Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


34 I вышла Дына, дачка Лііна, каторую яна нарадзіла Якаву, паглядзець на дачкі зямлі. 2 I абачыў яе Сыхем, сын Гамора Гэвейца, князя зямлі тае, і ўзяў яе, і ляжаў ізь ёю, і паніжыў яе. 3 I прыліпла душа ягоная да Дыны, дачкі Якававае, і ён пакахаў дзяўчыну, і мовіў да сэрца дзяўчыне. 4 I сказаў Сыхем Гамору, айцу свайму, кажучы: „Вазьмі імне дзяцё гэтае за жонку". 5 I Якаў пачуў, што забрудзяніў Дыну, дачку ягоную; сынове ж ягоныя былі із стадаю на полю, дык маўчаў Якаў, пакуль ня прышлі яны.

6 I вышаў Гамор, ацец Сыхемаў, да Якава памужаваць ізь ім. 7 I сынове Якававы прышлі з поля і, пачуўшы, зьнемарасьціліся мужы, і гневала іх вельмі, бо нягоднасьць зрабіў ён у Ізраелю, ляжаўшы з дачкою Якававай; а гэтак ня робіцца.

8 I гукаў Гамор ізь імі, кажучы: „Сыхем, сын мой, узгаліўся душою да дачкі вашае: дайце, калі ласка, яе яму за жонку. 9 Пабірайцеся з намі: дачкі вашыя аддавайце нам, а нашыя дачкі бярыце сабе. 10 I з намі жывіце; і зямля гэтая будзе перад вамі, жывіце й таргуйце ў ёй, і дзяржыце яе".

11 I сказаў Сыхем айцу ейнаму а братом ейным: „Калі б імне знайсьці ласку ў вачох вашых, і што скажаце імне, я дам. 12 Павялічча зь мяне вельмі вена а дары; і я дам, як вы скажаце імне: толькі аддайце імне дзеўку за жонку".

13 I адказалі сынове Якававы Сыхэму а Гамору, айцу ягонаму, зрадліва, і гукалі так, бо ён зганбіў Дыну, сястру іхную; 14 I сказалі ім: „Ня можам зрабіць гэтага, выдаць сястру нашу чалавеку, у каторага неабрэзанасьць, бо сорам гэта нам. 15 Толькі з тым мы згодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб абрэзаўся ў вас кажны мужчына. 16 I будзем даваць дачкі нашыя вам, а дачкі вашыя браць сабе, і будзем жыць із вамі, і будзем адзін люд. 17 А калі не паслухаеце нас, дык мы возьмем дачку нашу і адыйдзем.

18 I зьлюб былі словы іхныя ў ваччу Гамора а ўваччу Сыхема, сына Гаморавага. 19 I не адвалакаў тый маладзён зрабіць гэта, бо ён жадаў дачкі Якававае. А яго паважалі над усіх у доме айца ягонага. 20 I прышоў Гамор а Сыхем, сын ягоны, да брамы места свайго, і гукалі жыхарам места свайго, кажучы: 21 „Гэтыя людзі - міравыя яны з намі; і няхай яны жывуць у зямлі й таргуюць у ёй; зямля ж вось даволі прасторвая перад імі. Дачкі іхныя возьмем сабе за жонкі, а нашыя дачкі дамо ім. 22 Толькі пры тым згаджаюцца гэтыя людзі жыць із намі, быць адным людам, каб у вас абрэзаны быў кажны мужчынскага стану, як яны абрэзаны. 23 Іхныя чароды, і іхная маемасьць, і ўся жывёла іхная, ці ня нашы яны? Адно згодзімся зь імі, і будуць жыць із намі". 24 I паслухалі Гамора а Сыхема, сына ягонага, усі выходзячыя з брамы места ягонага; і абрэзаны былі кажны мужчынскага стану, кажны выходзячы з брамы места ягонага.

25 I было на трэйці дзень, як яны былі хворыя, і ўзялі два сыны Якававы, Сымон а Леў, браты Дыніны, кажны свой меч, і напалі на места з пэўнасьцяй, і забілі кажнага мужчыну; 26 I Гамора а Сыхема, сына ягонага, забілі мячом, і ўзялі Дыну з дому Сыхемавага й вышлі. 27 Сынове Якававы прышлі да забітых і разглабалі места за тое, што паганбіў сястру іхнаю. 28 I драбны статак, і буйны статак іхныя, і што ў месьце, і што ў полю яны ўзялі. 29 I ўсе багацьце іхнае, і ўсе малыя дзеці іхныя, і жанкі іхныя ўзялі ў палон, і разглабалі ўсе, што было ў доме.

30 I сказаў Якаў да Сымона а да Лева: „Вы зьнемарасьцілі мяне, зрабіўшы мяне непахнючым жыхарам гэтае зямлі, Канаанянам а Ферэзэям; а ў мяне людзі нячысьленыя; і зьбяруцца на мяне, і паб'юць мяне, і буду зьнішчаны я й мой дом". 31 I яны сказалі: „А ціж як із блудніцаю можна рабіць ізь сястрою нашаю?"


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст