Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


49 I гукнуў Якаў сыноў сваіх, і сказаў: „Зьбярыцеся, і я азнаймлю вам, што прылучыцца з вамі ў вапошнія дні. 2 Зыйдзіцеся й паслухайце, сынове Якававы, паслухайце Ізраеля, айца свайго.

3 „Рувіне, пяршак мой! ты мацніня мая і першая сіла мая, верх годнасьці й верх магутнасьці. 4 Ты бушаваў, як вада; ня будзеш першынстваваць; бо ты ўзыйшоў на ложак айца свайго; тады ты збудзеніў пасьцелю маю, узышоўшы.

5 „Сымоне а Леве браты, снадзівы глабані іхная зброя. 6 У тайны іхныя няхай ня ўходзе душа мая, і да збору іхнага хай ня прылучыцца слава мая; бо ў гневе сваім яны забілі мужа і самадумам вырвалі жылы ў вала. 7 Пракляты гнеў іхны, бо моцны, і злосьць іхная, бо закалянелая; падзялю іх у Якаву і расьцярушу ў Ізраелю.

8 „Юда! цябе хваліць будуць браты твае. Рука твая на патыліцы непрыяцеляў тваіх; паклоняцца табе сынове айца твайго. 9 Левянё Юда, ад разарванага, сыну мой, ты ўзышоў. Сьхінуўся, ляжаў, як леў і як лявіца: хто пабудзе яго? 10 Ня будзе адняты ськіпетра ад Юды і правадаўца спамеж ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Шыло, і да Яго будзе збор людаў. 11 Ён прывяжа да віннога сьцябла асьлянё свае і да сьцябла выборнага віна асьлянётка асьліцы свае. Ён мые ў віне ўборы свае і ў крыві віна адзецьце свае. 12 Чырвоншыя вочы ягоныя за віно і бельшыя зубы за малако.

13 „Завулон на беразе морскім будзе жыць і ля прыстані карабельнай, і граніцы ягоныя да Сыдону.

14 „Іссасхар асёл дужы, што ляжыць памеж стадаў. 15 I абачыў супакой, што добры, і зямля, што прыемная: і нахінуў плечы свае насіць цяжары і стаў слугою дані.

16 „Дан будзе судзіць народ свой, як адно з плямёнаў Ізраелевых. 17 Будзе Дан вужом на дарозе, гадам на сьцюгавіне, жыгалячым у капыты каня. I зваліцца коньнік ягоны назад. 18 На спасеньне Твае спадзяюся, СПАДАРУ!

19 „Гад - аддзел будзе перамагаць яго, але ён пераможа.

20 „Праз Ашэра: тучны хлеб ягоны, і ён будзе даваць каралеўскія ежы.

21 „Неффалім - лань выпушчаная, што даець харошыя словы.

22 „Пагон плодны Язэп, пагон плодны над жаралом, галіны ягоныя прасьцягаюцца над сьцяною. 23 Немарасьцілі яго, і стралялі ў яго, і ненавідзілі яго стралцы; 24 I застаўся ў моцы лук ягоны, і падужэлі плячукі рук ягоных із рук Магучага Якававага. Адтуль Пастыр - Камень Ізраеляў, 25 Ад Бога айца твайго, і Ён паможа табе, і ад Усемагучага, і Ён дабраславе цябе дабраславенствамі неба згары і дабраславенствамі бяздоньня, што цікуе далавах, дабраславенствамі пелькаў а дзетніцы. 26 Дабраславенствы айца твайго пераходзяць дабраславенствы маіх прашчураў, аж да найвышшых вярхоў узгоркаў вечных. Няхай будуць яны на галаве Язэпавай і на цемеві абранага памеж братоў ятоных.

27 „Венямін дзярлівы воўк, нараніцы будзе жэрці здабытак і ўвечары будзе дзяліць глабань".

28 Во ўсіх гэтых пакаленьняў Ізраелявых двананцаць, і гэта гукаў ім айцец іхны; і дабраславіў іх, і кажнага подле дабраславенства ягонага дабраславіў іх.

29 I расказаў ён ім, і сказаў ім: „Я буду прылучаны да люду свайго; пахавайце мяне ля бацькоў маіх, у пячоры, што на полю Ефрона Гэціча, 30 У пячоры, што на полю Махпела, каторая перад Мамрэ ў зямлі Канаанскай, каторую купіў Абрагам, поле Ефрона Гэціча, на собскасьць пахову. 31 Там пахавалі Абрагама а Сорру, жонку ягоную; там пахавалі Ісака а Рэвеку, жонку ягоную; і там пахаваў я Лію. 32 Купля гэтага поля а пячоры, каторая на ім, у сыноў Гэтавых".

33 I скончыў Якаў расказаваць сыном сваім, і згарнуў ногі свае ў ложак, і сканаў, і прылучаны быў да народу свайго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст