Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Іоана сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Іоана сьв. Эвангельле

0102030405060708091011
12131415161718192021

 

Разьдэел 20

1 У першы-ж дзень тыдня Марыя Магдаліна прыходзіць раніцай да магілы і бачыць, што камень ад магілы адвалены.

2 Дык бяжыць і прыходзіць да Сымона Пятра і другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: узялі Госпада з магілы, і ня ведаем, дзе палажылі Яго.

3 I выйшаў Пётр і другі вучань і пайшлі к магіле.

4 Беглі-ж абодва разам, і другі вучань баржджэй абагнаў Пятра і прыйшоў да магілы першы

5 і, нахіліўшыся, бачыць ляжучы палатніну, але не ўвайшоў.

6 I прыходзіць за ім Сымон Пётр і ўваходзіць у магілу ды бачыць ляжучы адну палатніну

7 і хустку, што была на галаве Яго, ды ня разам з палатнінай, але асобна скручаную на другім месцы.

8 Тады ўвайшоў і другі вучань, што раней прыйшоў да магілы, і ўбачыў і паверыў.

9 Бо яны яшчэ ня ведалі напісанага, што Ён мусіць уваскрэснуць.

10 Дык вучні ізноў пайшлі да сябе.

11 А Марыя стаяла ля магілы і плакала; і плачучы нагнулася да магілы.

12 I бачыць двух ангелаў у белым адзеньні, седзячы адзін угаловах, другі ўнагах, дзе ляжала цела Ісуса.

13 I яны кажуць ёй: жанчына! чаго плачаш? Яна адказвае: забралі Госпада майго, і ня ведаю, дзе палажылі Яго.

14 Сказаўшы гэтае, аглянулася назад і ўбачыла, што стаіць Ісус, але не пазнала, што гэта Ісус.

15 I кажа ёй Ісус: жанчына! чаго ты плачаш? каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа яму: Госпадзе! калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе ты палажыў Яго, і я вазьму Яго.

16 Ісус кажа ёй: Марыя! Яна, аглянуўшыся, кажа Яму: Раввуні! г. зн. Вучыцель!

17 Ісус кажа ёй: не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ ня ўзыйшоў да Айца Майго, але йдзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і Бога Майго і Бога вашага.

18 Марыя Магдаліна ідзе й абвяшчае вучням, што бачыла Госпада, і што Ён гэта сказаў ёй.

19 I ўвечары таго-ж першага дня тыдня, калі дзьверы дому, дзе зьбіраліся вучні Яго, былі замкнёны ад страху перад Жыдамі, прыйшоў Ісус і стануў пасярэдзіне і сказаў ім: мір вам!

20 I, сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі й бок свой. I ўзрадаваліся вучні, убачыўшы Госпада.

21 Ісус жа сказаў ім ізноў: мір вам! Як паслаў Мяне Ацец, так і Я пасылаю вас.

22 Сказаўшы гэтае, дыхнуў і кажа ім: прыйміце Духа Сьвятога.

23 Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым астануцца.

24 А Хама, адзін з дванаццацёх, званы Блізьнюк, ня быў тут з імі, калі прыходзіў Ісус.

25 Другія вучні сказалі Яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўбачу на руках Яго ранаў ад цьвякоў і не уткну пальца Майго ў раны ад цьвякоў, і не ўлажу рукі маёй у бок Яго, не паверу.

26 I цераз восем дзён ізноў былі ў доме вучні Яго і Хама з імі. Прыходзе Ісус пры замкнёных дзьвярох, стануў пасярэдзіне і сказаў: мір вам!

27 Потым кажа да Хамы: дай сюды палец твой і паглядзі рукі Мае; дай руку тваю і ўлажы ў бок мой; і ня будзь няверуючым, але веруючым.

28 Хама адказаў Яму і сказаў: Госпадзе мой і Божа мой!

29 Ісус кажа яму: ты, Хама, паверыў, бо бачыў Мяне; шчасьлівыя ня бачыўшыя і паверыўшыя.

30 I многа зрабіў Ісус перад вучнямі Сваімі другіх цудаў, аб якіх не напісана ў гэтай кнізе;

31 а гэтае-ж напісана, каб вы паверылі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і, веруючы, мелі жыцьцё ў імя Яго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст