Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


33 I ўзьняў Якаў вочы свае, і абачыў, і во, Ісаў прышоў, і зь ім чатырыста чалавекаў. I падзяліў дзеці да Ліі а да Рахілі а да дзьвюх нявольніцаў. 2 I пастанавіў нявольніцы а дзеці іхныя першымі, а Лію а дзеці ейныя за імі, а Рахіль а Язэпа за імі. 3 А ён перайшоў перад імі, і пакланіўся да зямлі сем разоў пакуль дабліжыўся да брата свайго.

4 I пабег Ісаў яму наўпярэймы, і абняў яго, і паў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі. 5 І ўзьняў вочы свае, і абачыў жанкі а дзеці, і сказаў: „Хто гэтыя ў цябе?" I сказаў: „Дзеці, каторымі Бог падараваў з ласкі слугу твайго". 6 I дабліжыліся нявольніцы самы а дзеці іхныя, і пакланіліся. 7 I дабліжылася таксама Лія а дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым дабліжыліся Язэп а Рахіль, і пакланіліся. 8 I сказаў: „Што ў цябе ўвесь табар гэты, каторы я стрэў?" I сказаў: „Каб знайсьці ласку ў ваччу спадара майго". 9 I сказаў Ісаў: „Ёсьць у мяне шмат, браце мой, няхай будзе табе, што ў цябе". 10 I сказаў Якаў: „Не, я малю цябе, калі ж я знайшоў ласку ў ваччу тваім, і прымі дар мой з рукі мае; бо я, абачыўшы від твой, быццам абачыў від Божы, і ты ласкава прыняў мяне. 11 Прымі дабраславенства мае, каторае я прывёў табе; бо Бог абдараваў мяне ласкаю, і затым што ёсьць у мяне ўсе". I ён упрасіў яго і тый узяў.

12 I сказаў: „Кранімася ў дарогу; і пайдзіма, і я буду йсьці перад табою". 13 I сказаў яму: „Спадар мой ведае, што дзеці кунежныя, а драбны й буйны статак у мяне сьсець; калі пагнаць іх адзін дзень, дык паздыхаюць усі статкі. 14 Няхай спадар мой пярэйдзе сьпераду слугі свайго, а я павяду памалу, подле ходу гэтае працы, каторая перад імною, і подле ходу дзяцей, пакуль прыду да спадара свайго да Сэіру". 15 I сказаў Ісаў: „Пакіну ж я з табою зь люду, што пры імне". I сказаў: „Нашто гэта? абы імне знайсьці ласку ў ваччу спадара майго".

16 I зьвярнуўся таго дня Ісаў дарогаю сваёй да Сэіру. 17 А Якаў крануўся да Сукоф і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буды. Затым ён назваў імя месца Сукоф.

18 I прышоў Якаў у супакою да места Сыхем, каторае ў зямлі Канаанскай, як прышоў з Падан-Араму, і лёг табарам перад местам.

19 I купіў часьць поля ў сыноў Гаморавых, айца Сыхемавага, за сто кесытаў (манэтаў), на каторым пастанавіў будан свой. 20 I пастанавіў там аброчнік; і назваў яго: Магутны Бог Ізраеляў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст