Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Іоана сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Іоана сьв. Эвангельле

0102030405060708091011
12131415161718192021

 

Разьдзел 14

1 Няхай не сумляваецца сэрца вашае; веруйце ў Бога і веруйце ў Мяне.

2 У доме Айца Майго многа сьвятліц; каб жа ня гэтак было, сказаў бы Я вам: іду прырыхтаваць вам месца.

3 I, калі пайду і прыгатую вам месца, прыйду ізноў і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я.

4 I куды йду, ведаеце, і дарогу ведаеце.

5 Кажа Яму Хама: Госпадзе! ня ведаем, куды йдзеш; дык як можам ведаць дарогу?

6 Ісус сказаў яму: Я і дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня прыходзе да Айца, калі не цераз Мяне;

7 калі-б вы пазналі Мяне, пазналі-б і Айца Майго; і ад сяньня ведаеце Яго і бачылі Яго.

8 Кажа яму Піліп: Госпадзе! пакажы нам Айца, і годзе з нас.

9 Кажа яму Ісус: гэтулькі часу я з вамі, і ты не пазнаў Мяне, Піліп? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца; як жа ты кажаш: пакажы нам Айца?

10 Ці ж ты ня верыш, што Я ў Айцу і Ацец у-ва Мне? Словы, што кажу вам Я, ад Сябе не кажу. Ацец, што ў-ва Мне, Ён робіць дзелы.

11 Верце Мне, што Я ў Айцу, і Ён у-ва Мне; каліж не, верце Мне па самых учынках.

12 Запраўды, запраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я роблю, дый большыя за іх зробіць: бо Я да Айца Майго іду.

13 I чаго папросіце ў імя Маё, тое зроблю, каб уславіўся Ацец у Сыне.

14 Чаго папросіце ў імя Маё, Я зроблю.

15 Калі любіце Мяне, споўніце Мае запаведзі.

16 I Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Пацяшыцеля, каб быў з вамі давеку,

17 Духа праўцы, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго, а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі ёсьць і ў вас будзе.

18 Не пакіну вас сіротамі: прыйду да вас.

19 Яшчэ трохі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.

20 У той дзень даведаецеся, што Я ў Айцу, і вы ў-ва Мне, і Я ў вас.

21 Хто мае запаведзі Мае і выпаўняе іх, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, любіцімець Ацец Мой, і Я палюблю Яго і зьяўлюся яму Сам.

22 Кажа Яму Юда (не Іскарыёт): Госпадзе, чаму гэта Ты хочаш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету?

23 I адказаў яму Ісус і сказаў: хто любіць Мяне, той спаўняе слова Маё; і Ацец Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да Яго і зробім сялібу ў Яго.

24 Хто ня любіць Мяне, не выпаўняе слоў Маіх; слова-ж, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, што паслаў Мяне.

25 Гэтае сказаў Я вам, пакуль Я з вамі.

26 Пацяшыцель жа, Дух Сьвяты, Якога пашле Ацец у імя Маё, навучыць вас усяго і напомніць вам усё, што Я казаў вам.

27 Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам; даю-ж вам ня так, як сьвет дае: няхай не сумляваецца сэрца вашае І не баіцца.

28 Вы чулі, што Я сказаў вам: іду ад вас і прыйду да вас. Калі-б вы любілі Мяне, то ўцешыліся бы, што Я сказаў: іду да Айца, бо Ацец Мой большы за Мяне.

29 I сказаў Я вам цяпер — перш, чым сталася, каб вы паверылі, як станецца.

30 Ужо нямнога Мне гаварыць з вамі; бо йдзе князь гэтага сьвету і ў-ва Мне ня мае нічога.

31 Але, каб сьвет ведаў, што Я люблю Айца і, як загадаў Мне Ацец, так роблю, — устаньце, пойдзем адгэтуль.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст