Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


7 I сказаў Спадар Ною: „Увыйдзі ты і ўвесь дом твоя у караб; бо Я цябе бачыў справядлівым перад Сабою ў родзе гэтым. 2 3 усёга тога статку чыстага вазьмі сабе сем а сем, мужчынскае й жа ноцкае плоці. А із статку, што ня чысты ён, па двое, мужчынскае й жаноцкае плоці. 3 Таксама з птушкі нябёснае сем а сем, самца й саміцу, каб захаваць плямя на віду ўсяе зямлі; 4 Бо ў канцу сямёх дзён Я спушчу дождж на зямлю сорак дзён і сорак ночаў; і выгублю ўсі істы, каторыя ўчыніў, зь віду зямлі.

5 I Ной зрабіў усе подле тога, што СПАДАР казаў яму. 6 I Ною было шасьцьсот год, і патопа была вадою па ўсёй зямлі. 7 I ўвыйшоў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных ізь ім у караб ад віду водаў патопы. 8 I із статку чыстага, і із статку нячыстага, і з птуства, і з усёга поўзаючага па зямлі. 9 Парамі, парамі прышлі яны да Ноя ў караб, самец і саміца, як казаў Бог Ною. 10 I было ў канцу сямёх дзён, і воды патопы былі на зямлі.

11 Шасьцьсотнага году веку Ноевага, другога месяца, сямнанцатага дня таго ж месяца, гэтага дня покнулі ўсі жаролы бяздоньня вялікага, і адтуліны нябёсныя адчыніліся; 12 I быў дождж на зямлі сорак дзён і сорак ночаў. 13 Гэтага самага дня ўвыйшоў у караб Ной а Сэм, Хам а Яфэт, сыны Ноевы, і жонка Ноева, і тры жонкі сыноў ягоных ізь імі. 14 Яны, і ўсялякая жывёла подле роду свайго, і ўсялякая статчына подле роду свайго, і ўсялякія паўзуны поўзаючыя па зямлі подле роду іхнага, усе птуства подле роду іхнага, усі крылатыя. 15 I ўвыйшлі да Ноя ў караб па пары, па пары з усялякага цела, у каторага дух жыцьця. 16 I тыя, што ўвыйшлі, самец і саміца з усялякага цела ўвыйшлі, як казаў яму Бог. I зачыніў СПАДАР за ім.

17 I была патопа сорак дзён на зямлі, і памнажыліся воды, і паднялі караб, і ён узьняўся над зямлёю. 18 I дужэлі воды, і павялічаліся вельмі на зямлі; і караб плаваў па відзе водаў. 19 I воды падужэлі вельмі а вельмі на зямлі, і пакрылі ўсі горы высокія, якія пад усімі нябёсамі. 20 На пятнанцаць локцяў дагары падужэлі воды і пакрылі горы. 21 I сканала ўсялякае цела, што кратаецца па зямлі, у птустве, і ў статку, і ў зьвярох, у вусіх паўзунох, што поўзаюць па зямлі, і ўсі людзі. 22 Усе, што мела дыханьне духа жыцьця ў ноздрах сваіх, усе, што на сухаземе, памерла. 23 I выгубіў Бог усе стварэньне, што на відзе зямлі, ад людзіны аж да статчыны, аж да паўзуна і аж да птушкі нябёснае, усе выгублена ізь зямлі: і застаўся толькі Ной і што было зь ім у караблю. 24 I дужэлі воды над зямлёю сто і пяцьдзясят дзён.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст