Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


39 А Язэпа завялі далоў да Егіпту, і купіў яго Потыфар, легчанец Фараонаў, начэльнік старожы, Егіпцянін, з рук Ізмайлаўцаў, што зьвялі яго далоў туды. 2 I быў СПАДАР ізь Язэпам, і ён меў дасьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Егіпцяніна. 3 I пабачыў гаспадар ягоны, што СПАДАР ізь ім, і ўсяму, што ён робе, СПАДАР даець дасьпех у руках ягоных. 4 I знайшоў Язэп ласку ў ваччу ягоным, і служыў яму, I ён пастанавіў яго над дамоваю сваёй, і ўсе свае аддаў на рукі ягоныя. 5 I было адгэнуль, як ён пастанавіў яго над дамоваю сваёю і над усім, што меў, і дабраславіў СПАДАР дамову таго Егіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславенства СПАДАРОВА на ўсім, што меў ён у доме і ў полю. 6 I пакінуў ён усе, што меў, у руццэ Язэпавай; і ня рупіўся празь нішто, апрача хлеба, каторы ён еў. А Язэп быў складны а пазорны.

7 I было просьле гэтых стацьцяў: і ўзьняла жонка гаспадара ягонага вочы свае на Язэпа, і сказала: „Ляж із імною". 8 Але ён адмовіўся, і сказаў жонцы гаспадара свайго: „Вось, гаспадар мой ня рупіцца пры імне празь нішто ў дамове, і ўсе, што мае, аддаў на маю руку. 9 Няма вялікшага за мяне ў дамове гэтай; і ён не задзяржаў ад мяне нічога, апрача толькі цябе, бо ты жонка ягоная; дык як жа я зраблю нягоднасьць вялікую гэтую і ізграшу перад Богам".

10 I было, як яна гукала Язэпу што дня, а ён ня слухаў яе легчы каля яе, быць ізь ёю, 11 I сталася аднаго дня: і ён увыйшоў у дом рабіць сваю работу, а нікога з хатніх ня было там у доме; 12 I яна схапіла яго за адзежу ягоную, кажучы: „Лажыся з імною". Але ён пакінуў адзежу сваю ў руццэ ейнай, і ўцёк, і вышаў вонкі. 13 I было, як абачыла яна, што ён пакінуў адзежу сваю ў руццэ ейнай і выбег вонкі, 14 I гукнула хатніх сваіх, і сказала ім, кажучы: „Гляньце, ён прывёў да нас Гэбрэя зьдзекавацца з нас. Ён прышоў да мяне, легчы з імною, але я закрычэла голасам вялікім; 15 I сталася, як ён пачуў, што я ўзьняла голас і закрычэла, дык пакінуў адзежу сваю каля мяне, і ўцёк, і вышаў вонкі". 16 I палажыла адзежу ягоную каля сябе да прыходу гаспадара ягонага да дому свайго. 17 I пераказала яму гэткімі словамі, кажучы: „Прышоў да мяне гэны нявольнік, гэны Гэбрэй, каторага ты прывёў да нас, пазьдзекавацца зь мяне. 18 I сталася, як я ўзьняла голас а закрычэла, дык ён пакінуў адзежу сваю каля мяне і ўцёк вонкі". 19 I сталася, як пачуў гаспадар ягоны словы жонкі свае, каторыя яна паведала яму, кажучы: „Гэткую прыгоду ўчыніў імне нявольнік твой!" дык узгарэўся гнеў ягоны; 20 I ўзяў гаспадар Язэпаў яго, і аддаў яго да вязьніцы, месца, ідзе адбывалі кару вязьні каралеўскія. І быў ён там у вязьніцы.

21 I быў СПАДАР ізь Язэпам, і нахінуўся да яго міласердзям, і даў ласку яму ў ваччу начэльніка вязьніцы. 22 I аддаў начэльнік вязьніцы ў руку Язэпу ўсіх вязьняў, што былі ў вязьніцы, і ўсім, што яны там рабілі, ён загадаваў. 23 Не наглядаў начэльнік вязьніцы над нічым у руках ягоных; бо СПАДАР быў ізь ім, і што ён рабіў, СПАДАР даваў сьпех.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст