Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


44 I загадаў Язэп дамаверу свайму, кажучы: „Напоўні мяхі гэтых людзёў емінаю, колькі яны могуць несьці, і палажы і срэбла кажнага ў вадтуліну мяха ягонага; 2 А чару маю, чару срэбную, палажы ў вадтуліну мяха малога, і срэбла за збожжа ягонае". I ён зрабіў подле слова Язэпавага, каторае сказаў. 3 Нараніцы расьсьвітала, і гэтыя людзі адаслалі іх і аслы іхныя. 4 I яны вышлі зь места; не адышлі далёка, і Язэп сказаў дамаверу свайму: „Устань, ганіся за тымі людзьмі, і дагоніш іх, і скажаш ім: „Чаму вы адплацілі ліхам за дабро? 5 Ціж ня гэта тая чара, з каторай п'ець спадар мой, і ён звычайна варожа на ёй? Ліха вы ўчынілі, гэтак учыніўшы".

6 Ён дагнаў іх і гукаў ім гэтыя словы. 7 Яны сказалі: „Чаму спадар наш кажа такія словы? Крый Божа, каб слугі твае ўчынілі гэткі ўчынак. 8 Вось, срэбла, што мы знайшлі ў вадтуліне мяхоў сваіх, мы назад прынесьлі табе ізь зямлі Канаанскае: як жа мелі б красьці з дому спадара твайго срэбла альбо золата? 9 У каго із слугаў тваіх знойдзецца гэта, тый хай памрэць, і мы таксама будзем слугамі спадару нашаму". 10 Ён сказаў: „Дык цяпер подле словаў вашых няхай будзе гэтак: у каго знойдзецца яна, тый будзе імне слугою, а вы будзеце ня вінныя". 11 Яны пабарзьдзілі, спусьцілі кажны мех свой на зямлю, і разьвязалі кажны свой мех. 12 Ён трос, пачаў зь вялікага і скончыў малым; і знайшоў чару ў мяху Веняміновым. 13 I разарвалі яны адзецьці свае, і налажылі кажны на асла свайго, і зьвярнуліся да места.

14 I прышлі Юда а браты ягоныя да дому Язэпавага, - ён яшчэ быў там, - і білі чалом яму. 15 I сказаў ім Язэп: „Што за ўчынак гэта вы ўчынілі? Ціж вы ня ведалі, што, варожачы, вываража такі чалавек, як я?" 16 I сказаў Юда: „Што нам сказаць спадару нашаму? што гукаць і чым правіцца? Бог знайшоў бяспраўе слугаў тваіх; вось, мы слугі спадару нашаму, і мы, і тый, у чыіх руках знайшлася чара". 17 I сказаў: „Крый Божа, каб я ўчыніў гэта; тый чалавек, у чыіх руках знайшлася чара, ён будзе ім не слугою, а вы ўзыходзьце ў супакою да айца свайго".

18 I дабліжыўся Юда да яго, і сказаў: „О спадару мой, няхай скажа, калі ласка, слуга твой слова ў вушы спадара свайго, і не загневайся на слугу свайго, бо як сам Фараон, так і ты. 19 Спадар мой пытаўся ў слугаў сваіх, кажучы: ,Ці ёсьць у вас ацец альбо брат?' 20 Мы сказалі спадару нашаму, што ў нас ёсьць ацец стары і дзецянё старасьці ягонае малое, а брат ягоны памер, і ён адзін астаўся ў маці сваей, і ацец любе яго. 21 I ты сказаў слугам тваім: ,3ьвядзіце яго да мяне, і я ўцемлюся ў яго'. 22 Мы сказалі спадару майму: ,Ня можа хлапец пакінуць айца свайго; і калі ён пакіне айца свайго, дык гэгы памрэць', 23 I сказаў ты слугам тваім: „Калі ня зыйдзе брат вашы малы, наперад ня важчася бачыць віду майго". 24 I сталася, што як мы ўзышлі да слугі твайго, айца майго, дык пераказалі яму словы спадара майго. 25 I сказаў ацец наш: „Зьвярніцеся, купіце нам троху еміны!" 26 I мы сказалі: ,Ня можам зысьці; хіба будзе з намі малы брат ваш, дык зыйдзем, бо нельга нам бачыць віду таго чалавека, калі ня будзе з намі малога брата нашага'. 27 I сказаў нам слуга твой, ацец мой: ,Вы ведаеце, што двух нарадзіла імне жонка мая. 28 I вышаў адзін ад мяне, і я сказаў: Пэўне ён разарваны, і я не абачыў яго дагэтуль. 29 I возьмеце таксама й гэтага ад мяне, і здарыцца зь ім няшчасьце, дык зьвядзіце вы сівізну маю ў ліху да магілы'. 30 Цяпер, калі я прыду да слугі тваго, айца майго, і хлапца няма з намі, і душа ягоная зьвязана з душой ягонай: 31 I будзе, што як ён абача, што няма хлапца, то памрэць; і зьвядуць слугі твае сівізну слугі твайго, айца майго, із смуткам да шэолю. 32 Бо слуга твой паручыўся за хлапца айцу свайму, сказаўшы: ,Калі не прывяду яго да цябе, то буду грэшным перад айцом сваім на ўсі дні'. 33 I цяпер няхай жа застанецца слуга твой замест хлапца слугою спадару майму, а хлапец хай узыйдзе з братамі сваімі; 34 Бо як узыйду я да айца свайго, а хлапца няма з імною? Каб не абачыў я ліха, у якім апынецца ацец мой".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст