01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
24 I Абрагам быў ужо стары, і прышоў у гады. I СПАДАР дабраславіў Абрагама ў вусім.
2 I сказаў Абрагам слузе свайму, старшаму ў доме сваім, каторы радзіў усе, што ў яго было: „Палажы руку сваю пад сьцягно мае, 3 І я прывяду цябе да прысягі СПАДАРОМ Богам нябёсаў і Богам зямлі, што ты нявозьмеш жонкі сыну майму з дачок Канаанавых, сярод каторых я жыву; 4 Але да зямлі мае і да роднага краю майго пойдзеш і возьмеш жонку сыну майму Ісаку". 5 I сказаў яму слуга: „Можа ня будзе зычыць тая жонка йсьці з імною да гэтае зямлі, ці напэўна маю я зьвярнуць сына твайго да зямлі, з каторае ты вышаў?"
6 I сказаў яму Абрагам: „Сьцеражыся, каб не зьвярнуць сына майго туды. 7 СПАДАР Бог нябёсаў, Каторы ўзяў мяне з дому айца майго і ізь зямлі нараджэньня майго, і Каторы гукаў імне, і Каторы прысягнуў імне, кажучы: ,Насеньню твайму дам гэтую зямлю' - Ён пашлець Ангіла Свайго перад табою, і ты возьмеш жонку сыну майму стуль. 8 А калі ня будзе хацець тая жонка йсьці з табою, ты будзеш нявінны ад гэтае прысягі мае; толькі сына майго не зварачай туды". 9 I палажыў слуга руку сваю пад сьцягно Абрагамавае, спадара свайго, і прысягнуў яму ў гэтай справе. 10 I ўзяў тый слуга дзесяць вярблюдоў спадара свайго, і пайшоў. I ўсялякае дабро спадара ягонага ў руццэ ягонай. Ён устаў і пайшоў да Арам Нагараіму, да места Нагоравага. 11 I прынучыў вярблюды ўклякнуць вонках места, ля студні вады, увечары, таго часу, як выходзяць сіляць. 12 I сказаў: „СПАДАРУ, Божа спадара майго Абрагама! учыні ж, каб сталася імне сядні, і зрабі ласку спадару майму Абрагаму. 13 Во, я стаю ля жарала вады, і дачкі людзёў места выхо дзяць сіляць ваду; 14 I будзе, што тая дзеўка, каторай я скажу: ,Нахіні, калі ласка, жбан свой, я нап'юся' і каторая скажа: ,Пі, я й вярблюды твае напаю', вось тая, каторую Ты прызначыў слузе Свайму Ісаку; і па гэтым пазнаю я, што Ты робіш ласку спадару майму".
15 I было, перш чымся скончыў ён гукаць, і вось, Рэвека, каторая нарадзілася Вафуелю, сыну Мілчынаму, жонкі Нагоравае, брата Абрагамавага, і жбан ейны на плячу ў яе. 16 Дзеўка вельмі пазорная ў дзявоцтве, і мужчына не пазнаў яе. Яна зышла да жарала, напоўніла жбан і паднялася. 17 I пабег слуга наўпярэймы ёй, і сказаў: „Дай імне глынуць, калі ласка, крыху вады із жбана свайго". 18 I сказала: „Пі, спадару мой". I пабарзьдзіла, і спусьціла жбан на руку сваю, і дала яму напіцца. 19 I яна скончыла даваць яму піць, і сказала: „Таксама вярблюдом тваім я буду сіляць, пакуль не нап'юцца". 20 I барзьдзіла, і выпаражніла жбан свой у карыта, і пабегла ізноў да студні засіліць, і насіляла ўсім вярблюдом ягоным. 21 Чалавек тый, зумеўшыся зь яе, маўчаў, каб ведаць, ці пашчасьціў СПАДАР дарогу ягоную, ці не.
22 I было, як вярблюды напіліся, і ўзяў чалавек тый уносьніцу залатую паў сыкля вагою і два бружлеты на рукі ейныя, дзесяць сыкляў золата вага іх; 23 I сказаў: „Чыя ты дачка? скажы імне, калі ласка, ці ё ў доме тваім месца нам начаваць?" 24 Яна сказала яму: „Я дачка Вафуелева, сына Мілчынага, каторага яна нарадзіла Нагору". 25 I сказала яму: „I саломы, і пошару шмат у нас, таксама месца начаваць". 26 I сьхінуўся чалавек тый, і пакланіўся СПАДАРУ, 27 I сказаў: „Дабраславёны СПАДАР, Бог спадара майго Абрагама, Каторы не ўдзяржаў ласкі Свае і праўды Свае ад спадара майго! Я ў дарозе, і вёў мяне СПАДАР да дамовы брата спадара майго".
28 I пабегла дзеўка, і расказала ў дому маці свае подле стацьця гэтага. 29 I ў Рэвекі брат, і ягонае імя Лаван. I пабег Лаван вонкі да тога чалавека да тога жарала. 30 I было, як ён абачыў уносьніцу а бружлеты на руках у сястры свае, і пачуў словы Рэвечыны, сястры свае, каторая сказала: „Гэтак гутарыў з імною гэны чалавек"; дык ён прышоў да чалавека, і во ён стаіць пры вярблюдох ля жарала. 31 I сказаў: „Увыйдзі дабраславёны СПАДАРОМ; чаму ты стаіш вонках? Я пачысьціў дом і месца вярблюдом". 32 I ўвыйшоў чалавек у дом. I расьсядлаў вярблюды, і даў саломы а пошару вярблюдом, і вады ўмыць ногі ягоныя і ногі людзём, каторыя зь ім. 33 I станавілі перад ім есьці; а ён сказаў: „Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае". I сказаў: „Кажы!" 34 Ён сказаў: „Слуга Абрагамаў я. 35 I СПАДАР дабраславіў спадара майго вельмі, і ён стаў вялікі. Ён даў яму драбнога й буйнога статку, і срэбра а золата, і слугі а нявольніцы, і вярблюды а аслы. 36 I нарадзіла Сорра, жонка спадара майго, сына спадару майму просьле яе застарэласьці, і аддаў яму ўсе, што ў яго. 37 I ўзяў зь мяне прысягу спадар мой, сказаўшы: ,Не бяры жонкі сыну майму з дачок Канаанавых, у каторых зямлі я жыву; 38 Але да дому айца майго пайдзі і да радні мае, і возьмеш жонку сыну майму. 39 I сказаў я спадару свайму: ,Можа ня пойдзе жонка з імной'. 40 I сказаў імне: ,СПАДАР, што я хадзіў перад відам Ягоным, пашлець Ангіла Свайго з табою і ўчыне дасьпешнай дарогу тваю, і возьмеш жонку сыну майму з радні мае а з дому айца майго. 41 Тады будзеш ты нявінны ад прысягі мае, як сходзіш да радні мае, і калі яны не дадуць табе, ты будзеш нявінны ад праклёнаў!
42 „І прышоў я сядні да тога жа рала, і сказаў: ,СПАДАРУ, Божа спадара майго Абрагама! калі ж ё воля Твая, пашчасьці дарогу маю, каторай я хаджу! 43 Дык во, я стаю ля жарала вады, і будзе: тая дзявушчая, каторая выйдзе сіляць, і я скажу ёй: „Дай імне, калі ласка, выпіць крыху вады із жбана свай го", 44 I яна скажа імне: „Таксама ты пі, і таксама вярблюдом я насіляю" вось яна тая жонка, каторую прызначыў СПАДАР сыну спадара майго'.
45 „Перш чымся скончыў я гукаць у сэрцу сваім, і во, Рэвека вышла, і жбан ейны на плячу ў яе, і зышла да жарала, і засіліла; і я сказаў ёй: ,Дай імне, калі ласка, напіцца!' 46 І пабарзьдзіла, і спусьціла жбан із сябе, і сказала: ,Пі, і таксама вярблюды твае я напаю', I я піў, і вярблюды яна напаіла. 47 Я папытаўся ў яе і сказаў: ,Чыя ты дачка?' Яна сказала: ,Дачка Вафуелева, сына Нагоравага, каторага нарадзіла яму Мілка'. I надзеў я ёй уносьніцу ў нос ейны, і бружлеты на рукі ейныя. 48 I сьхінуўся, і пакланіўся СПАДАРУ, і дабраславіў СПАДАРА, Бога спадара майго Абрагама, Каторы прывёў мяне дарогаю праўды, узяць дачку брата спадара майго сыну ягонаму. 49 I калі вы маніцеся ўчыніць ласку а праўду спадару майму, скажыце імне, і калі не, скажыце імне, і я павярну направа альбо налева".
50 I адказалі Лаван а Вафуель, і сказалі: „Ад СПАДАРА вышла гэта справа, мы ня можам казаць табе ані ліхога, ані добрага. 51 Во, Рэвека перад табою, вазьмі й пайдзі; і няхай будзе яна жонкаю сыну спадара твайго, як казаў СПАДАР".
52 I было: як пачуў слуга Абрагамаў словы іхныя, то пакланіўся да зямлі СПАДАРУ. 53 I выняў слуга рэчы срэбныя а рэчы залатыя а адзежу, і даў Рэвеццы; і багатыя дары даў брату ейнаму і маці ейнай. 54 I елі, і пілі, ён а людзі, што зь ім, і пераначавалі. I ўсталі нараніцы, і ён сказау: „Адпусьціце мяне да спадара майго". 55 I сказаў брат ейны а маці ейная: „Няхай пабудзе з намі дзеўка дзён колькі або дзесяць, потым выправішся". 56 Ён сказаў ім: „Не пазьніце мяне, бо СПАДАР учыніў дасьпешнай дарогу маю; адпусьціце мяне, і я выпраўлюся да спадара свайго". 57 I яны сказалі: „Гукнем дзеўку і папытаемся ў яе". 58 I гукнулі Рэвеку, і сказалі ёй: „Ці пойдзеш із гэтым чалавекам?" Яна сказала: „Пайду!" 59 I адпусьцілі Рэвеку, сястру сваю, і няньку ейную, і слугу Абрагамавага, і людзёў ягоных. 60 I дабраславілі Рэвеку, і сказалі ёй: „Сястра наша, ты станься тысяча тысячаў, і няхай спадуць патомству твайму брамы варагоў тваіх!"
61 I ўстала Рэвека а дзеўкі ейныя, і, усьсеўшы на вярблюды, вы правіліся за тым чалавекам. I ўзяў слуга Рэвеку, і пайшоу.
62 А Ісак прышоў стуль, скуль ідуць ад Бэер-Лахай-Роі; і ён жыў у зямлі паўднявой. 63 I вышаў Ісак падумаць на поле пад вечар, і ўзьняў вочы свае, і абачыў, і во, вярблюды прыходзяць. 64 I ўзьняла Рэвека вочы свае, і абачыла Ісака, і ісьсела зь вярблюда. 65 I сказала слузе: „Хто гэты чалавек тый, што йдзець па полю наўпярэймы нам?" I сказаў слуга: „Гэта спадар мой". I яна ўзяла запінашку і запнулася. 66 I расказаў слуга Ісаку ўсе, што ён зрабіў.
67 I ўвёў яе Ісак у будан Соррын, маці свае; і ўзяў Рэвеку, і яна стала яму жонкаю, і ён пакахаў яе; і пацешыўся Ісак па маці сваёй.
|