Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


45 I ня мог Язэп болей вытрываць пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычэў: „Вывядзіце кажнага чалавека ад мяне!" I не стаяў ніхто пры ім, як вызнаўся Язэп братом сваім. 2 I голасна заплакаў, і пачулі Ягіпцяне, і пачуў дом Фараонаў. 3 I сказаў Язэп братом сваім: „Я Язэп, ці жыў яшчэ ацец мой?" I не маглі браты ягоныя адказаваць яму, бо зьлякаліся віду ягонага.

4 I сказаў Язэп братом сваім: „Дабліжчася, калі ласка, да мяне". Яны дабліжыліся. Ён сказаў: „Я Язэп, брат ваш, што вы прадалі мяне да Ягіпту. 5 Але цяпер ня немарасьціцеся, і хай гэта ня будзе заслугуючым гневу ў вачох вашых, што вы прадалі мяне сюды, бо дзеля захаваньня жыцьця вашага паслаў мяне Бог перад вамі; 6 Во цяпер два гады галадові на зямлі; і яшчэ пяць год, у каторых нельга будзе араць ані жаць. 7 I паслаў мяне Бог перад вамі, каб пакінуць вам астачу на зямлі і захаваць жыцьцё вашае дзеля ўцекаў вялікіх. 8 I цяпер ня вы паслалі мяне сюды, але Бог, і пастанавіў мяне за айца Фараону і за гаспадара ў вусёй зямлі Ягіпецкай. 9 Барзьдзіце, і ўзыйдзіце да айца майго, і скажыце яму: ,Гэтак кажа сын твой Язэп: Бог ўчыніў мяне панам усяго Ягіпту; зыйдзі да мяне, не адвалакай. 10 I будзеш жыці ў зямлі Ґошэн; і будзеш блізка да мяне, ты, і сынове твае, і сынове сыноў тваіх, і драбны й буйны статак твой, і ўсе твае. 11 I пражыўлю цябе там, бо яшчэ пяць год галадові, каб не згалеў ты, і дамова твая, і ўсе твае'. 12 I вось, вочы вашыя бачаць, і вочы брата майго Веняміна, што гэта мае вусны, што гукаюць да вас. 13 I скажыце айцу майму праз усю славу маю ў Ягіпце і праз усе, што вы бачылі; і пабарзьдзіце, і зьвядзіце айца майго сюды". 14 I паў ён на шыю Веняміну, брату свайму, і плакаў; і Венямін плакаў на шыі ягонай. 15 I цалаваў усіх братоў сваіх, і плакаў над імі. I потым гукалі ізь ім браты ягоныя.

16 I голас чуцён быў у доме Фараонавым, наймя: „Прышлі браты Язэпавы"; і прыемна гэта было ў ваччу Фараона і ў вачох слугаў ягоных. 17 I сказаў Фараон Язэпу: „Скажы братом сваім: ,Во што зрабіце: накладзіце на жывёлу сваю, і йдзіце, і прыдзіце да зямлі Канаанскае; 18 і вазьміце айца свайго а радзімы свае, і прыйдзіце да мяне; я дам вам дабро ў зямлі Ягіпецкай, і вы будзеце есьці тук зямлі'. 19 Табе ж загадую: зрабіце гэта: вазьміце сабе ізь зямлі Ягіпецкае калёсаў дзецянятам сваім і жонкам сваім, і прынясіце айца свайго, і прыйдзіце; 20 I вочы вашы няхай не жалеюць судзьдзя вашага, бо дабро з усяе зямлі - ваша яно".

21 I зрабілі так сынове Ізраелявы. I даў ім Язэп калёсы, подле загады Фараонавае, і даў ім еміны на дарогу. 22 Кажнаму зь іх ён даў зьмену адзецьцяў, а Веняміну даў трыста срэбраньнікаў і пяць зьменаў адзецьцяў. 23 I айцу паслаў во што: дзесяць аслоў, накладзеных із дабра ягіпецкага, і дзесяць асьліцаў, накладзеных збожжам, хлебам а емінаю айцу свайму на дарогу. 24 I адаслаў братоў сваіх, і яны пайшлі. I сказаў ім: „Не сварыцеся ў дарозе".

25 I ўзыходзілі яны зь Ягіпту, і прышлі да зямлі Канаанскае да Якава, айца свайго. 26 I паведамілі яму, сказаўшы, што яшчэ Язэп жыў, і што ён валадар у вусёй зямлі Ягіпецкай. I замлела сэрца ягонае, бо ён ня верыў ім. 27 I гукалі яму ўсі словы Язэпавы, каторыя ён казаў ім, і абачыў калёсы, каторыя прыслаў Язэп, каб прынесьці яго: і ажыў дух Якаваў, айца іхнага. 28 I сказаў Ізраель: „Досыць, яшчэ сын мой жыў; пайду й абачу яго, пакуль не памру".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст