Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


32 А Якаў пайшоў дарогаю сваёй. I стрэлі яго ангілы Божыя. 2 I сказаў Якаў, абачыўшы іх: „Табар Божы гэта". I назваў імя месца таго: Маханаім (Табары).

3 I паслаў Якаў пасланцоў перад сабою да Ісава, брата свайго, да зямлі Сэір, да поля Едомскага; 4 I расказаў ім, сказаўшы: „Гэтак скажыце спадару майму Ісаву: ,Так сказаў слуга твой Якаў: у Лавана я жыў, і забавіўся дагэтуль; 5 I былі ў мяне вол а асёл і драбны статак, і слуга а нявольніца; і я паслаў сказаць спадару свайму, каб знайсьці ласку ў ваччу тваім".

6 I зьвярнуліся пасланцы да Якава, кажучы: „Мы прышлі да брата твайго, да Ісава; і таксама ён ідзець наўпярэймы табе, і чатырыста чалавекаў ізь ім". 7 I зьлякаўся Якаў вельмі, і быў у трывозе; і падзяліў людзёў, што былі зь ім, і статак драбны й буйны й вярблюды на два табары, 8 I сказаў: „Калі Ісаў прыйдзе на табар тый адзін і паб'ець яго, то ўзумее табар засталы ўцячы".9 I сказаў Якаў: „Божа айца майго Абрагама і Божа айца майго Ісака, СПАДАР, Каторы сказаў імне: ,Зьвярніся да зямлі свае, да радні свае, і Я добра ўчыню з табою!' 10 Я лішне малы супроці ўсіх міласэрдзяў і супроці ўсяе праўды, каторую Ты ўчыніў слузе Свайму, бо я зь кіям сваім перайшоў Ёрдан гэты, а цяпер у мяне сталіся два табары. 11 Выбаў жа мяне ад рукі брата майго, ад рукі Ісава, бо я баюся яго, каб ён, прышоўшы, ня зразіў маці зь дзецьмі. 12 Ты сказаў: ,Учыню добрасьць табе, і пастанаўлю насеньне твае, як пясок таго мора, каторага нельга зьлічыць з прычыны множасьці'".

13 I начаваў там тае ночы, і ўзяў з тога, што прышло ў рукі яму, гасьцінца Ісаву, брату свайму: 14 Козаў дзьвесьце, казлоў дваццаць, авечак дзьвесьце, бараноў дваццаць, 15 Вярблюдзіцаў соючых ізь вярблюдзянятамі іхнымі трыццаць, кароў сорак, валоў дзесяць, асьліцаў дваццаць, асьлянят дзесяць. 16 I даў у рукі слугам сваім кажную чараду асобна, і сказаў слугам сваім: „Перайдзіце перад імною, і прасьцяг зрабіце памеж чарады й чарады". 17 I расказаў першаму, сказаўшы: „Як стрэне цябе Ісаў, брат мой, і папытаецца ў цябе, кажучы: ,Чый ты? і куды йдзеш? і чые гэтыя перад табою?' 18 Ты скажы: ,Слугі твайго Якава; гасьцінец гэта, пасланы спадару майму Ісаву; і во, таксама ён за намі?'" 19 Тое ж расказаў ён і другому, і трэйцяму, таксама ўсім, каторыя йшлі за чародамі, кажучы: „Подле гэтых словаў кажыце Ісаву, як знойдзеце яго; 20 I скажыце: ,Таксама во, й слуга твой Якаў за намі'"; Бо ён сказаў: „Улашчу від ягоны дарам, што йдзець перад імною, і потым абачу від ягоны; можа і падыйме від мой". 21 I перайшоў дар перад ім, а ён начаваў тае ночы ў табару.

22 I ўстаў ён тае ночы; і ўзяў дзьве жонкі свае, і дзьве нявольніцы свае, і адзінанцацёра дзяцей сваіх, і перайшоў у брод Явок. 23 I ўзяў іх, і перавёў пераз раку, і перавёў, што ў яго.

24 I застаўся Якаў адзінотны, і ходаўся чалавек ізь ім да ўсходу зары; 25 I пабачыўшы, што ня сходаў яго, і даткнуўся да суставы сьцягна ягонага, і зьвіхнуў суставу сьцягна ў Якава, як ён ходаўся зь ім. 26 I сказаў: „Адпусьці мяне, бо ўзышла зара". I сказаў: „Не адпушчу цябе, хіба дабраславіш мяне". 27 I сказаў яму: „Якое імя твае?" I ён сказаў: „Якаў". 28 I сказаў: „Ня Якаў будуць казаць ужо імя твае, але Ізраель, бо ты доляўся з Богам і зь людзьмі, і здолеў". 29 I папытаўся Якаў, і сказаў: „Скажы, калі ласка, імя Свае". I Ён сказаў: „Нашто ты пытаешся імені?" I дабраславіў яго там. 30 I назваў Якаў імя таго месца: Пеніель (Від Божы); „бо я бачыў Бога від у від, і захавана душа мая". 31 I засьвяціла сонца, як ён праходзіў Пеніель; і ён кульгаў на сьцягно свае.

32 Затым аж дагэтуль не ядуць сынове Ізраелявы жылы мускула, каторая на суставе сьцягна, бо даткнуўся суставы сьцягна Якававага на жыле мускула.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст