Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


47 І прышоў Язэп, і паведаміў Фараону, і сказаў: „Ацец мой, і браты мае, і драбны й буйны статак іхны, і ўсе іхнае прышлі ізь зямлі Канаанскае; і вось, яны ў зямлі Ґошэн". 2 I з памеж братоў сваіх ён узяў пяцёх чалавекаў і пастанавіў іх перад Фараонам. 3 I сказаў Фараон братом ягоным: „Які ваш занятак?" Яны сказалі Фараону: „Пастухі авец слугі твае, і мы, і бацькі нашыя". 4 I сказалі яны Фараону: „Падарожжаваць у зямлі прышлі мы, бо няма пашы статку слугаў тваіх; бо вялікая галадоў у зямлі Канаанскай. Дык дазволь. калі ласка, асяліцца слугам тваім у зямлі Ґошэн". 5 I сказаў Фараон Язэпу, кажучы: „Айцец твой і браты твае прышлі да цябе. 6 Зямля Ягіпецкая перад табою яна; на найлепшым месцу зямлі асялі айца свайго й братоў сваіх; няхай жывуць яны ў зямлі Ґошэн. I калі ведаеш, што меж іх ё здатныя людзі, дык пастанаві іх дагляднікамі над тым статкам, што ў мяне".

7 I прывёў Язэп Якава, айца свайго, і пастанавіў яго перад Фараонам; і дабраславіў Якаў Фараона. 8 I Фараон сказаў Якаву: „Колькі дзён год жыцьця твайго?" 9 I сказаў Якаў Фараону: „Дзён год падарожжаваньня майго сто трыццаць год; малыя й ліхія былі дні год жыцьця майго, і не дасяглі да дзён год жыцьця айцоў маіх у днёх падарожжаваньня іхнага". 10 I дабраславіў Якаў Фараона, і вышаў ад Фараона. 11 I асяліў Язэп айца свайго а братоў сваіх, і даў ім дзяржаву ў зямлі Ягіпецкай, у найлепшай часьці зямлі, у зямлі Рамсэс, як загадаў Фараон. 12 I жывіў Язэп айца свайго а братоў сваіх, і ўсю дамову айца свайго хлебам подле патрэбаў дзецянят.

13 I хлеба ня было па ўсёй зямлі, бо галадоў вельмі павялічылася, і высілілася зямля Ягіпецкая а зямля Канаанская з галадові. 14 I зьбер Язэп усе срэбла, якое знайшлося ў зямлі Ягіпецкай і ў зямлі Канаанскай, за збожжа, каторае куплялі, і ўнёс Язэп срэбла ў дом Фараонаў. 15 I скончылася срэбла зямлі Ягіпецкай і зямлі Каяаанскай. I прышоў увесь Ягіпет да Язэпа, кажучы: „Дай нам хлеба, чаму маем паміраць перад табою, бо вышла срэбла". 16 Язэп сказаў: „Дайце статак ваш, і я буду даваць вам за статак ваш, калі вышла срэбла". 17 I яны прыводзілі статак свой да Язэпа; і даваў ім Язэп хлеб за коні, і за стады драбнога статку, і за стады буйнога статку, і за аслы; і жывіў іх хлебам за ўвесь статак іхны таго году. 18 I скончыўся гэты год; і прышлі да яго на налецьце, і сказалі яму: „Ня ўтоім ад спадара нашага, што высілілася срэбла, і стады статку нашага ў спадара нашага; не засталося нічога ў нас перад спадаром нашым, апрача целаў нашых і земляў нашых. 19 Чаму нам памерці перад ачыма тваімі, таксама нам, таксама зямлі нашай? Купі нас і землі нашы за хлеб; і будзем мы й землі нашы слугамі Фараону; а ты дай нам сяўбы, і будзем жывы, і не памрэм, і зямля ня спусьцее".

20 I купіў Язэп усю зямлю Ягіпецкую Фараону, бо прадалі Ягіпцяне кажны свае поле, бо апанавала іх галадоў. I зямля стала Фараонавай. 21 А што да люду, дык ён перавёў яго да местаў ад канца граніцы Ягіпту аж да канца яго. 22 Адно зямлі сьвятароў ня купіў, бо дзель у сьвятароў ад Фараона, і яны жывіліся сваёй дзельлю, каторую ім даў Фараон; затым і не прадалі зямлі свае. 23 I сказаў Язэп люду: „Вось, я купіў вас сядні й землі вашы Фараону; во вам сяўба, і засявайце зямлю. 24 I як будзе жніво, то давайце пятую часьць Фараону; а чатыры часьці застануцца вам засеяць поле і на еміну вам і тым, што ў дамовах вашых, і на еміну дзецянятам вашым". 25 Яны сказалі: „Ты захаваў нам жыцьцё, няхай знойдзем ласку ў ваччу спадара свайго, і будзем слугамі Фараону". 26 I ўставіў гэта Язэп правам аж дагэтуль у зямлі Ягіпецкай-Фараону пятую часьць, толькі зямля сьвятароў ім самым, ня была яна Фараонава.

27 I жыў Ізраель у зямлі Ягіпецкай, у зямлі Ґошэн, і дзяржалі яе, і пладзіліся, і размножыліся вельмі.

28 I жыў Якаў у зямлі Ягіпецкай сямнанцаць год; і было дзён Якаву, год жыцьця ягонага сто сорак сем год.

29 I дабліжыліся дні Ізраелю памерці, і гукнуў ён сына свайго Язэпа, і сказаў яму: „Калі ж я знайшоў ласку ў ваччу тваім, палажы руку сваю пад сьцягно мае і зрабі імне ласку й праўду, не пахавай, калі ласка, мяне ў Ягіпце, 30 I буду ляжаць із бацькамі сваімі; вынясі мяне зь Ягіпту і пахавай мяне ў гробе іхным". I сказаў: „Зраблю подле слова твайго". 31 I сказаў: „Прысягні імне". I прысягнуў яму. I сьхінуўся Ізраель на верх посаха.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст