Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Іоана сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Іоана сьв. Эвангельле

0102030405060708091011
12131415161718192021

 

Разьдзел 17

1 Гэтае сказаў Ісус і падняў вочы свае да неба і мовіў: Ойча! прыйшла гадзіна: услаў Сына Твайго, каб і Сын Твой уславіў Цябе;

2 бо Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб Ён усяму, што Ты даў Яму, даў бы жыцьцё вечнае.

3 Гэнае-ж жыцьцё вечнае ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Ісуса Хрыста, якога Ты паслаў.

4 Я ўславіў Цябе на зямлі: завяршыў дзела, што Ты даў Мне зрабіць.

5 Дык цяпер услаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога тэй славаю, якую Я меў у Цябе раней істнаваньня сьвету.

6 Я абвясьціў імя Тваё людзям, якіх Ты Мне даў ад сьвету; яны былі Тваі, і Ты іх даў Мне, і яны захавалі слова Тваё.

7 Цяпер зразумелі яны, што ўсё, што даў Ты Мне, гэта ад Цябе.

8 Бо словы, якія Ты даў Мне, Я аддаў ім, і яны прынялі і запраўды зразумелі, што Я ад Цябе зыйшоў, і паверылі, што Ты Мяне паслаў.

9 За іх прашу, не за ўвесь сьвет прашу, але за тых, якіх Ты даў Мне, бо яны Тваі.

10 I ўсё Маё Тваё, і Тваё Маё; і ў іх Я ўславіўся.

11 Я ўжо не на сьвеце, але яны на сьвеце, Я-ж да Цябе іду. Ойча сьвяты! захавай іх у імя Тваё, тых, якіх Ты Мне даў, каб яны былі адно, як і Мы.

12 Калі Я быў на сьвеце з імі, Я захаваў іх у імя Тваё; тых, якіх Ты Мне даў, Я захаваў, і ніхто з іх ня згінуў, апрача сына пагібелі, каб выпаўнілася пісаньне (Пс. 108, 17).

13 Цяпер жа да Цябе іду і гэтае кажу на сьвеце, каб яны мелі радасьць Маю ў сабе поўную.

14 Я аддаў ім слова Тваё, і сьвет зьненавідзіў іх, бо яны не із сьвету, як і Я не із сьвету.

15 Не прашу, каб Ты ўзяў іх із сьвету, але каб захаваў іх ад зла.

16 Яны не із сьвету, як і Я не із сьвету.

17 Асьвяці іх праўдаю Тваею: слова Тваё праўда.

18 Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я пасылаю іх у сьвет.

19 I за іх Я пасьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаны праўдаю.

20 Не за іх жа толькі малю, але й за тых, што ўверавалі ў Мяне па слову іх.

21 Няхай будуць усе адно: як Ты, Ацец, у-ва Мне, і Я ў Табе, так і яны няхай будуць адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне.

22 I славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як Мы адно.

23 Я ў іх, і Ты ў-ва Мне; каб былі злучаны ў вадно, і няхай пазнае сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.

24 Ойча, каго Ты Мне даў, хачу, хай і яны будуць са Мною там, дзе Я, каб бачыць славу Маю, якую Ты Мне даў, бо палюбіў Мяне раней заснаваньня сьвету.

25 Ойча справядлівы! сьвет Цябе не пазнаў, але Я пазнаў Цябе, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне.

26 I Я абвясьціў ім імя Тваё і абвяшчаю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст