01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
6 6 I сталася, як людзі пачалі мнажыцца на зямлі, і дачкі радзіліся ў іх; 2 I пабачылі сынове Божыя дачкі людзкія, што яны харошыя, і ўзялі іх сабе за жонкі, з усіх, каторыя яны абралі. 3 I сказаў СПАДАР: „Ня будзе Дух Мой трываць у людзіне вечна ў ваблудах ейных; бо яна цела; і будуць дні ейныя сто дваццаць год".
4 Нефілімы былі на зямлі тых дзён, і таксама просьле тога, як сынове Божыя ўходзілі да дачок людзкіх, і яны ім радзілі. Гэта дужасілы, спрадвеку галасьлівыя людзі.
5 I пабачыў Бог. што множасьць ліха людзкога на зямлі, што ўсякага стварэньня думаньні сэрца ягонага адно празь ліха ўвесь дзень.
6 I жалеў СПАДАР, што ўчыніў людзіну на зямлі, і смуціўся ў сэрцу Сваім. 7 I сказаў СПАДАР: „Выцераблю людзіну, каторую Я стварыў, зь віду зямлі, ад чалавека аж да статку, аж да паўзуна і аж да птушкі нябёснае; бо жалею, што Я іх учыніў".
8 А Ной прыдбаў ласку ў ваччу СПАДАРОВЫМ. 9 Вось род Ноеў: Ной быў чалавек справядлівы, беззаганны быў у сваіх пакаленьнях; з Богам хадзіў Ной.
10 Ной нарадзіў трох сыноу: Сэма, Хама а Яфэта.
11 Але зямля папсавалася перад Богам; і надпоўнілася зямля ліхадзействам. 12 І бачыў Бог зямлю; і во, яна папсаваная, бо ўсякае цела папсавала дарогу сваю на зямлі.
13 I сказаў Бог Ною: „Канец усякага цела прыходзе перад Імною; бо зямля напоўнілася ад іх ліхадзействамі; і вось, Я збураю іх ізь зямлі. 14 Зрабі сабе караб ізь дзерва ґофер, прадзелы зрабі ў караблю, і асмалі яго смалою ўнутры й знадворку. 15 I гэгак зрабі яго: трыста локцяў даўжыня карабля, пяцьдзясят локцяў шырыня яго, а вышыня яго трыццаць локцяў. 16 Адтуліну зрабі ў караблю, і ў локаць сконч яе ўгары, і дзьверы карабля зрабі з боку яго; сподняе, другое й трэйцяе пятры зрабі ў ім. 17 I вось, Я навяду патопу водную на зямлю, выгубіць усялякае цела, у каторым ё дух жыцьця, пад нябёсамі; усе, што ё на зямлі, сканае. 18 I ўстанаўлю змову Сваю з табою, і ўвыйдзеш у караб ты, і сыны твае, і жонка твая, і жонкі сыноў тваіх з табою. 19 А з усяе жывёлы ўсякага цела па двое з кажнае ўвядзеш у караб, каб іх жывых захаваць ізь сабою: самец і саміца будуць. 20 3 птушкі подле роду ейнага, і з статку подле роду ягонага, і з усіх паўзуноў зямлі подле роду іхнага, з усіх па пары ўвыйдуць да цябе. каб засталіся жывыя. 21 Ты ж вазьмі сабе з усялякае еміны, якою жывяцца, і зьбяры да сябе, і будзе яна табе й ім ежаю".
22 І зрабіў Ной; подле ўсёга, як расказаў Бог яму, так ён і зрабіў.
|