Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


26 I была галадоў у зямлі, апрача першае галадові, што была за дзён Абрагамавых; і пайшоў Ісак да Авімелеха, караля Пілісцкага, да Ґерару. 2 I зьявіўся яму СПАДАР, і сказаў: „Ня зыходзь да Ягіпту; жыві ў зямлі, праз каторую скажу табе. 3 Падарожжуй у зямлі гэтай; і Я буду з табою, і дабраслаўлю цябе; бо табе а насеньню твайму дам усі землі гэтыя, і споўню прысягу, каторай я прысяг Абрагаму, айцу твайму. 4 I памнажу насеньне твае, як гвезды нябёсныя; і дам насеньню твайму ўсі землі гэтыя; і дабраславяцца ў насеньню тваім усі народы зямлі, 5 За тое, што Абрагам паслухаў голасу Майго і дзяржаў, што Я расказаў дзяржаць: расказаньні мае, уставы Мае а правы Мае".

6 I асяліўся Ісак у Ґерару. 7 I пыталіся людзі месца праз жонку ягоную, і ён сказаў: „Сястра мая яна", бо баяўся сказаць: „жонка мая", „каб не забілі мяне жыхары месца таго за Рэвеку", бо пазаркая яна. 8 I было, як працягнуліся там дні ягоныя, і глянуў далоў Авімелех, кароль Пілісцкі, пераз акно, і абачыў, і во, Ісак ґуляў з Рэвекаю, жонкаю сваёй. 9 I гукнуў Авімелех Ісака, і сказаў: „Гэта ж жонка твая яна; і як жа ты казаў: ,Яна сястра мая'?" I сказаў яму Ісак: „Бо я сказаў: ,Каб не памерці імне дзеля яе'". 10 I сказаў Авімелех: „Што гэта ты ўчыніў із намі? Ледзь не ляжаў адзін ізь люду із жонкаю тваею, і ты прывёў бы на нас віну". 11 I расказаў Авімелех усяму люду, сказаўшы: „Хто дакранецца да гэтага чалавека і да жонкі ягонае, тый сьмерцю памрэць".

12 I сеяў Ісак у зямлі тэй, і знайшоў у тым годзе сто разоў толькі. I дабраславіў яго СПАДАР. 13 I павялічыўся тый чалавек, і рос болей а болей, і павялічыўся так, што стаў вельмі вялікі. 14 I былі ў яго стады драбнога а стады буйнога статку, і множасьць слугаў, і завідавалі яму Пілішчане. 15 I ўсі студні, каторыя выкапалі слугі айца ягонага за дзён Абрагама, айца ягонага, засыпалі Пілішчане і запоўнілі пылам. 16 I сказаў Авімелех Ісаку: „Адыйдзі ад нас, бо ты стаў шмат дужшы за нас".

17 I адыйшоў стуль Ісак, і разьлёгся табарам у даліне Ґерарскай, і жыў там. 18 I зьвярнуўся Ісак, і адкапаў студні вады, каторыя выкапаны былі за дзён Абрагамавых, айца ягонага, і каторыя заткнулі Пілішчане па сьмерці Абрагама; і назваў іх тымі ж назовамі, каторымі назваў іх ацец ягоны. 19 I капалі слугі Ісаковы ў даліне, і знайшлі там студню вады жывое. 20 I сьперачаліся пастухі ґерарскія з пастухамі Ісаковымі, кажучы: „Наша вада;" і ён назваў імя студні: Есек (Вада), бо вадзіліся зь ім. 21 I выкапалі другую студню; і сьперачаліся таксама за яе; і ён назваў яе імя: Сітна (Абвінаваньне). 22 I адсунуўся адтуль, і выкапаў іншую студню, і не сьперачаліся болей за яе; і назваў яе імя: Рэговоф (Прастора); і сказаў ён, бо цяпер даў нам прастору СПАДАР, і мы расплодзімся ў зямлі. 23 Стуль узыйшоў ён на Бэер Шэву.

24 I зьявіўся яму СПАДАР тае ночы, і сказаў: „Я Бог Абрагама, айца твайго; ня бойся, бо я з табою; і дабраслаўлю цябе, і памножу насеньне твае, дзеля Абрагама, слугі Свайго. 25 I ён збудаваў там аброчнік, і гукаў у імя СПАДАРОВА. I расьпяў там будан свой, і капалі там слугі Ісаковы студню.

26 I Авімелех прышоў да яго з Ґерару а Агузаф, з прыяцеляў ягоных, а Фіхол, вайводца ягоны. 27 I сказаў ім Ісак: „Чаму вы прышлі да мяне, вы ж зьненавідзілі мяне і выслалі мяне ад сябе?" 28 I яны сказалі: „Мы ясна пабачылі, што быў СПАДАР із табою, і сказалі мы: ,Няхай жа будзе прысяга з праклёнам памеж нас, памеж нас і памеж цябе, і ўчыніма змову з табою; 29 Каб ты не рабіў нам ліха, як і мы не дакрануліся да цябе, і як мы рабілі табе адно дабро і адпусьцілі цябе ў супакою, так ты цяпер дабраславёны СПАДАРОЎ".

30 Ён зрабіў ім чэсьць, і яны елі а пілі. 31 I ўсталі нараніцы, і прысягалі адзін аднаму; і адпусьціў іх Ісак, і яны пайшлі ад яго ў супакою.

32 I было таго дня: прышлі слугі Ісаковы, і паведамілі яму праз студню, каторую капалі яны, і сказалі яму: „Мы знайшлі ваду!" 33 I ён назваў яе Шыва. Затым імя места таго Бэер Шыва (Студня Прысягі) дагэтуль.

34 I быў Ісаў сараку год; і ўзяў сабе за жонку Егудыфу, дачку Беера Гэціча, і Вісэмафу, дачку Елона Гэціча. 35 I яны былі гарчынёю духу Ісаку а Рэвеццы.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст