Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


36 I гэта радавод Ісаваў, ён жа Едом. 2 Ісаў узяў сабе жонкі з дачок Канаанскіх: Аду, дачку Елона Гэціча, а Оголіваму, дачку Аны, дачку Цывеона Гевяніна, 3 А Васэмафу, дачку Ізмайлаву, сястру Наваёфаву. 4 I нарадзіла Ада Ісаву Еліфаза; А Васэмафа нарадзіла Рагуеля. 5 А Оголівама нарадзіла Евуша а Елома а Кору. Гэта сынове Ісававы, што нарадзіліся яму ў зямлі Канаанскай.

6 I ўзяў Ісаў жонкі свае, і сыноў сваіх, і дачкі свае, і ўсі душы дамовы свае, і стада свае, і ўвесь статак свой, і ўсю маемасьць сваю, каторую ён прыдбаў у зямлі Канаанскай, і пайшоў да іншае зямлі ад віду Якава, брата свайго; 7 Бо была маемасьць іхная вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля падарожжаваньня іхнага насіць іх з прычыны стадаў іхных. 8 I асяліўся Ісаў на гары Сэір, Ісаў, ён жа Едом.

9 I во гэта роды Ісававы, айца Едумееў, на гары Сэір;

10 Во гэта ймёны сыноў Ісававых: Еліфаз, сын Ады, жонкі Ісававае; Рагуель, сын Васэмафы, жонкі Ісававае. 11 І былі сынове Еліфазавы: Феман, Омар, Цефо а Ґафам а Кеназ. 12 А Фамна была мамошка Еліфаза, сына Ісававага; і нарадзіла Еліфазу Амаліка. Гэта сынове Ады, жонкі Ісававае. 13 А во, гэта сыны Рагуелявы: Нагаф а Зэраг, Шамма а Міза. Гэта былі сынове Васэмафы, жонкі Ісававае. 14 I во гэтыя былі сыны Огалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Ісававае: і яна нарадзіла Ісаву Евуша а Елома, а Кору.

15 Во гэта князі сыноў Ісававых. Сынове Еліфаза, першароднага Ісававага: князь Феман, князь Омар, князь Цефо, князь Кеназ, 16 Князь Кора, князь Ґафам, князь Амалік. Гэтыя князі Еліфазавы ў зямлі Едомовае; гэта сынове Адзіны. 17 I гэтыя сыны Рагуеля, сына Ісававага: князь Нагаф, князь Зэраг, князь Шамма, князь Міза. Гэтыя князі Рагуелявы ў зямлі Едомавае; гэтыя сынове Васэмафы, жонкі Ісававае. 18 I гэтыя сыны Огалівамы, жонкі Ісававае: князь Евуш, князь Елом, князь Кора. Гэтыя князі Огалівамы, дачкі Аны, жонкі Ісававае. 19 Гэтыя сынове Ісававы, і гэтыя князі іхныя. Гэта Едом.

20 Гэтыя сынове Сэіра Горэяніна, жыхары зямлі тае: Лотан а Шовал а Цывеон а Ана 21 А Дышон а Эцэр а Дышан. Гэтыя князі Горэйскія, сыноў Сэіравых, у зямлі Едома. 22 I былі сыны Лотановы: Горы а Геман; а сястра ў Лотана: Хімна. 23 I гэта сынове Шоваловы: Алван а Манагаф а Евал, Шэфо а Онам. 24 А гэтыя сыны Цывеонавы: Ая а Ана. Гэта Ана, каторы знайшоў цёплыя жаролы на пустыні, як пасьціў аслы Цывеона, айца свайго. 25 I гэтыя дзеці Аніны: Дышон а Оголівама, дачка Аніна. 26 I гэтыя сыны Дышонавы: Гемдан а Эшбан а Іфран а Херан. 27 Гэтыя сыны Эцэравы: Білган а Зааван а Акан. 28 Гэтыя сыны Дышановы: Уц а Аран. 29 Гэтыя князі Горэйскія: князь Лотан, князь Шовал, князь Цывеон, князь Ана, 30 Князь Дышон, кянзь Эцэр, князь Дышан. Во, гэта князі Горэйскія подле князстваў сваіх у зямлі Сэір.

31 I во каралёве, што каралявалі ў зямлі Едомавай, пярвей за караляваньне каралёў у сыноў Ізраелявых. 32 I караляваў у Едоме Бела, сын Веораў, а імя места ягонага Дынгава. 33 I памер Бела, і караляваў замест яго Ёваў, сын Зэрагаў, з Восоры. 34 I памер Ёваў, і караляваў замест яго Гушам, ізь зямлі Феманскае. 35 памер Гушам, і караляваў замест яго Гадад, сын Бедадаў, каторы паразіў Мідзянян на полю Моаўскім; а імя места ягонага Авіф. 36 I памер Гадад, і караляваў замест яго Самла з Масрэкі. 37 I памер Самла, і караляваў замест яго Саўла з Рэговофа, ля ракі. 38 I памер Саўла, і караляваў замест яго Баал-Ганан, сын Ахбораў. 39 I памер Баал-Ганан, сын Ахбораў, і караляваў замест яго Гадар; а імя места ягонага Пагу; імя жонкі ягонае Мегетавель, дачка Матрэды, дачкд Мезагавае.

40 I гэтыя ймёны князёў Ісававых, подле радзімаў іхных, подле месцаў іхных, у імёнах іхных: князь Фімна, князь Алва, князь Етэф, 41 Князь Оголівама, князь Эла, князь Пінон, 42 князь Кеназ, князь Феман, Міўцар, 43 Князь Магдыель, князь Ірам. Гэтыя князі Едомскія, подле слялібаў іхных, у зямлі дзяржаньня іхнага, Ён Ісаў, ацец Едомічаў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст