Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


35 I сказаў Бог Якаву: „Устань, узыйдзі да Бэт-Эль, і жыві там, і зрабі там аброчнік Магучаму, што зьявіўся табе, як ты ўцякаў ад віду Ісава, брата свайго".

2 I сказаў Якаў дому свайму і ўсім, што былі зь ім. „Аддальце багі чужыя, што сярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзецьці вашыя; 3 I ўстаньма й ўзыйдзіма да Бэт-Элю, і зраблю я там аброчнік Магучаму, Каторы адказаў імне ў дзень гароты мае і быў з імною ў дарозе, каторай я йшоў". 4 I аддалі Якаву ўсі багі чужыя, каторыя былі ў руках іхных, і завушніцы, што былі ў вушох у іх; і схаваў іх Якаў пад дубам, каторы блізка Сыхему.

5 I выправіліся яны. I быў жах Божы па местах, што ў ваколіцах іхных, і ня гналіся яны за сынамі Якававымі. 6 I прышоў Якаў да Луз, што ў зямлі Канаанскай, ён Бэт-Эль, сам і ўвесь люд, што быў зь ім, 7 I збудаваў там аброчнік, і назваў гэтае месца Эль-Бэт-Эль; бо там зьявіўся яму Бог, як ён уцякаў ад віду брата свайго.

8 I памерла Дэвора, нянька Рэвечына, і пахавана ніжэй Бэт-Элю, пад дубам, і назваў імя ягонае: Дуб плачу.

9 I зьявіўся Бог Якаву ізноў па прыходзе яго з Падан-Араму, і дабраславіў яго. 10 I сказаў яму Бог: „Імя твае Якаў. Ня будзе звацца імя твае ўжо Якаў, але толькі Ізраель будзе імя твае". I назваў яго імя: Ізраель. 11 I сказаў яму Бог: „Я МАГУЧЫ Ўсемагучы; пладзіся а множся; народ а збор народаў будзе зь цябе, і каралёве з крыжа твайго выйдуць. 12 Зямлю, каторую я даў Абрагаму а Ісаку, Я дам табе, і насеньню твайму просьле цябе дам зямлю гэтую".

13 I ўзышоў ад яго Бог у месцу, на каторым гутарыў зь ім.

14 I пастанавіў Якаў помнік на месцу, на каторым гутарыў ізь ім, помнік каменны; і ўзьліў на яго ўзьліваньне, і ўзьліў на яго алівы.

15 I назваў Якаў імя месца, на каторым Бог гукаў ізь ім: Бэт-Эль.

16 I падарожжаваў з Бэт-Элю. I была яшчэ кіўра зямлі, каб прысьці да Ефрафы; і радзіла Рахіль, і труднілася ў раджэньню. 17 I было, як яна труднілася родзячы, і сказала ёй бабка: „Ня бойся, бо таксама й гэта табе сын". 18 I як выходзіла зь яе душа, бо яна памірала, то назвала яго імя: Бэн-Оні. Але ацец ягоны назваў яго: Венямін.

19 I памерла Рахіль, і пахавана ля дарогі да Ефрафы (гэта Бэтлеем). 20 I пастанавіў Якаў помнік над магілай ейнай. Гэта помнік магільны Рахілін датэтуль.

21 I падарожжаваў Ізраель, і пастанавіў будан свой далей за вежаю Эдэр.

22 I было, як прабываў Ізраель у зямлі тэй, і пайшоў Рувін, і ляжаў із Валаю, мамошкаю айца свайго. I пачуў Ізраель. I было сыноў у Якава двананцацёх. 23 Пяршак Якаваў Рувін а Сымон а Леў а Юда а Ісасхар а Завулон. 24 Сыны Рэхіліны: Язэп а Венямін. 25 I сыны Валіны, нявольніцы Рахілінае: Дан а Нефалім. 26 I сыны Зэлфіны, нявольніцы Лінае: Ґад а Ашэр. Гэта сынове Якававы, што радзіліся яму ў Падан-Араме.

27 I прышоў Якаў да Ісака, айца свайго, да Мамрэ, да Кіраф-Арбы, значыцца да Гэўрону, ідзе падарожжаваў Абрагам а Ісак.

28 I было дзён Ісаковых сто асьмідзясят год. 29 I сканаў Ісак, і памер, і быў прылучаны да народу свайго, стары а насычаны днямі; і пахавалі яго Ісаў а Якаў, сыны ягоныя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст