01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36 – 37 – 38 – 39 – 40 – 41 – 42 – 43 – 44 – 45 – 46 – 47 – 48 – 49 – 50
9 І дабраславіў Бог Ноя а сыноу ягоных, і сказаў ім: „Пладзіцеся а множчася а напаўняйце зямлю. 2 I боязьнь вас, і дрыжэнь не перад вамі будзе ў вусёй жывёле зямлі, і ўсёй птушцы нябёснай, у вусім, што кратаецца па зямлі, і ў вусёй рыбе морскай; у вашыя рукі адданы яны. 3 Усе, што кратаецца, што жывець, будзе вам на емя; як зяленіва траўнае даў Я вам усе. 4 Толькі цела з душою, крыві ягонага, ня ежча. 5 Я ж спаганю і кроў душаў вашых, спаганю ад усялякае жывёлы, і ад рукі людзіны, ад рукі брата ягонага спаганю душу людзіны. 6 Хто разальлець кроў чалавека, таго кроў разальлецца чалавекам; бо на абраз Божы ўчыніў чалавека. 7 I вы пладзіцеся а множчася: ройцеся на зямлі і множчася на ёй".
8 I казаў Бог Ною а сыном ягоным ізь ім, кажучы: 9 „І Я, вось, Я, пастанаўлю змову Сваю з вамі а з патомствам вашым па вас, 10 I з усялякаю істаю дыхаючаю, каторая з вамі, з птуствам, із статкам, і з усёй жывёлаю земнаю, каторая ў вас, - з усімі, што вышлі з карабля, з усёй жывёлаю зямлі: 11 I пастанаўлю змову Сваю з вамі, і ня будзе болей выцята ўсялякае цела водамі патопы, і ня будзе ўжо патопы на зьнішчэньне зямлі".
12 I сказаў Бог: „Во знак змовы, каторую Я даю меж Імною і меж вамі, і меж усялякаю істаю дыхаючаю, каторая з вамі, на роды вечныя. 13 Вясёлку Сваю даў Я ў болцы, і будзе яна знакам змовы меж Імною і меж зямлёю. 14 I будзе, як Я навяду хмарную болку на зямлю, і відаць будзе вясёлка ў болцы: 15 I Я ўспомню змову Сваю, каторая меж Імною і меж вамі, і меж усялякай істаю дыхаючаю ў усялякім целе; і наперад ня будуць воды патопаю на зьнішчэньне ўсяго цела. 16 I будзе вясёлка ў болцы, і Я ўбачу яе, каб успомнець змову вечную меж Бога й меж усякае душы жывое ў вусякім целе, каторая на зямлі". 17 I сказаў Бог Ною: „Во знак змовы, каторую Я пастанавіў меж Сабою і меж усякім целам, каторае на зямлі".
18 I былі сыны Ноевы, што вышлі з карабля: Сэм, Хам а Яфэт. А Хам, - ён ацец Канаанаў. 19 Трох гэтых сыноў Ноевых, і ад гэтых пашырыліся па ўсёй зямлі.
20 I пачаў Ной быць ралейнікам, і пасадзіў віно. 21 I выпіў ён ізь віна, і ўпіўся, і загаліўся сярод будана свайго. 22 I абачыў Хам, ацец Канаанаў, голасьць айца свайго, і расказаў двум братом сваім вонках. 23 I ўзяў Сэм а Яфэт адзежыну, і палажылі яе на плечы абодвых, і пайшлі задам, і накрылі голасьць айца свайго; віды іхныя былі аберненыя назад, і голасьці айца свайго ня бачылі. 24 I прачхнуўся Ной ад віна свайго, і даведаўся, што ўчыніў над ім сын ягоны малы;
25 I сказаў: „Пракляты Канаан, слуга слугаў будзе ён у братоў сваіх". 26 I сказаў: „Дабраславёны СПАДАР Бог Сэмаў; і будзе Канаан слугою яму. 27 Няхай пашыра Бог Яфэта, і будзе жыць ён у буданох Сэмавых; і будзе Канаан слугою яму".
28 I жыў Ной просьле патопы трыста пяцьдзясят год. 29 I было ўсіх дзён Ноевых дзевяцьсот пяцьдзясят год; і ён памер.
|