01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
5 Гэта кніга родаў Адамовых: у дзень, як Бог стварыў чалавека, подле падобнасьці Божае ўчыніў яго. 2 Мужчыну й жонку стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя: людзіна, у дзень стварэньня іх. 3 I Адам жыў сто трыццаць год, і нарадзіў на падобнасьць сваю і подле абраза свайго, і назваў імя ягонае: Сыф. 4 I былі дні Адамовы, па нараджэньню ягоным Сыфа, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі. 5 I былі ўсі дні Адамовы, каторыя жыў, дзевяцьсот трыццаць год; і ён памер.
6 I жыў Сыф сто пяць год і нарадзіў Еноса. 7 I жыў Сыф, па ягоным нараджэньню Еноса, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі. 8 I былі ўсі дні Сыфавы дзевяцьсот двананцаць год; і ён памер.
9 I жыў Енос дзевяцьдзясят год, і нарадзіў Каінана. 10 I жыў Енос, па нараджэньню ягоным Каінана, асьмісот пятнанцаць год, і радзіў сыноў і дачкі. 11 I былі ўсі дні Еносавы дзевяцьсот пяць год: і ён памер.
12 I жыў Каінан семдзясят год, і нарадзіў Магалал'эля. I жыў Каінан, па ягоным нараджэньню Магалал'эля, асьмісот сорак год, і радзіў сыноў і дачкі. 14 I былі ўсі дні Каінановы дзевяцьсот дзесяць год; і ён памер.
15 I жыў Магалал'эль шасьцьдзясят пяць год, і нарадзіў Ярэда. 16 І жыў Магалал'эль, па ягоным нараджэньню Ярэда, асьмісот трыццаць год, і радзіў сыноў і дачкі, 17 I былі ўсі дні Магалал'эля асьмісот дзевяцьдзясят пяць год; і ён памер.
18 I жыў Ярэд сто шасьцьдзясят два гады, і нарадзіў Гэноха. 19 I жыў Ярэд, па нараджэньню ягоным Гэноха, асьмісот год, і радзіў сыноў і дачкі. 20 I былі ўсі дні Ярэдавы дзевяцьсот шасьцьдзясят два гады; і памер.
21 I жыў Гэнох шасьцьдзясят пяць год, і нарадзіў Мафусала. 22 I хадзіў Гэнох із Богам, па нараджэньню Мафусала, трыста год, і ра дзіў сыноў і дачкі. 23 I былі ўсі дні Гэнохавы трыста шасьцьдзясят пяць год. 24 I хадзіў Гэнох із Богам; і ня было яго болей, бо ўзяў яго Бог.
25 I жыў Мафусал сто асьмідзясят сем год, і нарадзіў Ламеха. 26 I жыў Мафусал, па нараджэньню ягоным Ламеха, сямсот асьмідзясят два гады, і радзіў сыноў і дачкі. 27 I былі ўсі дні Мафусалавы дзевяцьсот шасьцьдзясят дзевяць год; і ён памер.
28 I жыў Ламех сто асьмідзясят два гады, і нарадзіў сына. 29 I назваў імя ягонае: Ной, кажучы: „Гэты пацеша нас ад работы нашае і ад атугі рук нашых ад зямлі, каторую пракляў СПАДАР. 30 I жыў Ламех, па нараджэньню ягоным Ноя, пяцьсот дзевяцьдзясят пяць год, і радзіў сыноў і дачкі. 31 I былі ўсі дні Ламехавы сямсот семдзясят сем год; і ён памер.
32 I было Ною пяцьсот год, і на радзіў Сэма, Хама а Яфэта.
|