатырыста сыкляў срэбла; меж імною й табою што гэта? і памерлую сваю пахавай". 16 I паслухаў Абрагам Ефрона; і адважыў Абрагам Ефрону срэбла, праз каторае ён казаў учуткі сыноў Гэтавых, чатырыста сыкляў срэбла, якое ходзе ў купцоў.
17 I зацьверджана поле Ефронава, каторае ў Махпеле, каторая перад Мамрэ, поле а пячора каторая на ім, і кажнае дзерва, каторае на полю, у вусіх межах ягоных наўколо, 18 Абрагаму ў куплю перад ачмі сыноў Гэтавых, усіх уходзячых у брамы места ягонага.
19 Просьле гэтага Абрагам пахаваў Сорру, жонку сваю, у пячоры поля ў Махпеле, перад Мамрэ, каторае Гэўрон, у зямлі Канаанскай. 20 I зацьверджана тое поле а тая пячора, каторая на ім, Абрагаму на пахоўную собскасьць ад сыноў Гэтавых.
|