Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


4 Адам пазнаў Еву, жонку сваю, і яна зацяжарыла, і нарадзіла Каіна, і сказала: „Адзяржала я чалавека - СПАДАРА''. 2 Адлі радзіла брата ягонага Авеля. I быў Авель пастух авец, а Каін рабіў зямлю.

3 Пад канец дзён Каін прынёс із пладоў зямлі дар Спадару. 4 I Авель прынёс, таксама ён, зь першародных авец, з упашчаных іх. I прыхінуўся СПАДАР да Авеля і да дару ягонага; 5 А да Каіна і да дару ягонага не прыхінуўся. I вельмі зьнемарасьціўся Каін, і апусьціўся від ягоны. 6 I сказаў СПАДАР Каіну: „Чаму ты зьнемарасьціўся і чаму апусьціў від свой? 7 Калі чыніш добра, ці не падыймаеш віду? А калі ня чыніш добра, то ў дзьвярох грэх ляжыць, яго цягне да цябе, але ты пануй над ім".

8 I казаў Каін Авелю, брату свайму. I як яны былі на полю, паўстаў Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго.

9 I сказаў СПАДАР Каіну: „Ідзе Авель, брат твой?" Ён адказаў: „Ня ведаю, ціж я вартаўнік брата свайго?" 10 I сказаў: „Што ты зрабіў? голас крыві брата твайго гукае да Мяне ізь зямлі. 11 Дык цяпер пракляты ты ад зямлі, каторая адчыніла рот свой прыняць кроў брата твайго з рукі твае. 12 Як ты будзеш рабіць зямлю, яна ня будзе далей даваць сілы свае табе; ты будзеш выгнаньнікам а валацугаю на зямлі". 13 I сказаў Каін СПАДАРУ: „Большая кара за бяспраўе, чымся можна вытрываць. 14 Вось, выгнаў Ты мяне сядні зь віду зямлі, і ад віду Твайго схаваюся, і буду выгнаньнікам а валацугаю на зямлі; і будзе: кажны, хто знойдзе мяне, заб'ець мяне". 15 I сказаў яму СПАДАР: „3а гэта кажнаму, хто заб'ець Каіна, сем разоў памсьціцца". I пазначыў СПАДАР Каіна знакам, каб не забіў яго кажны, хто знойдзе яго.

16 I пайшоў Каін ад віду СПАДАРОВАГА; і асяліўся ў зямлі туляньня, на ўсход ад Эдэму. 17 I пазнаў Каін жонку сваю, і яна зацяжарыла і нарадзіла Гэноха. І збудаваў ён места; і назваў места імям сына свайго: Гэнох. 18 у Гэноха нарадзіўся Ірад; Ірад нарадзіу Мегіяеля; Мегіяель нарадзіў Мефусала; Мефусал нарадзіў Ламеха.

19 I ўзяў сабе Ламех дзьве жонкі; імя аднае: Ада, і імя другое: Цыла. 20 I Ада нарадзіла Явала: ён быў ацец жывучых у буданох і меў стады. 21 I імя брата ягонага Ювал: ён быў ацец усіх дзяржачых гарпы а жалейкі. 22 I Цыла таксама нарадзіла Тувалкаіна, каторы быў рамесьнік усялякае снадзі зь медзі а зялеза. I сястра Тувалкаінава Ноема.

23 I сказаў Ламех жонкам сваім: „Ада а Цыла! слухайце голасу майго, жонкі Ламехавы! прыслухайцеся да мовы мае; бо я чалавека забіў сабе на рану і дзяцё сабе на шрам. 24 Калі сем разоў памсьціцца за Каіна, дык за Ламеха семдзясят і сем разоў".

25 I пазнаў Адам яшчэ жонку сваю, і яна нарадзіла сына і назвала яго Сыф; бо „Бог прызначыў імне іншае патомства замест Авеля, бо забіў яго Каін".

26 У Сыфа таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго: Енос; тады пачалі гукаць у імя СПАДАРОВА.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст