Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Іоана сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Іоана сьв. Эвангельле

0102030405060708091011
12131415161718192021

 

Разьдзел 7

1 Пасьля гэтага Ісус хадзіў па Галілеі; па Юдэі не хацеў хадзіць, бо Жыды шукалі, як бы забіць Яго.

2 Блізка-ж было сьвята жыдоўскае кучкі.

3 Тады браты Яго сказалі Яму: ідзі адгэтуль і пайдзі ў Юдэю, каб і вучні Тваі бачылі дзеяньні, якія Ты чыніш.

4 Бо ніхто ня робіць нічога ўкрадкам, але сам стараецца быць вядомым. Калі робіш гэткае, дык пакажы Сябе сьвету;

5 бо і браты Яго ня веравалі ў Яго.

6 Ісус жа сказаў ім: Мой час яшчэ ня прыйшоў, а для вас заўсёды час;

7 вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу аб ім, што ўчынкі яго благія.

8 Ідзеце вы на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо Мой час яшчэ не настаў.

9 I, сказаўшы гэтае ім, астаўся ў Галілеі.

10 Але, як пайшлі браты Яго, тады і Ён пайшоў на сьвята, ня яўна, але як-быццам патайна.

11 Жыды-ж шукалі Яго на сьвяце й пыталіся: дзе Ён?

12 I многа шуму было дзеля Яго ў народзе: адны казалі, што Ён добры, а другія казалі: не, бо зводзіць народ.

13 Але-ж ніхто не гаварыў аб Ім яўна, бо баяліся Жыдоў.

14 У палове-ж сьвята ўвайшоў Ісус у царкву і навучаў.

15 І дзівіліся Жыды, кажучы: як Ён ведае Пісаньні, ня вучыўшыся?

16 Ісус жа адказаў ім і сказаў: Маё вучэньне не Маё, але Паслаўшага Мяне;

17 хто хоча волю Яго чыніць, той даведаецца аб навуцы, ці ад Бога яна, ці Я Сам ад Сябе гавару.

18 Хто гаворыць сам ад сябе, той шукае для сябе славы, а хто шукае славы Паслаўшага яго, той праведны, і няма ў ім няпраўды.

19 Ці ня даў вам Майсей закону, і ніхто ня жыве па закону. За што хочаце забіць Мяне?

20 Народ адказаў: ці ня дэман у Табе? Хто імкнецца забіць Цябе?

21 Ісус казаў далей: адно дзела зрабіў Я, і вы ўсе дзівуецеся;

22 Майсей даў вам абразаньне; хоць яно і не ад Майсея, але ад бацькоў, і ў суботу вы абразаеце чалавека;

23 калі ў суботу абразаецца чалавек, каб ня быў парушаны закон Майсеяў, — чаму ж нездаволены вы Мною, што Я аздаравіў чалавека ў суботу?

24 Ня судзіце па выгляду, але судзіце судом справядлівым.

25 Іншыя-ж з ерузалімцаў казалі: ці ж гэта ня Той, Якога шукаюць, каб забіць?

26 Вось Ён кажа яўна, і нічога ня кажуць Яму; ці не пераканаліся начальнікі, што Ён запраўды Хрыстос?

27 Але мы ведаем Яго, адкуль Ён; калі-ж прыйдзе Хрыстос, ніхто ня будзе ведаць, адкуль Ён.

28 I крыкнуў тады Ісус у царкве, навучаючы і кажучы: і Мяне ведаеце, і ведаеце адкуль Я, і прыйшоў Я ня Сам ад Сябе, але праўдзівы Той, што паслаў Мяне, ды Яго вы ня ведаеце;

29 Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне.

30 І шукалі, як бы ўзяць Яго, але ніхто не ўзлажыў на Яго рукі, бо яшчэ ня прыйшоў Яго час.

31 Многія-ж з народу ўверавалі ў Яго і казалі: калі прыйдзе Хрыстос, няўжо-ж Ён зробіць больш цудаў, чымся гэты зрабіў?

32 Чулі фарысэі такія гутаркі аб Ім у народзе; і паслалі фарысэі й архірэі слуг сваіх, каб узялі Яго.

33 Ісус жа сказаў ім: яшчэ нядоўга Мне быць з вамц і пайду да Паслаўшага Мяне.

34 Будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці.

35 I гаварылі жыды паміж сабою: куды Ён хоча йсьці, што мы ня знойдзем Яго? Ці не да грэцкага рассяленьня хоча йсьці і навучаць Грэкаў?

36 Што маюць значыць гэтыя словы, якія Ён сказаў: "будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе буду Я, туды вы ня можаце прыйсьці?"

37 У апошні-ж вялікі дзень сьвята Ісус стаяў і клікаў, кажучы: хто смагу мае, ідзі да Мяне і пі.

38 Хто веруе ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісаньні, з жывата пацякуць рэкі вады жывое.

39 Гэтае сказаў Ён аб Духу, якога меліся прыняць веруючыя ў Яго: бо ня было йшчэ на іх Духа Сьвятога, бо ня быў яшчэ Ісус услаўлены.

40 Многія з народу, чуўшы гэтыя словы, казалі: запраўды, Ён прарок.

41 Другія гаварылі: гэта Хрыстос. А іншыя гаварылі: ці ж з Галілеі прыйдзе Хрыстос?

42 Ці-ж ня сказана ў Пісаньні, што Хрыстос прыйдзе з сяменьня Давідавага і Віфлеему, з сяла, скуль быў Давід?

43 Дык вось узьнялася аб Ім у людзей спрэчка.

44 Некаторыя-ж з іх хацелі ўзяць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукі.

45 I вярнуліся слугі да архірэяў і фарысэяў, і тыя спыталіся: чаму вы не прывялі Яго?

46 Слугі адказалі: ніколі чалавек не гаварыў так, як гэты чалавск.

47 Фарысэі сказалі ім: няўжо-ж і вас зьвялі?

48 Ці паверыў у Яго хто з начальнікаў і фарысэяў?

49 Бо пракляты гэты народ, што ня ведае закону.

50 Кажа ім Нікадэм, адзін з іхніх, што прыходзіў быў да Яго ўначы:

51 ці судзіць закон наш чалавека, ня выслухаўшы перш яго і не даведаўшыся, што ён робіць?

52 На гэтае адказалі і сказалі яму: ці і ты не з Галілеі? пашукай і пабач, што з Галілеі прарок ня прыходзіў.

53 I разыйшліся да дому.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст