Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


3 Гад быў найхітрэйшы з усіх зьвяроў палявых, каторыя ўчыніў СПАДАР Бог. I сказаў жонцы: „Ці запраўды сказаў Бог: ,Ня ежча ні зь якага дзерва із саду?' " 2 І сказала жонка гаду: „Садавіну зь дзерваў садовых ямо. 3 Але праз садавіну дзерва, што пасярод саду, сказаў Бог: ,Ня ежча зь яго і не датыкайцеся да яго, каб вам не памерці' ".

4 I сказаў гад жонцы: „Не, не памрыце сьмерцю; 5 бо ведае Бог, што ў дзень, у каторым вы зь яго есьці будзеце, і адчыняцца вочы вашыя, і будзеце, як Багове, што ведаюць дабро й ліха". 6 І бачыла жонка, што дзерва добрае да ежы, і што яно прынаднае ачом, і пажаданае тое дзерва дзеля веды; і ўзяла садавіну зь яго а ела; і дала таксама мужу свайму зь ёю, і ён еў.

7 I адчыніліся вочы ў іх абаіх, І пазналі, што былі голыя; і сплялі фіґовае лісьцё, і зрабілі сабе папяразкі.

8 I пачулі голас СПАДАРА Бога, што хадзіў у садзе зь ветрам дзянным; і схаваўся чалавек і жонка ягоная ад віду СПАДАРА Бога памеж дзярэўя садовага.

9 I гукнуў СПАДАР Бог чалавека, і сказаў яму: „Ідзе ты?" 10 I сказаў: „Голас Твой пачуў я ў садзе, і зьлякаўся, бо я голы, і схаваўся".

11 I сказаў: „Хто ж табе сказаў, што ты голы? ці ня з гэнага дзерва, з каторага Я заказаў табе есьці, ты еў?" 12 I сказаў чалавек: „Жонка, каторую Ты імне даў, яна дала імне зь дзерва, і я паспытаўся".

13 I сказаў СПАДАР Бог жонцы: „Што ж ты ўчыніла?" Жонка сказала: „Гад спадмануў мяне, і я паспыталася". 14 I сказаў СПАДАР Бог гаду: „3а тое, што ты ўчыніў гэта, пракляты ты над усю жывёлу і над усі зьвяры палявыя; на бруху сваім ты будзеш хадзіць, і пыл жэрці будзеш усі дні жыцьця свайго. 15 I непрыязьньства палажу меж цябе і меж жонкі, і меж семені твайго й семені ейнага; яно будзе мяжджуліць цябе ў галаву, а ты будзеш жыгаліць яго ў пяту".

16 Жонцы сказаў: „Памнажаючы памножу смутак твой і цяжарнасьць тваю; у смутку будзеш радзіць дзеці; і да мужа твайго пацяга твая, і ён будзе панаваць над табою".

17 Адаму ж сказаў: „За тое, што ты паслухаў голасу жонкі свае і еў з тога дзерва, з каторага Я заказаў табе, кажучы: ,Ня еж ізь яго', праклята зямля з твае прычыны, із смуткам будзеш жывіцца зь яе ўсі дні жыцьця свайго. 18 Церне а асот будзе расьці табе; і будзеш жывіцца палявою травою. 19 У поце віду свайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня зьвернешся да зямлі, бо зь яе ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл зьвернешся".

20 I назваў Адам імя жонкі свае: Ева, бо яна была маці ўсіх жывучых.

21 I зрабіў СПАДАР Бог Адаму й жонцы ягонай адзежу скураную, і адзеў іх.

22 I сказаў СПАДАР Бог: „Вось, людзіна сталася як адзін із Нас, каб ведаць дабро й ліха; і цяпер як бы ня выцягнуў ён рукі свае, і ня ўзяў таксама зь дзерва жыцьця, і ня еў, і не пачаў жыць вечна". 23 I выслаў яго СПАДАР Бог із саду Эдэмскага, рабіць зямлю, з каторае ён узяты. 24 Дык выгнаў чалавека. I асяліў на ўсход ад саду Эдэмсмага херуваў зь мячом поламенным абаротным, сьцерагчы дарогу дзерва жыцьця.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст