01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
38 I было ў тым часе: і зышоў Юда ад братоў сваіх, і павярнуў да Одоламца, а імя ягонае Гіра. 2 I абачыў там Юда дачку аднаго Канааняніна, імя ягонае: Шуа; і ўзяў яе, і ўвыйшоў да яе. 3 I яна зачала і нарадзіла сына; і ён назваў імя ягонае: Ір. 4 I зачала ўзноў, і нарадзіла сына; і назвала імя ягонае: Онан. 5 I яшчэ радзіла і нарадзіла сына; і назвала імя ягонае: Шэла. Ён быў у Хезыве, як нарадзіла яго.
6 I ўзяў Юда жонку Іру, першаку свайму; імя ейнае Тамара. 7 I быў Ір, пяршак Юдаў, ліхі ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і забіў яго СПАДАР. 8 I сказаў Юда Онану: „Увыйдзі да жонкі брата свайго, жаніся зь ёй, як дзевер, і вытвары насеньне брату свайму". 9 I ведаў Онан, што не яму будзе насеньне; і было, як уходзіў да жонкі брата свайго, нішчыў на зямлі, каб ня даць насеньня брату свайму. 10 I было нягодна ў ваччу СПАДАРОВЫМ тое, што ён рабіў; I Ён забіў таксама яго.
11 I сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: „Сядзі ўдавою ў доме айца свайго, пакуль вырасьце Шэла, сын мой". Бо ён сяазаў: „Каб не памер таксама ён, як браты ягоныя". I пайшла Тамара, і жыла ў доме айца свайго.
12 I за шмат дзён памерла дачка Шуіна, жонка Юдава. I пацешыўся Юда, і ўзышоў да Фімны, да стрыгучых статак, сам а Гіра, прыяцель ягоны, Одаламец. 13 І наказалі Тамары, кажучы: „Вось, сьвёкар твой узыходзе да Фімны, стрыгчы статак свой". 14 I яна ськінула ізь сябе ўдовінае адзецьце, і накрылася пакрыцьцям, і, захінуўшыся, села ля ўходу да Енаіму, каторы на дарозе да Фімны, бо бачыла, што Шэла вырас, і яна ня дана яму за жонку. 15 I абачыў яе Юда, і падумаў, што яна блудніца, бо яна накрыла від свой. 16 Ён павярнуўся да яе на дарогу й сказаў: „Ну, калі ласка, увыйду да цябе". Бо ён ня ведаў, што яна невестка ягоная. I сказала: „Што ты дасі імне, калі ўвыйдзеш да мяне?" 17 I ён сказаў: „Я прышлю табе казянё із стады". Яна сказала: „Калі дасі імне заклад, пакуль прышлеш". 18 I ён сказаў: „Які ж заклад, што я маю даць табе?" I сказала: „Пячатку сваю, і папяразку сваю, і палку сваю, каторая ў руццэ ў цябе". I даў ёй, і ўвыйшоў да яе; і яна зачала яму. 19 І, устаўшы, пайшла, і зьняла пакрыцьце ізь сябе, і адзелася ў вадзецьце ўдаўства свайго.
20 I паслаў Юда казянё прыяцелям сваім Одоламцам, каб узяць заклад з рукі жонкі; але ён не знайшоў яе. 21 I папытаўся ў людзёў ейнага месца, кажучы: „Ідзе блудніца, каторая была ў Енаім ля дарогі?" I яны сказалі: „Тут ня было блудніцы". 22 I зьвярнуўся ён да Юды, і сказаў: „Я не знайшоў яе; і таксама людзі таго месца сказалі: ,Тут ня было блудніцы'". 23 I сказаў Юда: „Няхай яна возьме сабе, каб толькі ня было на сорам; вось, я паслаў казянё гэна, але ты не знайшоў яе".
24 Мінула каля трох месяцаў, і сказалі Юдзе, кажучы: „Зрабіла бязулства Тамара, нявестка твая, і нат яна цяжарная ад бязулства". I сказаў Юда: „Вывядзіце яе, і няхай спаляць". 25 Яе павялі, а яна паслала сьвёкру свайму, кажучы: „Ад чалавека, чые гэта, рэчы, я цяжарная". I сказала: „Пазнавай жа, чыя гэта пячатка, і папяразкі, і палка гэта", 26 I пазнаў Юда, і сказаў: „Яна справядліўшая за мяне, бо за тое, што я ня даў яе Шэлу, сыну сваяму". I болей не пазнаваў яе.
27 I было, як яна радзіла, і во, блізьняты ў жываце ейным. 28 I было пры раджэньню, высунуў ручку; і ўзяла бабка і прывязала на ручку яму чырвоную нітку, кажучы: „Гэты вышаў першы". 29 I было, як ён зьвярнуў руку, і во, вышаў брат ягоны. I яна сказала: „Як ты моцна прарваўся". I назвала імя ягонае Фарэс. 30 Потым вышаў брат ягоны, што на руццэ ягонай чырвоная нітка. I назвала імя ягонае: Зара.
|