Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Разьдзел 15

1 Тады прыходзяць да Ісуса Ерузалімскія кніжнікі й фарысэі ды кажуць:

2 Чаму вучні Тваі ня пілнуюцца пераказанага ад старэйшых? Бо ня ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб.

3 Ён жа сказаў ім у адказ: чаму і вы ня пілнуецеся прыказаньня Божага дзеля пераказу вашага?

4 Бо Бог загадаў: шануй бацьку твайго і матку; і — хто зьняважае бацьку ці матку, няхай сьмерцяй памрэ (Вых. 20, 12; 21, 16).

5 А вы кажаце: калі хто скажа бацьку або матцы: дар, які-б ні быў ад мяне, будзе табе ў карысьць,

6 той можа й не шанаваць бацьку або матку сваю. I адкінулі вы прыказаньне Божае дзеля пераказу вашага.

7 Крывадушныя! Добра прарочыў аб вас Ісая, кажучы:

8 Людзі гэныя блізкія да Мяне вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком; сэрца-ж іх далёка ад Мяне.

9 Але дарэмна пакланяюцца Мне, навучаючы навук і запаведзяў чалавечых (Ісая 29, 13).

10 I, прыклікаўшы народ, сказаў ім: слухайце і разумейце:

11 Ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганівае чалавека; але тое, што выходзіць із вуснаў, тое апаганівае чалавека.

12 Тады вучні Яго, прыступіўшыся, сказалі Яму: ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, згоршыліся?

13 Ён жа сказаў у адказ: усякая расьліна, якую насадзіў не Ацец Мой Нябесны, будзе выкаранена.

14 Пакіньце іх; яны сьляпыя правадыры сьляпых; а калі сьляпы вядзе сьляпога, то абодва ўваляцца ў яму.

15 Пётр жа, адказваючы, сказаў Яму: растлумач нам прыповесьць гэту.

16 Ісус сказаў: няўжо-ж і вы яшчэ не разумееце?

17 Ці-ж яшчэ не разумееце, што ўсё, уваходзячы ў вусны, праходзіць у жывот і выкідаецца вон?

18 А выходзячае з вуснаў — з сэрца выходзіць; гэта апаганівае чалавека:

19 бо з сэрца выходзяць благія думкі, забойствы, чужаложства, блуд, кражы, фальшывае сьведчаньне, ганьбаваньне:

20 гэта апаганівае чалавека. А есьці непамытымі рукамі — гэта не апаганівае чалавека.

21 I, выйшаўшы адтуль, Ісус пайшоў у землі Тырскія і Сыдонскія.

22 I вось жанчына хананэйская, выйшаўшы з тых ваколіц, крычэла Яму, кажучы: зьмілуйся нада мною, Госпадзе, сын Давідаў! дачку маю цяжка мучыць нячысты!

23 Але Ён не адказаваў ёй ні слова. I вучні Яго, прыступіўшыся, прасілі Яго: адпусьці яе, бо яна крычыць за намі.

24 Ён жа сказаў у адказ: Я пасланы толькі да гінучых авец дому Ізраілявага.

25 А яна, прыйшоўшы, кланялася Яму і гаварыла: Госпадзе! памажы мне.

26 Ён жа сказаў у адказ: ня добра ўзяць хлеб ад дзяцей і кінуць сабакам.

27 Яна сказала: так, Госпадзе! Але й сабакі ядуць крошкі, якія падаюць з стала гаспадароў іх.

28 Тады Ісус сказаў ёй у адказ: о, жанчына! вялікая вера твая; няхай станецца табе, як жадаеш. I паздаравела дачка яе ў тую гадзіну.

29 Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага і, узыйшоўшы на гару, сеў там.

30 I прыступілася да Яго множства народу, маючы з сабою кульгавых, сьляпых, нямых, калек і многа іншых, і пакідалі іх да ног Ісусавых; і Ён аздараўляў іх.

31 Дык народ дзіваваўся, бачучы нямых гаворачы, калекіх здаровымі, кульгавых ходзячы і сьляпых відзячы, і славіў Бога Ізраілявага.

32 Ісус жа, прыклікаўшы вучняў сваіх, сказаў ім: шкада Мне людзей, што ўжо тры дні знаходзяцца пры Мне, і нечага ім есьці; адпусьціць жа іх ня еўшымі не хачу, каб не аслабелі ў дарозе.

33 I кажуць Яму вучні Яго: скуль нам у пустыні ўзяць гэтулькі хлеба, каб накарміць такую грамаду?

34 Кажа ім Ісус: колькі ў вас хлябоў? Яны-ж сказалі: сем і крыху рыбак.

35 Тады сказаў народу супачыць на зямлі.

36 I, узяўшы сем хлябоў і рыбы ды аддаўшы хвалу, паламаў і даў вучням Сваім, а вучні народу.

37 I елі ўсе і наеліся; і набралі астаткаў сем карабоў поўных.

38 А еўшых было чатыры тысячы душ, апрача жанчын і дзяцей.

39 I, адпусьціўшы народ, і Ён увайшоў у човен і прыбыў у межы Магдальскія.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст