Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


37 І жыў Якаў у зямлі падарожжаваньня айца свайго, у зямлі Канаанскай. 2 Гэта падзеі ў Якава.

Язэп, будучы семнанцацёх год, пасьціў статак із братамі сваімі, (а быў хлапцом), із сынамі Валінымі і із сынамі Зэлфінымі, жонак айца свайго. I прыносіў Язэп іхныя словы ліхія да айца іхнага. 3 I Ізраель любіў Язэпа болей за ўсіх сыноў сваіх, бо ён быў сын старасьці ягонае; і справіў яму хітон калярысты. 4 I абачылі браты ягоныя, што яго любе ацец іхны болей за ўсіх братоў, і зьненавідзілі яго, і не маглі гукаць ізь ім супакойна.

5 I сьніў Язэп сон, і расказаў братом сваім: і яны болей яшчэ зьненавідзілі яго. 6 Ён сказаў ім: „Паслухайце, калі ласка, сон гэты, каторы я сьніў: 7 I вось, мы вяжам снапы сярод поля; і вось, устаў мой сноп, і так стаяў; і вось, абступілі яго вашы снапы і пакланіліся майму снапу". 8 I сказалі яму браты ягоныя: „Нягож ты будзеш запраўды караляваць над намі? нягож запраўды будзеш радзіць нас?" I болей яшчэ зьненавідзілі яго за сны ягоныя і за словы ягоныя.

9 I сьніў ён яшчэ другі сон, і расказаў яго братом сваім, і сказаў: „Вось, я сьніў сон яшчэ: і вось, сонца, і месяц, і адзінанцаць гвездаў кланяюцца імне". 10 I ён расказаў айцу свайму і братом сваім; і павайцяў яго ацец ягоны, і сказаў яму: „Што гэта за сон, каторы ты сьніў? нягож запраўды прыду я, і маці твая, і браты твае пакланіцца табе да зямлі?" 11 I завідавалі яму браты ягоныя, а ацец ягоны хаваў гэтае слова.

12 I пайшлі браты ягоныя пасьціць статак айца свайго ў Сыхеме. 13 I сказаў Ізраель Язэпу: „Ці браты твае ня пасьвяць у Сыхеме? Пайдзі; я пашлю цябе да іх". Ён сказаў яму: „Во я!" 14 I сказаў яму: „Пайдзі ж, паглянь, ці ў супакою браты твае і ці ў супакою статак, і зьвярні імне словы". I паслаў яго з даліны Гэўронскае; і ён прышоў да Сыхему.

15 I знайшоў яго чалавек, і во, ён блудзе ў полю, і папытаўся ў яго тый чалавек, кажучы: „Чаго шукаеш?" 16 Ён сказаў: „Братоў сваіх я шукаю; скажы ж імне, ідзе яны пасьвяць?" 17 I сказаў тый чалавек: „Яны перагналіся адгэтуль; бо я чуў, як яны казалі: ,Пайдзіма да Дофану!'" I пайшоў Язэп за братамі сваімі, і знайшоў іх у Дофане.

18 I абачылі яны яго здалеку, і ўперад чымся ён дабліжыўся да іх, змаўляліся яго забіць. 19 I сказалі брат брату: „Во, гэты сьненьнік прышоў. 20 I цяпер пайдзіма й забіма яго, і кіньма яго ў вадну зь ямаў, і скажам: ,3лы зьвер ізьеў яго'; і пабачым, што будзе зь ягоных сноў". 21 I пачуў Рувін, і выбавіў яго з рук іхных, і сказаў: „Не забіма душы". 22 I сказаў ім Рувін: „Не разьлівайце крыві, кіньце яго ў гэту яму, каторая на пустыні, а рукі ня выцягніце на яго", каб выбавіць яго ад рукі іхнае, каб зьвярнуць яго айцу ягонаму. 23 I было, як Язэп прышоў да братоў сваіх, і зьдзелі яны зь Язэпа хітон ягоны, хітон калярысты, каторы на ім; 24 I ўзялі яго, і кінулі яго ў яму; яма ж пустая, няма ў ёй вады.

25 I селі яны есьці хлеб, і ўзьнялі вочы свае, і абачылі, і во, караван Ізмайлаўцаў прышоў з Ґілеаду, і вярблюды іхныя нясуць пернасьці, бальсам а міру: ідуць зьвезьці гэта да Ягіпгу. 26 I сказаў Юда братом сваім: „Якая карысьць, што мы заб'ем брата нашага і схаваем кроў ягоную? 27 Пайдзіма й прадайма яго Ізмайлаўцам, а рукі нашы няхай ня будуць на ім; бо брат наш, цела наша". I паслухалі яго браты ягоныя. 28 I прайшлі Мідзяняне, купцы, і выцягнулі Язэпа зь ямы, і прадалі Язэпа Ізмайлаўцам за дваццаць срэбнікаў; а яны прывялі Язэпа да Ягіпту.

29 I зьвярнуўся Рувін да ямы, і вось, няма Язэпа ў яме. I разарваў адзецьце свае, 30 I зьвярнуўся да братоў сваіх, і сказаў: „Дзяцяці няма, а я куды, куды я пайду?"

31 I ўзялі хітон Язэпаў, і зарэзалі казянё, і занурылі хітон у кроў; 32 I паслалі хітон калярысты, і прынесьлі айцу свайму, і сказалі: „Гэта мы знайшлі: пазнай жа, адзецьце сына твайго гэта, ці не?" 33 I ён пазяаў яго, і сказаў: „Хітон сына майго; злы зьвер ізьеў яго; разарваны, разарваны Язэп".

34 I разарваў Якаў адзецьце свае, і меў жалобу па сыну сваім шмат дзён. 35 I ўсталі ўсі сынове ягоныя і ўсі дачкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і сказаў: „Бо зыйду да сына свайго із смуткам да шэолю" I плакаў па ім ацец ягоны. 36 I Мэдзяняне прадалі яго ў Ягіпце Потыфару, легчанцу Фараонаваму, начэльніку старожы.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст