Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Іоана сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Іоана сьв. Эвангельле

0102030405060708091011
12131415161718192021

 

Разьдзел 6

1 Пасьля гэтага пайшоў Ісус на той бок мора Галілейскага, Тывэрыядзкага.

2 I пайшло за Ім многа народу, бо бачылі цуды, якія Ён рабіў з хворымі.

3 I ўзыйшоў Ісус на гару і там сядзеў з вучнямі Сваімі.

4 А блізка была Пасха, сьвята жыдоўскае.

5 Ісус, падняўшы вочы і ўгледзіўшы, што многа народу йдзе да Яго, кажа Піліпу: дзе нам купіць хлеба, каб іх накарміць?

6 Казаў жа Ён гэта выведываючы ў яго, бо Сам ведаў, што хацеў зрабіць.

7 Піліп адказаў Яму: ім на дзьвесьці дынараў мала будзе хлеба, каб кожнаму з іх дасталася хоць па крысе.

8 Адзін з вучняў Яго, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму:

9 Тут ёсьць у аднаго хлопчыка пяць хлебаў ячменных і дзьве рыбы; але што гэта для такога множства?

10 Ісус сказаў: скажэце ім пасядаць. Была-ж на тым месцы густая трава. I вось пасядалі людзі лікам да пяцёх тысячаў.

11 І ўзяў Ісус хлебы і, аддаўшы хвалу, раздаў вучням, вучні сядзеўшым, так сама і рыбы, колькі хто хацеў.

12 I, як насыціліся, сказаў вучням сваім: зьбярэце астаўшыяся кускі, каб нічога не прапала.

13 I сабралі й напоўнілі дванаццаць карабоў кускамі ад пяцёх ячменных хлебаў, што асталіся ў еўшых.

14 Людзі-ж, што бачылі цуд, зроблены Ісусам, сказалі: гэта запраўды той прарок, што йдзе ў сьвет.

15 Ісус жа, ведаючы, што хочуць неўспадзеўкі прыйсьці і ўзяць Яго, каб зрабіць царом, ізноў адыйшоўся на гару адзін.

16 Калі настаў вечар, то вучні Яго зыйшлі да мора

17 і, увайшоўшы ў човен, паплылі на той бок мора ў Капэрнаум. Станавілася ўжо цёмна, а Ісус ня прыходзіў да іх.

18 Дуў моцны вецер, і мора хвалявалася.

19 Праплыўшы каля дваццацёх пяцёх ці трыццацёх стадыяў, яны ўбачылі Ісуса ідучы па моры і ўжо недалёка ад чаўна і спалохаліся.

20 Але Ён сказаў ім: гэта Я, ня бойцеся!

21 Яны захацелі ўзяць Яго ў човен, і зараз-жа човен прыстаў да берагу, куды плылі.

22 Назаўтрае народ, які стаяў на тым баку мора і бачыў, што там ня было другога чаўна, апрача аднаго, у які ўвашлі вучні Яго, і што Ісус не ўваходзіў у човен з вучнямі Сваімі, але адплылі адны вучні Яго,

23 другія-ж чаўны прыйшлі з Тывэрыяды, непадалёк ад таго месца, дзе елі хлеб на багаслаўленьне Госпада;

24 вось-жа, калі народ угледзіў, што тут няма ні Ісуса, ні вучняў Яго, то ўвайшлі ў човен і прыплылі ў Капэрнаум, шукаючы Ісуса,

25 і, знайшоўшы Яго на тым баку мора, сказалі Яму: Равві: калі Ты сюды прыйшоў?

26 I адказаў ім Ісус і сказаў: запраўды, запраўды кажу вам: шукаеце Мяне не затым, што бачылі цуд, але затым, што елі хлеб і насыціліся;

27 працуйце-ж не дзеля ежы, што зьніштажаецца, але дзеля ежы, што астаецца ў жыцьцё вечнае, якое дасьць вам Сын Чалавечы, бо на Ім паклаў пячаць Сваю Ацец Бог.

28 Яны-ж сказалі Яму: што нам рабіць, каб рабіць дзелы Божыя?

29 I адказаў ім Ісус і сказаў: вось дзелы Бога: каб вы ўверавалі ў Таго, Каго Ён паслаў.

30 Яны-ж сказалі Яму: якіж Ты дасі знак, каб мы бачылі й паверылі Табе? што Ты чыніш? З1 Бацькі нашыя елі манну ў пустыні і насыціліся, паводле напісанага: "хлеб з неба даў ім есьці" (Пс. 77, 24).

32 Ісус жа сказаў ім: Запраўды, запраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Ацец Мой дае вам праўдзівы хлеб з неба;

33 бо хлеб Божы ёсьць той, што зыходзіць з неба і дае жыцьцё сьвету.

34 Яны-ж сказалі Яму: Госпадзе! давай нам заўсёды такі хлеб.

35 Ісус жа сказаў ім: Я ёсьць хлеб жыцьця; хто прыходзе да Мяне, ня будзе галодны, і хто веруе ў Мяне, ня будзе прагнуць ніколі.

36 Але Я сказаў вам, што й бачылі Мяне, і ня верыце.

37 Усё, што дае Мне Ацец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзе да Мяне, ня выганю вон,

38 бо Я зыйшоў з неба не дзеля таго, каб чыніць Маю волю, але волю паслаўшага Мяне Айца; .

39 воля-ж паслаўшага Мяне Айца ёсьць тая, каб з таго, што Ён Мне даў, нічога не загубіць, але ўваскрасіць усё гэнае ў апошні дзень;

40 воля паслаўшага Мяне ёсьць тая, каб кожны, хто бачыць Сына і веруе ў Яго, меў жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу Яго ў апошні дзень.

41 Жыды ж гудзелі проці Яго, што сказаў: Я ёсьць хлеб што з неба зыйшоў,

42 і гаварылі: ці ня Ісус гэта, сын Язэпаў, бацьку й матку якога ведаем? Як жа Ён кажа: Я зыйшоў з неба?

43 Ісус жа адказаў ім і сказаў: ня гудзеце міжы сабою;

44 ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яго ня прывабіць Ацец, што паслаў Мяне, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.

45 Напісана ў прарокау: і будуць усе навучаны Богам. Кожын, чуючы ад Айца і навучыўшыся, прыходзіць да Мяне (Ісая 54, 13).

46 Не затым, каб нехта бачыў Айца апрача Таго, хто ад Бога: той бачыў Айца.

47 Запраўды, запраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, мае вечнае жыцьцё.

48 Я хлеб жыцьця.

49 Бацькі вашыя елі манну ў пустыні і паўміралі,

50 хлеб жа, які з неба зыходзе, такі, што не памрэ, хто есьць яго.

51 Я — хлеб жывы, што зыйшоў з неба: хто есьць хлеб гэты, жыць будзе вечна. Хлеб жа, які Я дам, ёсьць Цела Маё, каторае Я аддам за жыцьцё сьвету.

52 I спрачаліся між сабою жыды, кажучы: як Ён можа даць нам есьці цела Сваё?

53 Ісус жа сказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: калі ня будзеце есьці цела Сына Чалавечага і піць крыві Яго, то ня будзеце мець у сабе жыцьця.

54 Хто есьць цела Маё і п’е кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.

55 Бо цела Маё запраўды ёсьць ежа, і кроў Мая запраўды ёсьць піта;

56 і хто есьць цела Маё і п’е кроў Маю, ува Мне ёсьць і Я ў ім.

57 Як паслаў Мяне жывы Ацец, і Я жыву Айцом, так і хто есьць Мяне, жыць будзе Мною;

58 гэта-ж і ёсьць хлеб, што з неба зыйшоў. Ня так, як бацькі вашыя елі манну і паўміралі: хто есьць хлеб гэты, жыць будзе вечна.

59 Гэтае казаў Ён у школе, навучаючы ў Капэрнауме.

60 Многія з вучняў Яго, чуючы гэтае, казалі: жорсткае гэта слова. Хто можа слухаць яго?

61 Ісус жа, ведаючы ў Сабе, што вучні Яго гудзяць аб гэтым, сказаў ім: ці гэтае вас спакушае?

62 а як угледзіце Сына Чалавечага ўзыходзячы туды, дзе быў раней?

63 Дух жывіць, цела-ж нічога ня вартае; словы, якія вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё;

64 але ёсьць некаторыя сярод вас, што ня веруюць. Бо Ісус наперад ведаў, што ёсьць няверуючыя, і хто здрадзіць Яго.

65 I сказаў: дзеля гэтага-ж і казаў Я вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яму ня будзе дадзена Айцом Маім.

66 3 таго часу многія з вучняў Яго пайшлі назад і ўжо не хадзілі з Ім.

67 Тады Ісус сказаў дванаццацём: ці ня хочаце і вы адыйсьціся?

68 I адказаў Яму Сымон Пётр: Госпадзе! да каго нам ісьці? Ты маеш словы вечнага жыцьця;

69 і мы паверылі і пазналі, што Ты Хрыстос, Сын Бога жывога.

70 Ісус адказаў ім: ці ня вас дванаццацёх выбраў Я? Але адзін з вас злы дух.

71 Гэтае гаварыў Ён пра Юду Сымонавага Іскарыёта, бо гэты хацеў прадаць Яго, адзін з дванаццацёх.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст