Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Мацьвея сьв. Эвангельле

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Разьдзел 25

1 Тады падобна будзе царства нябеснае да дзесяцех дзяўчат, якія, узяўшы сьветачы, выйшлі насустрэчу жаніху.

2 3 іх пяць было разумных і пяць неразумных.

3 Неразумныя, узяўшы сьветачы сваі, не ўзялі з сабою алею.

4 Мудрыя-ж разам з сьветачамі сваімі ўзялі алей у судзіны свае.

5 А як жаніх замарудзіў, то задрамалі ўсе і паснулі.

6 Але ў паўночы ўзьняўся крык: вось жаніх ідзе, выходзьце насустрэчу яму!

7 Тады ўсталі ўсе дзяўчаты гэныя і паправілі сьветачы сваі.

8 Неразумныя-ж сказалі мудрым: дайце нам вашага алею, бо сьветачы нашы гаснуць.

9 А разумныя адказалі, кажучы: каб ня здарылася недахвату і ў нас і ў вас, пайдзеце лепш да прадаўцоў і купеце сабе.

10 Калі-ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і гатовыя ўвайшлі з ім на вясельле, і дзьверы зачыніліся.

11 Пасьля прыходзіць і рэшта дзяўчат ды кажуць: Госпадзе! Госпадзе! адчыні нам!

12 Ён-жа сказаў ім у адказ: Запраўды кажу вам: ня знаю вас.

13 Дык ня сьпіце, бо ня ведаеце ні дня, ні гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.

14 Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слуг сваіх і здаў ім маемасьць сваю.

15 І аднаму даў пяць талянтаў, другому два, іншаму адзін — кожнаму паводле яго сілы.

16 Той, што дастаў пяць талянтаў, пайшоў, пусьціў іх у дзела і прыдбаў другіх пяць талянтаў.

17 Так сама і той, што дастаў два талянты, прыдбаў другія два.

18 А той, што дастаў адзін талянт, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў серабро гаспадара свайго.

19 Цераз доўгі час прыходзіць гаспадар слуг гэных і трэбуе ў іх справаздачы.

20 I, падыйшоўшы, той, што быў дастаў пяць талянтаў, прынёс другія пяць талянтаў і кажа: гаспадар! пяць талянтаў ты даў мне; вось другія пяць талянтаў я прыдбаў на іх.

21 Гаспадар яго сказаў яму: добра, добры і верны слуга! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго.

22 Падыйшоў таксама і той, што дастаў два талянты, і сказаў: гаспадар, два талянты ты мне даў, вось другія два талянты я прыдбаў на іх.

23 Гаспадар яго сказаў яму: добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць гаспадара твайго.

24 Падыйшоў і той, што дастаў адзін талянт, і сказаў: гаспадар, я ведаў цябе, што ты чалавек жорсткі: жнеш, дзе ня сеяў, і зьбіраеш, дзе не рассыпаў;

25 дык, убаяўшыся, пайшоў і схаваў талйнт твой у зямлю: вось табе тваё.

26 Гаспадар-жа яго сказаў яму ў адказ: благі і ляны слуга! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў.

27 Дзеля гэтага належала табе аддаць серабро маё таргуючым; і я, прыйшоўшы, дастаў бы сваё з прыбыткам.

28 Дык вазьмеце ў яго талянт і дайце маючаму дзесяць талянтаў.

29 Бо ўсякаму маючаму будзе дадзена і прыўмножыцца, а ў нямаючага і тое, што мае, ўзята будзе.

30 А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгот зубоў.

31 Калі-ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй, і ўсе сьвятыя Ангелы з Ім, тады сядзе на пасадзе славы сваёй.

32 I зьбяруцца перад ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авец ад казлоў;

33 і паставіць авец па правай руцэ, а казлоў па левай.

34 Тады скажа Цар тым, што направа ад Яго: прыйдзеце, багаслаўленыя Айца Майго, насьледуйце царства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету.

35 Бо Я хацеў есьці, і вы накармілі Мяне; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў у дарозе, і вы прынялі Мяне.

36 Быў нагі, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне.

37 Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ: Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі? ці прагнучым і напаілі?

38 Калі мы бачылі Цябе ў дарозе і прынялі? Ці нагім і адзелі?

39 Калі мы бачылі Цябе хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябе?

40 I Цар скажа ім у адказ: запраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэных меншых братоў Маіх, вы зрабілі Мне.

41 Тады скажа і тым, што налева: ідзеце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, прыгатаваны чарту і ангелам ягоным.

42 Бо Я хацеў есьці, і вы не далі Мне; прагнуў, і вы не напаілі Мяне;

43 быў у дарозе, і ня прынялі Мяне; быў нагі, і не адзелі Мяне; быў хворы і ў вязьніцы, і не даведаліся Мяне.

44 Тады і яны скажуць Яму ў адказ: Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галодным, ці прагнучым, ці ў дарозе, ці нагім, ці хворым, ці ў вязьніцы і не паслужылі Табе?

45 Тады скажа ім у адказ: запраўды кажу вам: як вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меншых, то не зрабілі Мне.

46 I пойдуць гэтыя на муку вечную, а праведнікі ў жыцьцё вечнае.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст