Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Іоана сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Іоана сьв. Эвангельле

0102030405060708091011
12131415161718192021

 

Разьдзел 10

1 Запраўды, запраўды кажу вам: хто не дзьвярыма ўваходзіць у авечы двор, але пералазіць інакш, той злодзей і разбойнік.

2 А хто ўваходзіць дзьвярыма, той пастыр авечак,

3 яму прыдзьвернік адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу яго, і ён кліча сваіх авец па іменьню і выводзіць іх;

4 і, калі выведзе сваіх авечак, ідзе перад імі, і авечкі йдуць за ім, бо ведаюць голас яго;

5 за чужым жа ня пойдуць, але ўцякуць ад яго, бо ня ведаюць чужога голасу.

6 Гэту прыповесьць сказаў ім Ісус, але яны не зразумелі, што такое Ён гаварыў ім.

7 I вось ізноў сказаў ім Ісус: запраўды, запраўды кажу вам, што Я дзьверы авечак.

8 Усе, колькі іх ні прыходзіла перада Мною, — зладзеі ды разбойнікі, але авечкі не паслухаліся іх.

9 Я — дзьверы; хто ўвойдзе праз Мяне, спасён будзе, і ўвойдзе і выйдзе і пашу знойдзе.

10 Злодзей прыходзіць толькі дзеля таго, каб украсьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб мелі жыцьцё і мелі балей.

11 Я пастыр добры: добры пастыр аддае жыцьцё сваё за авец,

12 а найміт, які ня пастыр, для якога авечкі не свае, бачыць, як прыходзе воўк, і пакідае авец і ўцякае: і воўк хапае іх і разганяе авец.

13 Найміт жа ўцякае, бо ён найміт і ня турбуецца аб авечках.

14 Я добры пастыр і ведаю, хто мае, — і мае ведаюць Мяне.

15 Як Ацец ведае Мяне, так і Я ведаю Яго і жыцьцё Маё аддаю за авец.

16 Маю Я і іншых авечак, што ня з гэтага двара, і гэных трэба Мне прывесьці, каб і Яны пачулі голас Мой. І станецца адно стада і адзін пастыр.

17 За тое любіць Мяне Ацец, што кладу жыцьцё Маё, каб ізноў узяць яго.

18 Ніхто не адыймае яго ў Мяне, але Я сам аддаю яго: бо маю ўладу аддаць яго і ўладу ізноў узяць яго. Гэты загад дастаў я ад Айца Майго.

19 Ад гэтых словаў ізноў узьнялася між Жыдамі спрэчка.

20 Многія з іх гаварылі: Ён мае ў сабе дэмана і шалее: што вы слухаеце Яго?

21 Другія казалі: гэта словы не апанаванага дэманам, ці-ж можа дэман адчыняць вочы сьляпым?

22 I было тады ў Ерузаліме сьвята абнаўленьня, і была зіма.

23 I хадзіў Ісус у царкве ў портыку Салямонавым.

24 Жыды-ж абступілі Яго і казалі Яму: дакуль будзеш нас марочыць? Калі Ты Хрыстос, скажы нам проста.

25 I адказаў ім Ісус: Я сказаў вам, і ня верыце; дзелы, што роблю ў імя Айца Майго, яны сьведчаць аба Мне.

26 Але вы ня верыце, бо вы не з маіх авец, як Я ўжо сказаў вам;

27 авечкі мае слухаюцца голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною,

28 і ніхто ня вырве іх з рукі Маёй. I Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць давеку.

29 Ацец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто ня можа вырваць іх з рукі Айца Майго.

30 Я і Ацец — адно.

31 Тут ізноў Жыды ўхапілі каменьні, каб пабіць Яго.

32 Ісус адказаў ім: многа добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго; за каторы-ж з іх хочаце Мяне каменаваць?

33 Жыды адказалі Яму, мовячы: не за добрае дзела хочам біць Цябе каменьмі, але за тое, што Ты абражаеш Бога, ды што Ты, будучы чалавекам, робіш Сябе Богам.

34 Ісус адказаў ім: ці не напісана ў законе вашым: Я сказаў — вы богі.

35 Калі Ён назваў багамі тых, да каторых было слова Божае (дый ня можа быць парушана Пісаньне),

36 дык як жа Таму, Каго Ацец асьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце: блюзьніш, — за тое, што Я сказаў: Я Сын Божы?

37 Калі Я ня роблю дзела Айца Майго, ня верце Мне, —

38 калі-ж роблю, і ня верыце Мне, дык верце ўчынкам Маім, каб ведалі і ўверавалі, што Ацец у-ва Мне, і Я ў Ім.

39 I ізноў шукалі, як узяць Яго, але Ён выйшаў з рук іх

40 і пайшоў ізноў за Іордан, на тое месца, дзе раней хрысьціў Іоан, і астаўся там.

41 I многія прыйшлі да Яго і казалі, што Іоан не зрабіў ніводнага цуду; але ўсё, што сказаў Іоан аб Ім, было справядліва.

42 I многія там уверавалі ў Яго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст