Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


31 I пачуў Якаў словы сыноў Лавановых, што казалі: „Пабраў Якаў усе, што айца нашага, і з тога, што ў вайца нашага, зрабіў сабе гэтую чэсьць". 2 I абачыў Якаў від Лаваноў, і вось, ён не такоў да яго, як быў учорах а заўчора.

3 I сказаў СПАДАР Якаву: „Зьвярніся да зямлі бацькоў сваіха да радні свае; і Я буду з табою".

4 I паслаў Якаў, і гукнуў Рахіль а Лію ў поле да драбнога статку свайго, 5 I сказаў ім: „Я бачу від айца вашага, што ён ня ё да мяне, як учорах а заўчора. I Бог айца майго быў з імною. 6 I вы ведаеце, што я ўсімі сіламі служыў айцу вашаму. 7 Але ацец ваш ашукаваў мяне і адмяняў заплату маю дзесяць разоў; Але ня даў яму Бог пашкодзіць імне. 8 Калі гэтак сказаў ён: ,З бодкамі будзе плата твая', і ўвесь статак радзіўся з бодкамі. А калі гэтак сказаў ён: ,У чарэслы будзе плата твая', і радзіў увесь статак у чарэслы. 9 I адняў Бог статак у вайца вашага, і даў яго імне. 10 I было ў часе цекаваньня статку, і ўзьняў я вочы свае, і абачыў у сьне, і во самцы, каторыя ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а з плямамі. 11 I сказаў імне Ангіл Божы ў сьне: ,Якаве!' І я сказаў: ,Во я!' 12 I Ён сказаў: ,Узьнімі вочы свае й глянь: усі казлы, што ўскочылі на статак, у чарэслы, з бодкамі а плямамі; бо я бачыў усе, што Лаван робе табе. 13 Я Тый Бог Бэт -Элю, ідзе ты памазаў помнік, і йдзе ты аброк імне там аброк. Цяпер устань, выйдзі ізь зямлі гэтае, і зьвярніся да зямлі роду свайго'."

14 I адказала Рахіль а Лія, і сказалі яму: „Ці ё яшчэ нам дзель а спадак у доме айца нашага? 15 Ці не за чужых ён нас мае? бо ён прадаў нас, і зьеў, нават зьеў срэбла нашае. 16 Затым усе багацьце, каторае адняў Бог ад айца нашага, нашае яно і дзяцей нашых. I цяпер усе, што Бог сказаў табе, рабі".

17 I ўстаў Якаў, і пасадзіў дзеці свае а жонкі свае на вярблюды; 18 I павёў увесь статак і ўсе прыдбаньне свае, каторае прыдбаў, статак собскі ягоны, каторы ён прыдбаў у Падан-Араме, каб ісьці да Ісака, айца свайго, да зямлі Канаанскае.

19 А Лаван пайшоў стрыгчы статак свой.

I ўкрала Рахіль балваны, каторыя былі ў вайца ейнага.

20 I ўкраў Якаў сэрца Лавана Арамяніна тым, што не сказаў яму, што ўцякае. 21 I ўцёк ён, і ўсі, што ў яго; і, устаўшы, перайшоў тую раку, і павярнуў від свой да гары Ґілеад.

22 I сказалі Лавану трэйцяга дня, што Якаў уцёк. 23 I ўзяў ён із сабою братоў сваіх, і гнаўся за ім дарогаю сем дзён, і дагнаў яго на гары Ґілеад. 24 I прышоў Бог да Лавана Арамяніна ў сьне ночы, і сказаў яму: „Сьцеражыся гукаць ізь Якавам ані добрае, ані ліхое".

25 I насьпеў Лаван Якава; і Якаў расьпяў будан свой на гары, а Лаван расьпяў із братамі сваімі на гары Плеад. 26 I сказаў Лаван Якаву: „Што ты ўчыніў? і ўкраў сэрца мае, і павёў дачкі мае, бы палоненыя мячом. 27 Чаму ты патай уцёк, і абкраў мяне, і не сказаў імне? Я адпусьціў бы з радасьцю а зь песьнямі, з бубном а з гарпаю. 28 Ты не дапусьціў імне пацалаваць сыноў маіх і дачкі мае: цяпер ты дурна ўчыніў. 29 Ё сіла ў руццэ маёй учыніць вам ліха; але Бог айца вашага ўчора ўвечары сказаў імне, кажучы: ,Сьцеражыся гукаць ізь Якавам ані добрага, ані ліхога'. 30 Але цяпер ты станаўко пастанавіў пайсьці, бо ты надта ўзгаліўся да дому айца свайго; нашто ты ўкраў багі мае?" 31 I адказаў Якаў, і сказаў Лавану: „Бо я баяўся, бо я сказау, каб ты не захапіў дачок сваіх у мяне. 32 У каго знойдзеш багі свае, тый ня будзе жыць. Перад нашымі братамі пазнай, што ёсьць у мяне, і вазьмі сабе". Ня ведаў Якаў, што Рахіль украла іх.

33 I прышоў Лаван да будана Якававага, і да будана Ліінага, і да будана дзьвюх нявольніцаў, і не знайшоў. I вышаў з будана Ліінага, і ўвыйшоў у будан Рахілін. 34 А Рахіль узяла балваны, і палажыла іх у вярблюджае сядло, і села на іх. I перашчупаў Лаван увесь будан, але не знайшоў. 35 I сказала айцу свайму: „Няхай не загарыцца гнеў у ваччу спадара майго, што я не магу ўстаць перад табою, бо жаноцкае ў мяне" I ён трос, і не знайшоў балваноў.

36 I загарэўся гнеў Якава, і сьперачаўся з Лаваном. I адказаў Якаў, і сказаў Лавану: „Які выступак мой, які грэх мой, што ты надта гнаўся за імною? 37 Бо ты перашчупаў усі мае рэчы, што знайшоў ты з усіх рэчаў дому свайго? Пастанаві іх тутака перад братамі маімі й перад братамі сваімі: няхай яны рассудзяць памеж нас абодвых. 38 Вось, дваццаць год я з табою; авечкі твае а козы твае ня ськідалі; бараноў чарады твае я ня еў; 39 Разарванага я ня прыносіў да цябе: я гэта ўважаў за сваю віну; ты зь мянё спаґаняў гэта, ці ўдзень што ўкрадзена было, ці ночы ўкрадзена. 40 Бывала, удзень жэрла мяне гарачыня, і сьцюжа ночы; і ўцякаў сон мой ад аччу маіх. 41 Гэткія мае дваццаць год у доме тваім. Служыў табе чатырнанцаць год за дзьве дачкі твае і шэсьць год за статак твой; а ты адмяняў заплату маю дзесяць разоў. 42 Калі б ня тое, што Бог айца майго, Бог Абрагама і страх Ісака былі за імною, дык цяпер пустым адаслаў бы мяне. Гароту маю а гарапашнасьць рук маіх бачыў Бог і рассудзіў учорах увечары".

43 I адказаў Лаван, і сказаў Якаву: „Гэтыя дачкі - мае дачкі; гэтыя сынове - мае сынове; і гэты статак - мой статак; і ўсе, што ты бачыш гэта мае. I маім дачкам, што я зраблю гэтым сядні, або дзяцём іхным, каторыя нарадзіліся? 44 I цяпер пайдзіма ўчыніма змову я й ты, і гэта будзе сьветкаю меж імною й табою. 45 I ўзяў Якаў камень, і пастанавіў яго стаўпом. 46 I сказаў Якаў братом сваім: „3ьбярыце камянёў". Яны ўзялі камяні і зрабілі крушню; і елі там на тэй крушні. 47 I назваў яе Лаван: Еґар-Сагадуфа, а Якаў назваў яе Ґалед (Крушня Сьветка). 48 I сказаў Лаван: „Крушня гэта сьветкаю меж імною й табою сядні". Затым і назвалі імя ейнае: Ґалед 49 А: Міцпа, бо ён сказаў: „Няхай наглядае СПАДАР меж імноюй табою, як здаліўшыся будзем адзін ад аднаго. 50 Калі ты будзеш мучыць дачкі мае і калі возьмеш жонкі, апрача дачок маіх, няма людзіны з намі, глядзі, Бог сьветка памеж імною і табою".

51 I сказаў Лаван Якаву: „Во крушня гэтая ,і во стоўп, каторы я пастанавіў памеж сабою й табою. 52 Сьветка крушня гэтая і сьветка стоўп, што ані я не перайду да цябе за гэтуго крушню і за гэты стоўп, ані ты не пярэйдзеш да мяне за гэтую крушню і за гэты стоўп дзеля ліха. 53 Бог Абрагамаў і багі Нагоравы будуць судзіць нас, Бог айцоў іхных". I прысягнуў Якаў страхам айца свайго Ісака.

54 I аброк Якаў аброк на гары, і згукаў братоў сваіх есьці хлеб; і яны елі хлеб, і начавалі на гары.

55 I ўстаў Лаван рана нараніцы, і пацалаваў сыноў сваіх а дачкі свае, і дабраславіў іх, і пайшоў, і зьвярнуўся Лаван на свае месца.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст