Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


40 І было просьле гэтых прыгодаў: ізграшылі чашнік караля Ягіпецкага і тый пякар перад спадаром сваім, перад каралём Ягіпецкім. 2 I загневаўся Фараон на двух легчанцоў сваіх - на князя чашнікаў а на князя пекароў; 3 I аддаў іх да дому нагляду начэльніка старожы, у вязьніцу, месца, ідзе Язэп быў там вязьням. 4 I прызначыў начэльнік старожы Язэпа да іх, і ён служыў ім. I былі яны шмат дзён пад старожаю.

5 I сьнілі яны абодва, кажны свой сон, аднае ночы, кажны подле зьясьненьня сну ягонага, чашнік а пякар, каторы ў караля ягіпецкага, каторыя былі вязьні ў доме вязьнічным. 6 I прышоў да іх Язэп нараніцы, абачыў іх, і во, яны смутныя. 7 I папытаўся ён у легчанцоў фараонавых, што былі пад старожаю зь ім у доме спадара ягонага, кажучы: „Чаму ў вас сядні благія віды?" 8 I сказалі яны яму: „Сонмы сьнілі, а зьясьніць няма каму". I сказаў ім Язэп: „Ці ня ў Бога зьясьненьне? паведайце імне". 9 I паведаў князь чашнікаў сон свой Язэпу, і сказаў яму: „У маім сьне, і вось, вінное сьцябло перад імною. 10 I на сьцябле тры галузы. Яно быццам разьвівалася, расквіло яно, насьпелі гранкі ягадаў. 11 I чара фараонава ў руццэ ў мяне. Я ўзяў ягадаў, выціснуў іх у чару фараонаву, і падаў чару ў руку Фараону". 12 I сказаў яму Язэп: „Во, зьясьненьне яго: тры галузы тры дні яны. 13 За тры дні падыйме Фараон галаву тваю, і зьверне цябе на месца твае, і ты падасі Фараону ў руку ягоную, як зараджана ўперад, як ты быў чашнікам ягоным. 14 I калі б ты ўспомнеў мяне, як будзеш мецца добра; і зрабі ж імне ласку, учыні менку празь мяне Фараону, і вывядзі мяне з гэтага дому; 15 Бо я крадзьма ўкрадзены ізь зямлі Гэбрэяў, дый таксама тут нічога не зрабіў, за што б пасадзіць мяне ў вязьніцу".

16 I пабачыў князь пекароў, што добра зьясьніў, і сказаў Язэпу: „Я таксама сьніў, і во, тры сутнікі плеценыя на галаве ў мяне. 17 I ў сутніку верхнім із усялякае ежы Фараонавае ўменьня пякарскага; і птуства ела іх із сутніка на галаве маёй". 18 I адказаў Язэп, і сказаў: „Во зьясьненьне яго: тры сутнікі - гэта тры дні; 19 I за тры дні падыйме Фараон галаву зь цябе, і засіле цябе на дзерве; і паесьць птуства цела твае зь цябе".

20 I было на трэйці дзень, дзень нараджэньня Фараона: і справіў ён чэсьць усім слугам сваім, і падняў галаву князя чашнікаў і галаву князя пекароў, сярод слугаў сваіх; 21 I зьвярнуў князя чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён падаў чару ў руку Фараону. 22 А князя пекароў засіліў, як зьясьніў ім Язэп.

23 I ня ўспомнеў князь чашнікаў Язэпа, забыўся яго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст