Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першая кніга Масеява - Быцьцё


 

 

Першая кніга Масеява - Быцьцё

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930
3132333435363738394041424344454647484950


8 І ўспомнеў Бог Ноя, і ўсю жывёлу, і ўвесь статак, і што былі зь ім у караблю; і правёў Бог вецер па зямлі, і апалі воды. 2 I заперліся жаролы бяздоньня і адтуліны нябёсныя, і скончыўся дождж ізь нябёсаў. 3 I зварачаліся воды ізь зямлі спакваля, і пачало менець водаў па сту пяцьдзясят днёх.

4 I спыніўся караб сёмага месяца, сямнанцатага дня таго ж месяца на горах Арарат. 5 I водаў менела спакваля да дзясятага месяца; першага дня дзясятага месяца былі відаць вярхі гораў.

6 I было пры канцу сараку дзён: і адчыніў Ной акно карабля, зробленае ім. 7 I паслаў гругана, каторы выляцеў, адлятаў і прылятаў, пакуль ня высахлі воды на зямлі. 8 I паслаў ад сябе галубу, каб абачыць, ці паменелі воды на відзе зямлі. 9 I не знайшла галуба месца прыпынку ступе нагі свае, і зьвярнулася да яго да карабля; бо воды былі на відзе ўсяе зямлі; і ён выцягнуў руку сваю, і ўзяў яе, і прыняў да сябе да карабля. 10 I паждаў яшчэ сем дзён іншых, і ўзноў паслаў галубу з карабля. 11 I прыбыла да яго галуба ўвечары; і во, ушчыкнены аліўны ліст у дзёўбе ў яе: і Ной даведаўся, што вада апала ізь зямлі. 12 I ён паждаў яшчэ сем дзён іншых, і паслаў галубу, і яна ўжо не зьвярнулася да яго болей.

13 I было шасьцьсот першага году першага дня першага месяца: высахла вада на зямлі; і адняў Ной пакрыцьце карабля, і глянуў, і во, абсох від зямлі. 14 I другога месяца, на дваццаць сёмы дзень месяца высах від зямлі.

15 I казаў Бог Ною, кажучы: 16 „Выйдзі з карабля ты, і жонка твая, і сыны твае, і жонкі сыноў тваіх із табою. 17 Усю жывёлу, што з табою, з усялякага цела, у птустве а ў статку а ў вусіх паўзунох, што поўзаюць па зямлі, вывядзі із сабою: хай рояцца яны па зямлі, і хай плодзяцца а множацца на зямлі".

18 I вышаў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных ізь ім. 19 Кажная жывёла, кажны паўзун, і ўсе птуства, усе, што кратаецца на зямлі, подле радзімаў сваіх вышлі з карабля.

20 I збудаваў Ной аброчнік СПАДАРУ; і ўзяў з усялякага статку чыстага, і з усёга птуства чыстага, і аброк усепаленьне на аброчніку тым. 21 I пачуў СПАДАР прыемныя пахі, і сказаў СПАДАР у сэрцу Сваім: „Ня буду болей праклінаць зямлі за людзіну, бо творства сэрца людзкога ліхое з маладосьці яго; і ня зражу болей усяго жывучага, як Я зрабіў. 22 Адгэтуль, пакуль зямля трываць будзе, сяўба й жніво, і сьцюжа й вад, і лета й зіма, і дзень і ноч не перастануць.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст