01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
28 I пагукаў Ісак Якава, і дабраславіў яго, і расказаў яму, і сказаў яму: „Не бяры сабе жонкі з дачок канаанскіх. 2 Устань, пайдзі да Падан-Араму, да дому Вафуелевага, айца маці свае, і вазьмі сабе стуль жонку з дачок Лавановых, брата маці свае. 3 А Магучы-Ўсемагучы дабраслаў цябе, распладзі цябе, і размнажы цябе, і ты станеш грамадой людаў; 4 I дасьць табе дабраславенства Абрагамава, табе а насеньню твайму з табою, каб табе спала зямля падарожжаваньня твайго, каторую Бог даў Абрагаму.
5 I паслаў Ісак Якава, і ён пайшоў да Падан-Араму да Лавана, сына Вафуеля Арамяніна, брата Рэвечынага, маці Якава а Ісава.
6 I абачыў Ісаў, што дабраславіў Ісак Якава, і, дабраславячы яго, паслаў яго да Падан-Араму, узяць сабе стуль жонку, і расказаў яму, сказаўшы: „Не бяры жонкі з дачок Канаанскіх"; 7 і што паслухаў Якаў айца свайго і маці свае, і пайшоў да Падан-Араму. 8 I абачыў Ісаў, што ліхія дачкі Канаанскія ў ваччу Ісака, айца ягонага: 9 I пайшоў Ісаў да Ізмайлы і - апрача жанок, што ён меў - узяў за жонку сабе Магалаф, дачку Ізмайлаву, сына Абрагамавага, сястру Наваёфаву.
10 I вышаў Якаў з Бэер-Шэвы, і пайшоў да Гарану. 11 I лучыў на месца, і заначаваў там, бо зайшло сонца. I ўзяў з камянёў таго месца, і палажыў сабе ўзгалоўям, і лёг на тым месцу. 12 I сьніў: і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, ангілы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй. 13 I вось, СПАДАР стаіць на ёй, і сказаў: „Я СПАДАР, Бог Абрагама, айца твайго, і Бог Ісака. Зямлю, на каторай ты ляжыш, табе я дам яе а насеньню твайму. 14 I будзе насеньне твае, як пыл зямлі; і праб'ешся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на паўдня; і будуць дабраслаславёныя ў табе ўсі радзімы зямлі, і ў насеньню тваім. 15 I вось, Я з табою; і сьцерагчы цябе буду ўсюдых, куды ты пойдзеш; і зьвярну цябе да гэтае зямлі, бо я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я гукаў табе".
16 I прачхнуўся Якаў зо сну свайго, і сказаў: „Запраўды ё СПАДАР на месцу гэтым, а я ня ведаў!" 17 I пабаяўся, і сказаў: „Якое страшнае месца гэтае! гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама нябёс".
18 I ўстаў Якаў рана нараніцы, і ўзяў камень, каторы ён палажыў сабе ўзгалоўям, і пастанавіў яго стаўпом, і узьліў алівы на яго зьверху. 19 I назваў імя месца таго: Бэт-Эль; а ўперад імя таго месца было: Луз.
20 I аброкся Якаў аброкам, сказаўшы: „Калі Бог будзе з імною, і будзе сьцерагчы мяне ў дарозе гэтай, у каторую я йду, і дасьць імне хлеба есьці і адзецца, 21 I я зьвярнуся ў супакою да дому айца свайго, і будзе СПАДАР імне Богам: 22 I камень гэты, каторы я пастанавіў стаўпом, будзе домам Божым; і з усёга, што Ты дасі імне, напэўна дзясятую часьць дам Табе".
|