01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
29 I пусьціўся Якаў у дарогу, і пайшоў да зямлі сыноў Усходу. 2 I глянуў - і во, студня на полю, і во, там тры чарады драбнога статку ляжаць каля яе; бо із студні тае паілі стады. I вялікі камень быў на адтуліне студні. 3 I зьбіраліся туды ўсі стады, і адкочавалі камень з адтуліны студні, на свае месца.
4 I сказаў ім Якаў: „Браты мае! скуль вы?" I казалі яны: „3 Гарану мы". 5 I сказаў ім: „Ці знаеце вы Лавана, сына Нагоравага?" Яны сказалі: „Знаем". 6 I сказаў ім: „Добра ён маецца?" Яны сказалі: „Добра; і вось, Рахеля, дачка ягоная, прыходзе з авечкамі". 7 I сказаў: „Вось, адылі, яшчэ шмат дня; не пара зьбіраць статак; напаіце авечкі, і пайдзіце, пасіце". 8 А яны сказалі: „Ня можам, пакуль не зьбяруцца ўсі стады, і не адкоцяць каменя з адтуліны студні; тады напоім авечкі".
9 Яшчэ ён гукаў ізь імі, як і Рахіль прышла з драбным статкам айца свайго, бо пастушка яна. 10 I было, як абачыў Якаў Рахіль, дачку Лаванову, брата маці свае, і статак Лаваноў, брата маці свае, то падышоў Якаў, адкаціў камень з адтуліны студні і напаіў стаду Лаванову, брата маці свае. 11 I пацалаваў Якаў Рахелю, і ўзьняў голас свой, і заплакаў. 12 I паведаў Якаў Рахелі, што ён свой айцу яе, і што ён сын Рэвечын. I яна пабегла, і паведала айцу свайму.
13 I было, як пачуў Лаван ведамкі празь Якава, сына сястры свае, і выбег яму на пярэймы, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго до дому свайго, і ён паведаў Лавану ўсі стацьці гэтыя. 14 I сказаў яму Лаван: „Вось ты косьць мая і цела мае". I жыў у яго цэлы месяц.
15 I сказаў Лаван Якаву: „Хоць ты сваяк мой, то ціж табе служыць імне дарма? Скажы імне, якая плата твая?" 16 I ў Лавана дзьве дачкі, імя вялікае: Лія; і імя малое: Рахіль. 17 А вочы Лііны былі кволыя, а Рахіль была харошага складу і харошага віду. 18 I палюбіў Якаў Рахіль, і сказаў: „Я буду служыць тэ сем год за Рахіль, дачку тваю малую". 19 I сказаў Лаван: „Валей аддаць імне яе за цябе, чымся аддаць за іншага чалавека; жыві з імною".
20 I служыў Якаў за Рахіль сем год; і былі яны ў ваччу ягоным як колькі дзён, бо ён любіў яе.
21 I сказаў Якаў Лавану: „Дай жонку маю, бо споўніліся дні мае, і я уйду да яе". 22 I зьбер Лаван усіх людзёў таго месца, і зрабіў чэсьць.
23 I было ўвечары, і ўзяў Лію, дачку сваю, і ўвёў яе да яго; і увыйшоў да яе. 24 I даў Лаван Зылпу, нявольніцу сваю, Ліі, дачцэ сваёй, за нявольніцу.
25 I было нараніцы: і во, гэта Лія. I сказаў Лавану: „Што гэта ты ўчыніў імне? Ці не за Рахіль я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?" 26 I сказаў Лаван: „Ня робіцца так у нашым месцу, каб малодшую выдаваць перад старшай; 27 Споўні тыдзень гэты, і дана будзе табе таксама гэна, за службу, каторую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем год іншых. 28 I зрабіў Якаў так; і споўніў тыдзень гэты.
I даў Рахіль, дачку сваю, яму за жонку. 29 I даў Лаван Рахілі, дачцэ сваёй, Валу, нявольніцу сваю, ёй за нявольніцу. 30 I ўвыйшоў таксама да Рахілі, і любіў, таксама Рахіль, болей за Лію; і служыў у яго яшчэ сем год іншых.
31 I бачыў СПАДАР, што ненавіджана Лія, і адчыніў дзетніцу ейную, а Рахіль бясплодная. 32 I зачала Лія, і нарадзіла сына, і назвала імя яго: Рувін; бо сказала яна: „Во бачыў СПАДАР маю гароту; бо цяпер будзе любіць мяне муж мой".
33 I зачала ізноў, і нарадзіла сына, і сказала: „Бо пачуў СПАДАР, што ненавіджана я, і даў імне таксама гэтага". I назвала імя ягонае Сымон.
34 I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: „Гэтым разам прыстане муж мой да мяне, бо я нарадзіла яму трох сыноў". Затым назвала імя ягонае: Леў.
35 I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: „Гэтым разам я буду хваліць СПАДАРА". Затым назвала імя ягонае: Юда. I перастала радзіць.
|