01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
43 Галадоў цяжэла на зямлі. 2 I было як яны скончылі есьці збожжа, каторае прывезьлі зь Ягіпту, і сказаў ім ацец іхны: „Зьвярніцеся, купіце нам троху еміны". 3 I сказаў яму Юда, кажучы: „Тый чалавек стродка асьветчыў нам, сказаўшы: ,Не абачыце віду майго, хіба будзе брат ваш із вамі'. 4 Калі згаджаешся паслаць брата нашага з намі, то зыйдзем а купім табе еміны; 5 А калі не пашлеш, дык ня зыйдзем, бо тый чалавек сказаў нам: ,Не абачыце віду майго, хіба будзе брат ваш із вамі'". 6 I сказаў Ізраель: „Нашто вы зрабілі імне ліха, сказаўшы таму чалавеку, што ў вас ё яшчэ брат?" 7 Яны сказалі: „Пытаючы, распытаваў тый чалавек праз нас а праз радню нашу, кажучы: „Ці яшчэ айцец ваш жыў? ці ёсьць у вас брат?" Мы й казалі яму подле гэтых словаў ягоных. Ці маглі мы напэўна ведаць, што ён скажа: ,3ьвядзіце брата вашага'". 8 I сказаў Юда Ізраелю, айцу свайму: „Пашлі хлапца; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памрэм, і мы, і ты, і дзецяняты нашыя. 9 Я паручуся за яго, з мае рукі будзеце вымагаць яго. Калі я не прывяду яго да цябе і не пастанаўлю перад табою, то буду я грэшны перад табою на ўсі дні жыцьця. 10 Бо калі б мы не пазьніліся, дык цяпер мы ўжо зьвярнуліся б двойчы". 11 I сказаў ім Ізраель, айцец іхны: „Калі так, дык во што зрабіце: вазьміце з найлепшых пладоў зямлі ў судзіны вашыя і зьнясіце чалавеку дар: троху бальсаму а троху мёду а пернасьці а ладан а дактыляў а мігдалаў. 12 I срэбра другім наваратам вазьміце ў рукі вашы, а срэбра, назад паложана ў вадтуліны мяхоў вашых, зьвярніце рукамі сваімі: можа гэта абмыла. 13 I брата вашага бярыце, і, устаўшы, зьвярніцеся да чалавека таго. 14 I БОГ Усемагучы дасьць вам ласку перад відам таго чалавека, і ён выпусьце вам брата вашага другога а Веняміна. А я, калі спабудуся сваіх дзяцей, то спабудуся". 15 I ўзялі тыя людзі дар гэты, і срэбла ўдвая ўзялі ў рукі свае, і Веняміна; і ўсталі, і зышлі да Ягіпту, і сталі перад Язэпам.
16 I абачыў Язэп ізь імі Веняміна, і сказаў дамаверу свайму: „Увядзі гэтых людзёў у дом, і зарэж, што можна зарэзаць, і прыгатуй, бо з імною будуць палуднаваць гэтыя людзі". 17 I зрабіў тый чалавек так, як сказаў Язэп, і ўвёў тый чалавек людзёў гэтых у дом Язэпаў. 18 I баяліся людзі гэтыя, што прывялі іх да дому Язэпавага, і сказалі: „Гэта з прычыны срэбла, зьверненага ўперад у мяхі нашыя, прывялі нас, каб накінуцца на нас, і напасьці на нас, і ўзяць нас у няволю, і аслы нашыя". 19 I дабліжыліся яны да дамавера Язэпавага, і гукалі яму ля ўходу ў дом; 20 I сказалі: „О спадару наш, зыходзячы зышлі мы спачатку купляць еміны; 21 I было, як мы прышлі на папас, і разьвязалі мяхі свае - і во, срэбла кажнага ў вадтуліне мяха ягонага, срэбла нашае подле вагі свае, і мы зварачаем яго сваімі рукамі. 22 I срэбла другое мы зьнесьлі ў руках сваіх купіць еміны. Мы ня ведаем, хто паклаў срэбла нашае ў мяхі нашыя". 23 Ён сказаў: „Супакой вам! ня бойцеся! Бог ваш і Бог айца вашага даў вам скарб у мяхох вашых. Вашае срэбла прышло да мяне". I вывеў да іх Сымона. 24 I ўвёў чалавек тый людзёў гэтых у дом Язэпаў, і даў вады, і яны ўмылі ногі свае; і даў пошару аслом іхным. 25 I яны прыгатавалі дар да прыходу Язэпа ў палудзень, бо чулі, што там будуць палуднаваць.
26 I прышоў Язэп двору; і яны прынесьлі яму да дому дар, каторы ў руках іхных, і білі яму чалом да зямлі. 27 Ён папытаўся ў іх праз дабрабыт і сказаў: „Ці добра маецца ваш ацец стары, праз каторага вы гукалі? Ці жывець яшчэ ён?" 28 I сказалі яны: „Добра слузе твайму, айцу нашаму, яшчэ жывець". I сьхінуліся, і пакланіліся. 29 I ўзьняў вочы свае, і абачыў Веняміна, брата свайго, сына маці свае, і сказаў: „Ці гэта брат ваш малы, праз каторага вы казалі імне?" I сказаў: „Бог хай зьмілуецца над табою, сыну мой". 30 I пабарзьдзіў Язэп, бо ўзгарэліся яго пачуцьці да ягонага брата, і ён шукаў плакаць; і ўвыйшоў ён у пакой, і плакаў там. 31 I ўмыў від свой, і вышаў, і ўзьдзержаваўся, і сказаў: „Пастанавіце хлеб". 32 I пастанавілі яму асобна, і ім асобна, і Ягіпцянам, што елі зь ім, асобна, бо Ягіпцяне ня могуць есьці з Гэбрэямі хлеба, бо гэта агідна Ягіпцянам. 33 I селі яны перад ім, перша родны подле першароднасьці свае, а малады подле маладосьці свае, і дзівіліся людзі адзін перад адным. 34 I падавалі дзелі ад яго ім. I памнажыў дзель Веняміну супроці дзеляў кажнага зь іх пяць разоў. I пілі, і ўпіліся зь ім.
|